Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 153 154 155 156 157 158 159 160 161 ... 228
Перейти на страницу:

I так вось кожны дзень, пакуль не ўзялося на вясну, пакуль сонца не растапіла снег і не адпусціла зямлю. Вясной жа работы ў Мар'яна было процьма, і не толькі такой вось, лёгкай і нікому не патрэбнай. Яшчэ дзе-нідзе бялеў снег, а ён, нікога не запрашаючы ў памочнікі сабе, даглядаў школьны, а праўдзівей, дзетдомаўскі, які адышоў школе, сад. Абразаў, бяліў яблыні, прыспяваў час — выходзіў у гарод, садзіў памідоры і гуркі, бульбу. Садзіць бульбу яму дапамагалі ўжо жонка і дачка, а іншым разам і Уладзік ці хто-небудзь з вясковых хлопчыкаў і дзяўчынак. У асноўным яго ж вучні — мічурынцы, тыя з іх, хто не паспеў яшчэ з'ехаць у горад. Звычайна яны прыходзілі самі, змеціўшы свайго настаўніка на школьным участку, ні пра што з ім не гаварылі, моўчкі рабілі што трэба, звыклыя да той работы, увішныя на яе без прымусу і загаду. Але разам з тым у іх кемлівасці і маўклівай пакоры часам быў прыхаваны і папрок, так яны дакаралі яму, таму што на іх погляд ён проста настырнічаў, вымушаў іх рабіць дурную і недарэчную работу, якая нікому не была патрэбна. Яны і пасміхаліся з яго, і саромеліся яго, не зусім разумеючы, навошта гэта яму, дзеля чаго. Не зусім, таму што сёе-тое яны ўсё ж разумелі. Гэта ўжо сыходзіла ад іх бацькоў, спракавечнага побыту, завядзёнкі іх сялянскага жыцця: калі ёсць зямля, яе трэба абрабіць. А тым больш калі зямля добрая, калі да яе прыкладзены ўжо рукі, то яна не павінна гуляць, ёй жа наканавана радзіць. Але ж гэтая наканаванасць радзіць павінна спалучацца з зацікаўленасцю сейбіта ў тым, ці на карысць яму будзе той ураджай. А такой карысці яны якраз і не адчувалі. I работы на школьным участку гублялі ўсякі сэнс, ператвараліся ў работу дзеля самой толькі работы, у дзеянне механічнае, у бязглуздзіцу. Пра гэта Мар'яну неаднойчы гаварыла ў вочы, гаварыла з раздражненнем Стэфа. Але Мар'ян як не чуў і не разумеў нічога, рабіў усё бы заведзены, не змяняў гэтай завядзёнкі і звычкі. А апошнім часам ён як анямеў, перастаў гаварыць на людзях, але гаварыў сам з сабой, калі нікога не было побач. Пра што гаварыў, ніхто не ведае, ён цураўся людзей, абыходзіў іх бокам. Памідоры і гуркі са школьных град, яблыкі і бульбу збіраў і здаваў у новую школу, што знаходзілася за дзевяць кіламетраў ад яго сяла. I тыя дзевяць кіламетраў туды і назад штодзень рабілі школьнікі. Рабілі таму, што дарога ўсё яшчэ была непраезджаю, ды і калгасны аўтобус больш знаходзіўся ў рамонце, чымсьці ездзіў. Частку гародніны і садавіны са школьнага ўчастка Мар'ян прадаваў па строгай і немалой цане тым, хто адпачываў на беразе ракі. А іх было больш, чым трэба, з усіх канцоў свету: масквічы, ленінградцы, кіяўляне, мінчане і нават палякі. Каб зручней было гэтым «курортнікам» і яму, каб не пачынаць з імі гаворкі, Мар'ян напісаў спецыяльны цэннік. Цэннік той павесіў на дзвярах школы, як некалі расклад урокаў. Грошы, усе да апошняй капейкі, зноў жа здаваў у новую школу.

Сёлета ж, управіўшыся ўжо са школьным участкам, адлежаўшы пасля яго і ў бальніцы, ён нечакана папрасіўся на працу. Яго прызначылі дырэктарам піянерскага лагера, што быў пабудаваны ў цудоўных мясцінах, сярод сасновага бору, каля возера, створанага колісь яшчэ ледавіком. I ў тым лагеры каля вады, лесу і пры дзецях ён пакрысе пачаў ачувацца. Дзяцей, праўда, было няшмат, хоць лагер той быў і адзіны на раён. Хто ж у сяле прагне выпраўляць сваіх дзяцей у нейкія лагеры, калі сваёй работы па самае горла, а тут яшчэ такое нягодлівае лета — дажджы і дажджы: які тут яшчэ лагер, пра што вы гаворыце. Во яму лагер: рэчка, лес, гароды і воля. З лесу ягаду ці грыб прынясе, з рэчкі рыбіну ці ракавак качкам, з гарода курэй прагоніць і гурок сарве. А ў лагеры вашым скулу ў бок, а не гурок з грады ўбачыць ён там.

1 ... 153 154 155 156 157 158 159 160 161 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)