Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 153 154 155 156 157 158 159 160 161 ... 217
Перейти на страницу:

4

Часта дзядзькоў успамінаю.

Юравец і Якуб, калі я спяшаўся ў школу, а яны ехалі фурманкамі, ніколі не прапанавалі залезці ў воз ды пад'ехаць. Была паміж імі розніца. Каб я сам пачапіўся на падводу, Юравец нават не азірнуўся б, а грыбавец зараз жа выцяў бы мяне пугай.

Крыўдна на іх да сёння. Адной з прычын шматгадовай адсталасці, свайго народа ў мінулым лічу душэўную глухату пэўнай часткі маіх продкаў і стараюся зразумець, адкуль такое бярэцца. З дзядзькамі часта нібы гутару, сваруся і наперад ведаю, што адкажа адзін, што — другі.

Напрыклад, крочым мы раніцой сцежачкай за вёскай, і я пытаюся ў Абрамовіча — ці любіць ён немцаў.

За што ж іх любіць?! — бурчыць стары.

Тады навошта гэтак стараецеся для іх? Чалавек гля-дзіць на мяне з нямым здзіўленнем, а ў яго вачах выразна чытаю:

«Мяняем рэйкі ды забіваем кастылі ў шпалы, пры чым тут немцы? I ў рускіх е каляя ды егдзяць паязды!»

Давесці чалавеку, што сваёй шчырасцю дапамагае нацыс-там у сілу ўвайсці? Ён цалкам не здольны ўспрымаць абстракт-ныя разважанні. Каб лепш упэўніцца ў гэтым, прыстаю да дзядзькі з іншага боку.

У вашыя гады, дзядзька Якуб, хадзіць такі кавал дарогі — цяжкавата. Каму-каму, а вам трэ мець ровар. О, чулі? Парэмскі Юляк учора напіўся самагонкі і свой — паграхатаў! Каб вы яго мелі, напэўна, бераглі б?

Не купіў да вайны, то цяпер — фігу купіш.

Але, каб раптам вам хто прадаў, ці таксама ламалі б?

Дзе ты яго дастанеш зара — немцы ўсе да свайго войска забралі.

А каб дасталі?

Э-э, ніхто зара табе не прадасць — ні за якія грошы. Усе равэры пахавалі і так трымацімуць да самага канца вайны. Гэта — муравана.

Малога хлопчыка маці ўзялася вучыць рахунку: «Міша, я табе дала тры яблыкі, і ты адно з'еў. Колькі, сынок, засталося б?» «Ты мне іх не давала!»

«Мішанька, паслухай! Мы, сыночак, дамовіліся, што я табе дала іх і ты адно...»

«Ма-ам, я добра памятаю — ніякіх яблык ты не давала!»

5

Калі апісаны ў рамане «Вершалінскі рай» прарок Альяш Клімовіч у 19З6 г. аб'явіў у нашых краях канец свету, дзядзька Якуб з такімі, як сам, пачаў таксама прадаваць нагвалт за бясцэн будынкі, быдла ды ляцець да святога Вершаліна, каб трапіць у царства нябеснае, хоць некалі з Альяшом пасвіў кароў і што з Клімовіча за святы, чалавек, здаецца, разабрацца б змог.

На свеце для мяне шмат незразумелага. Адна з загадак — як здаровыя ды гаспадарлівыя, практычныя ды бывалыя сяляне маглі сябе аж гэтак паводзіць? Абмежаванасць мазгавога апарата не дазваляла ацаніць сітуацыю і разабрацца ў ёй?

Але ж народжаны яшчэ 100 000 гадоў таму назад «Гома Сапіенс» — сцвярджаюць вучоныя — меў мозг, які ні памерам, ні формай не адрозніваўся ад нашага. Трагедыя чалавецтва: мазгі продка даледніковага перыяду, выходзіць, яшчэ тады былі здольныя, каб ледніковую эпоху ўсе плямёны перажылі ў камфорце, яшчэ тады былі здольныя нават занесці чалавека на Марс, Месяц, Венеру. Тым часам істота ў накідцы з мамантавай скуры на працягу тысяч пакаленняў заставалася пячорнай жывёлінай ды ўсё з панылай упартасцю мусоліла лук, стрэлы, пікі, скрабкі ды каменныя нажы: нібы магутнымі самазваламі вазілі па скрыначцы запалак!

Адным словам, эвалюцыя мозгу ў далёкіх продкаў значна апераджала яго выкарыстанне. Атрымліваецца — і дзядзька Якуб з Юраўцам як бы карысталіся ўстарэлай інструкцыяй на тое, як выкарыстоўваць у жыцці свой галоўны орган. Загадка! Чаму прырода-маці часам гэтак неэканомна траціць свае дары: надзяляе чалавека прыладай, з якой, пакуль што, не можа зраўняцца ні адзін камп'ютэр, забываючы часта зняць з яго грашовы абмежавальнік? Менавіта з-за гэтага тады ўся так скамплектаваная канструкцыя двухногай істоты — нічога не вартая, брак!

Вы скажаце: непісьменным дзядзькам не пашанцавала, бо абмежавальнікі здымае школа, ВНУ, чаго абодва селяніны не праходзілі. Каб яно было так!

6

Сёння ўразіў мяне знаёмы начальнік. Калісьці мы з ім працавалі ў суседніх кабінетах. На два пакоі мелі адну кафлёвую печ, адзін тэлефонны апарат ды паўадзінкі тэхнічкі. Часам спрачаліся, а ўвогуле — ладзілі.

Чалавек, здаецца, і не падхалім, але так стараецца на слу-жбе, што «гатовы разбіцца ў дошку». Не вітаецца з паднача-ленымі, яны люта яго ненавідзяць, абзываюць Будкай. Але на гэта ён — нуль увагі. Атмасфера ў яго на рабоце цяжкая, тым не менш ён і падначаленыя суіснуюць, як некалі мае аднавяс-коўцы — з Абрамовічам ды Юраўцам.

Вяртаючыся сёння з Мінска дамоў, у аэрафлотаўскіх крэслах ляцелі мы з ім побач. Пагутарылі крыху аб надвор'і, а далей чыталі свежыя газеты.

1 ... 153 154 155 156 157 158 159 160 161 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)