Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 161 162 163 164 165 166 167 168 169 ... 217
Перейти на страницу:

Дама да яго падбівалася. Зіна раўнавала ды люта яе ўзне-навідзела. Учора Дзіна зноў спазнілася на сняданне, а на гэты раз схлусіла — бытта толькі што паставіла кропку пад новай аповесцю аб каханні, куды ўклала ўвесь свой жыццёвы вопыт. Лысы і поўны пісьменнік з пятага пакоя — Мікалай Іванавіч — за сталом буркнуў да Віктара Арнольдавіча: «Што яна пра гэта можа ведаць? Яна — з такіх, што вечна аб ім уздыхаюць і трэплюцца, а самі ніколі нікога не кахалі і не пакахаюць!..»

Мужчыны паблажліва яшчэ ўсміхнуліся, і Зіна чамусьці супакоілася.

З таго часу, як прыехаў новы жыхар у сёмы пакой, Зіне стала жыць цікавей. Цяпер яна рабіла ўсё як бы для яго. Зіна не прапускала ніводнага яго слова, і нават кожная складка яго вопраткі стала ёй дарагой. Засынала, і ёй хацелася падагнаць ноч, каб заўтра прачнуцца з пачуццём навізны ды зноў з нецярпеннем чакаць снядання.

4

Віктар Арнольдавіч з раніцы паехаў у горад. Прайшоў абед, а пісьменнік усё не вяртаўся.

Чаго ты выседжваеш? — напала сястра-гаспадыня на афіцыянтку.— На кухню ідзі, памагай Алене Пятроўне гатаваць вячэру!

Я яшчэ ўсіх не накарміла — з сёмага не прыходзіў!

Гаспадыня адразу памякчэла. Як добра, падумала Зіна, што старая нічога не заўважае!

Зіна сядзела побач з яго крэслам, глядзела на панікеля-ваны прыбор, ікру на талерцы і гладзіла белы чахол на спінцы крэсла. Яна прадчувала: сёння абавязкова нешта здарыцца. Чакала гэтага з трапятаннем сэрца. Каторы раз прыслухалася. А са двара нічога не чуваць, толькі праз шкляныя дзверы з кухні даляталі абрыўкі гаворкі. Марфа якраз казала:

Ну, прыгожай — не мне судзіць, а маладой была і я, таму ведаю, як у такіх выпадках сябе паводзіць!

Вядома, маладымі былі мы ўсе! — згаджалася кухарка.

I ў гэты момант, моцна тупаючы ад холаду, у сталоўку ўваліўся Віктар Арнольдавіч. Бобрыкавая вушанка і каракулевы каўнер былі заінелыя, твар — аж перакошаны ад сцюжы.

Ай-яй-яй-я-ай, які маро-оз!

Дзе вы так до-оўга?! — выдала сябе дзяўчына. Але ён яе нецярпення не заўважыў.

А зараз, Зіначка, каб чаго гарачанькага!— пачаў віна-вата.— Разумееш — аж тры гадзіны тырчалі ў сумёце з машынай!..

Зіна яго не слухала.

Дзе вы так доўга прападалі, абед даўно быў!— напала ўжо яна з папрокам, бытта ён абяцаўся прыйсці ў час і абяцання не стрымаў.

Афіцыянтка хуценька падала талеркі.

Ну, як тут табе жывецца? Колькі зарабляеш? — распытваў ён, абедаючы.— Гм, мала. Адно на адэкалон, а на капрон ужо — бацькі дадаюць, так? — Зіна адказала, і ён паспачуваў: — Сумнавата тут, відаць, праўда?

Ой, шчэ як!

Чаму ж з сяброўкамі на тэлевізар не прыходзіш веча-рам? Няўжо не цікава?

Не пускаюць — вячэру мусім гатаваць, калі цікавая перадача!

— Шкада!..

Ён яшчэ многа аб чым пытаўся. Расчырванелы, з марозу, доўга не пакідаў сталоўкі.

Зіна ў гэты час стаяла ля печы ды вадзіла шчакой і далонямі па кафлі. Маладосць і здароўе ў сялянскай дзяўчыны распіралі шчокі. З вуснаў біла чырвань. Мяккія шэра-сінія вочы глядзелі на пісьменніка аддана, здзіўлсна і палахліва. Карыч-невая касынка ў клетачку ледзь прыкрывала тугія косы. Сама-робны льняны фартушок на зялёным світэры аблямаваны быў проста і прыгожа. Пры размове ў Зіны выступала на твары шчырая ўсмешка, рабіла дзяўчыну надта прывабнай і мілай. Зіна ведала, што не можа не падабацца Віктару Арнольдавічу, ад гэтага прамянела яшчэ больш ды ўспыхвала ад сарамлівасці. Падмывала яе прыемная хваля, ад шчасця выскоквала з гру-дзей сэрца.

— Ты ўся гарыш, што з табой? — прысталі дзяўчаты, калі афіцыянтка забегла ў інтэрнат,— Зірні на сябе ў люстэрка!

Яна толькі таямніча прамаўчала. А потым ад прыліву буйной радасці пачала кідацца падушкамі ды рагатаць.

5

Пасля сняд'ання Зіна збірала талеркі. У сталоўку зазірнула касірка.

Ты чула? Каб і мы маглі паглядзець тэлевізар, вячэра цяпер будзе аж на дзве гадзіны пазней. Мікалай Іванавіч дамовіўся з нашай Марфай.

Той — лы-ысы?!— здзівілася Зіна: чаму не Віктар Арнольдавіч? Пасля ўчарашняй размовы было б лагічна.— Ой, што ў цябе?

У сельмагу прадаюць! Чатыры рублі! — сказала касірка, трымаючы за канцы ружовенькі шалік.— Такі, як у той, што жыве ў адзінаццатым.

Гэта быў не шалік, а — мара, з танюткай, як павуцінне, тканіны і нагадваў пену, туман, воблачка, дымок.

1 ... 161 162 163 164 165 166 167 168 169 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)