Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 157 158 159 160 161 162 163 164 165 ... 217
Перейти на страницу:

Усё роўна.

Гы!..

Чаго ты дзівішся?

Як тады людзі ведаюць?

Што — «ведаюць»?

Дзе ўсход, дзе захад?

Кожнаму дурню гэта вядома і тады!.. А ты хутчэй адзявайся, не балбачы! — падагнала яго мама: яна вельмі спяшалася на рынак.

Добра, мамачка!

Ваня ўзяўся за другую калашыну, але ўспомніў пра тое, чаму вучыў тата.

Ма-ам, гэта рука правая?

Жанчына клала яйкі і масла ў кошык, не слухала.

Ма-ам, правая?

Правая, правая!

А чаму, калі павернешся, то правая рука ўсё роўна правая там, дзе была няправая?

Ну, бо... Што ты ўсё ме-елеш? Адзеўся? То ідзі хутчэй мыцца!

Добра, мамачка!

За акном на полі хадзілі каровы з авечкамі. Убачыўшы іх, Ваня зноў забыўся.

Мамка, а чаму ў каровы па два рагі, а ў авечкі — ніводнага рога?

А я ўжо ведаю, чаму так Баранавічы называюцца. Бо там рэжуць авечак, бараноў і робяць з іх брынзу!

Гэта карова далёка, а тая — далячэй, праўда, мамка?

Далей, а не далячэй.

Карова далей... Лес далей... Рэчка далей... Дом далей...

— Мамка, а от каб сабраць усе дамы на свеце і паставіць на наш дом, то які ён быў бы, га? Усе, усе сабраць, і ў немцаў, і ў Баранавічах, каб...

Адказу зноў не было.

Хлопчык затрымаў позірк на альшынцы, дзе працякала рэчачка, успомніў:

Ма-ам, а вада ў рэчцы цячэ і ноччу?

Вядома, цячэ.

I калі на яе ніхто не глядзіць?!

Гы!.. А дзе рыбы спяць — проста ў вадзе?

Ма-ам, а шчупакі валасатыя?

Мама зноў не адказала, але Ваня больш не перапытваў. Паказаўся дымок ад паравоза, і хлопчык адразу забыўся пра рыбу.

А от я ўжо ведаю — у паравоза калёсы надта вялікія і жалезныя, іх не адкусіш і не адрэжаш!..

А куды гэты поезд едзе, мама?

У Друскенікі.

О-го-о?!.

Шыю мый, шыю! I вушы таксама!

А гэта вёска такая?

Літоўскі горад.

I людзі там па-літоўску гавораць?

А па якому ім гаварыць?!

I кожны так умее?

Кожны.

А дзеці па-літоўску ўмеюць?

— Друскенікі, гы!.. Мама, а чаму горад называецца так, як дзядзеў Мікалаеў Генік са Слоніма?.. Друскенік.... Генік... Друс-кенік... Генік... Як дражнілка!..

— О-ой, бо-ожа! Ну, што гэта за дзіця?!. Чаму, чаму!.. Бо так людзі яго назвалі, і годзе! Хутчэй ідзі да люстэрка ды прычашыся!

Іду, мамачка.

Водзячы грэбенем па валасах, Ваня круціў галавой і так і сяк. I раптам насцярожыўся.

Мамка, а чаму ў люстэрку, калі галава круціцца, чорненькае на воках на месцы стаіць?

Бо... Бо... Бо-ожа, што за хлопец расце ў мяне, не ведаю!.. Ну, хутчэй! Я табе казала, што мне трэ спяшацца ў горад! — раззлавалася дарэшты мама.— Хочаш, каб баранавіцкі аўтобус без мяне паехаў?

— Я хутка, мамачка!..

Цяпер садзіся і еш!

Мама заўсёды злавалася, калі чаго-небудзь не ведала. Ваня вырашыў: «Спытаюся ў таты, чаму чорненькае стаіць у люстэр-ку, а галава круціцца. Ен ведае ўсё!»

— Не разліва-ай! — закрычала мама.

Больш не буду, мамачка! — хлопчык паспешліва падста-віў пад лыжку далонь.

Ну, пад'еў? — дапытвалася маладзіца, трымаючы цяжкі кошык на руцэ.— То ідзі да таты. I хутчэй, сынок. А я табе з горада гасцінец прынясу...

Марожанага! Слівачнага!.. Не, яно тысячу рублёў каштуе, гэта больш за дваццаць! Лепш «Эскімо»!

Як жа табе яго данясу? Растапнее!..

А ты падзьмі на яго!

Не паможа. Хопіць з цябе і цукерачак.

А-ай!..

Ну, ладна, мамачка! Толькі цукерак купі кубічных!..

Ах, жэўжык, ужо разбіраешся ў гэтым, падушачак не хочаш? Добра, прынясу табе шакаладных.

I Ваня пайшоў.

Сярод падворка гусак грозна шыпеў на курэй. Хлопчык асцярожна абмінуў гусака, адчыніў брамку на агарод ды прыпусціў на балота.

Вунь там, далёка, тата косіць.

Трава была росная, і Ваневы ногі адразу сталі мокрымі. На траве іскрыла на сонцы раса. Кожная травінка мела сваю расінку. Ваня спыніўся і давай прыглядацца. Потым азірнуўся, а за ім на траве — смешныя дзве стужкі слядоў!

Ваня выпісаў на траве кола, затым —другое ды перакрэсліў іх раз і яшчэ раз.

У адным месцы травы не было, на балоце ляжалі роўныя зялёныя валочкі. Зверху валочка на тоўстай травінцы сядзелі адна ля адной дзве зялёныя страказы. А на дубцах ракіты нехта павесіў бліскучую тоненькую сетачку.

А вось і тата!..

Папка-а, паглядзі-і, валасы-ы!

Гэта — павуцінне, хлопец,— сказаў той ды ўпёрся ў кассё.

Павука?

Ага. Ну, здароў, сын. Даўно ўстаў?

Неа!

Ай-яй-яй, сплюх!

Тата глыбей усадзіў чаранок у зямлю і нагнуўся браць траву з пакосу. Ён быў без кашулі, загарэлая спіна блішчала ўся ад поту. На спіпе ў Ваневага таты — цёмны шрам ад раны, сын яго баяўся.

1 ... 157 158 159 160 161 162 163 164 165 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)