Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
- Автор: Карпюк Алексей Никифорович
- Год: 1991
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- ISBN: 5-340-00516-Х
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:
Яшчэ ў той самы вечар лесарубы спалілі штрэйкбрэхеру гумно з намалочаным збожжам (за гэта мамінага брата, Вало-дзьку і яго сябра, Юлька Парэмскага, паліцыя скатавала на пастарунку ды адправіла ў гродзенскую турму).
Пасля ўз'яднання Юраўца за тое прадажніцтва выклікалі на допыт, і толькі глабальныя падзеі не далі справе належны ход.
Дзядзька Якуб не бегаў з даносамі да немца, калі сваім узроўнем ці шаблонам выяўляў, што ты скрывіў рэйку альбо пе туды загнаў кастыль. Чалавек вымаў паламаныя акуляры, перавязаныя нітачкай, уважліва прыглядаўся да шкла прыбора, бурчаў праклён ды ў час абедзеннага перапынку заставаўся выпраўляць брак. Але ж і ты сам ужо тады не мог раўнадушна глядзець, як з-за цябе пажылы селянін надрывае пуп,— валокся дапамагаць.
Якуб ані мінуты не сядзеў без дзела, усё вымяраў ды падганяў, лічыў ды пералічваў, чысціў ды шмараваў алівай ці мазутам старцовыя ключы, лапы, падкладкі, шрубы, кастылі, нават рэйкі ды ўвесь час ламаў галаву: хопіць гэтага дабра, каб пракласці новыя гоні пуці ці пасылаць на станцыю ваганетку?
Дзядзькаў участак заўсёды быў у ідэальным парадку. Аднойчы я падслухаў, як Марквас хваліўся жандару:
«Гэты абарыген — ювелір сваёй справы! О-у, о-у, спецыяліст, майн гот!»
З той пары, калі мне кажуць пра кагосьці, што ён, вядома, як чалавек дрэнь і дубіна, аднак цудоўны спецыяліст, перад вачыма ўзнікае дзядзька Якуб з Грыбава, і я сабе кажу — ну іх к д'яблу, такіх спецыялістаў. Што ж, каб так казаць, я маю прычыны.
2
У першыя месяцы акупацыі, ратуючыся ад вывазу ў Германію, я мусіў пайсці ў рамонтную брыгаду забіваць кастылі. У брыгадзе пераважалі такія, што прытаіліся на пуці ды чакалі адпаведнага моманту. Але людзі-механізмы, нявольнікі інерцыі ды закаранелых звычак, бы дзядзька Юравец, не давалі дыхнуць.
Рамонтнікаў узначальваў пажылы селянін з Грыбава Якуб Абрамовіч. На такую пасаду — трэба аддаць яму справядлі-васць — дзядзька не навязваўся. Як было ў звычцы немцаў, так і шэф Марквас, выстраіўшы рабочых па ранжыру, абвёў іх вачыма, ткнуў у сярэдняга пальцам ды аб'явіў:
«Фон гойтэ аб вірст ду фюрэр, фэрштэйст ду, думкопф?» [62]
3
Якраз у мартэнаўскія печы Рура цэлымі эшалонамі везлі спаленую і пакарэжаную тэхніку.
Шашой гналі тысячы палонных, і кожны метр кювета па адзін і па другі бакі дарогі ўсцілалі байцы — напаўжывыя, мёртвыя, а іншыя бялелі ўжо вышчаранымі чарапамі ды шкілетамі.
Раніцой устрывожаныя рабочыя толькі і пералічвалі, каго ноччу арыштавалі, каму выбілі зубы, патрушчылі косці — эсэсаўцы пачалі па хатах хапаць былых актывістаў...
У нашага брыгадзіра ўсё гэта не выклікала аніякіх эмо-цый. Бытта падзеі адбываліся на іншай планеце, бытта ён глухі і сляпы.
Абрамовіч напэўна бачыў, як мы згаворваліся паміж сабой, пасылалі каго-небудзь на шашу, хавалі палонных, але і гэта хвалявала дзядзьку столькі, колькі таго зайца пад кустом ці жабу ў лужыне.
Грыбавец у абед заядла аплятаў дамашшою каўбасу, сала, не адрываючы нават і цяпер пільных вачэй ад ломікаў ды лапат. Яму і ў галаву не прыходзіла падзяліцца з тымі, каго хавалі рамонтнікі, ды пацікавіцца, ці выжыў баец, да якога ўчора прывозілі фельчара — Паўла з Гарадка.
Брыгадзір меў ладны хутар. На сваёй гаспадарцы, не так як Юравец, Якуб працаваў таксама з лютай заядласцю ды прымушаў цягнуць з сябе жылы і жонку (таму яго кабеціна не магла нарадзіць ніводнага жывога дзіцяці!). У Якубавай гаспадарцы ўсё было ў час пасеена, дагледжана, сабрана і намалочана. Толькі хто меў з гэтага карысць?
Калі потым неабходна было ў Ліпніках харчаваць парты-занскі атрад і я пасылаў хлопцаў у Грыбава па хлеб ды мяса, не памятаю, каб партызаны хоць адзін раз разлічвалі на хутар Абрамовіча. Куркуль старанна ўсё хаваў. Яго жонка перад хлопцамі, бывала, збедніцца ды пачынае плакацца на тое, як з хворым і старым мужам-недалэнгай пры «халерных немцах» памірае ад голаду. Пасля чаго выходзіла — трэба хлеба даць якраз Абрамовічам.
Прадажніцтва, бы Юравец, выкінуў і Якуб.
У чэрвені 1944-га, калі нават і дурню было вядома — дні немцаў можна палічыць на пальцах, дзядзька раніцой валокся на работу ды заўважыў пад рэйкай міну. Замест таго каб ціхенька сысці на сцежачку ды пакрочыць сабе далей, селянін хутчэй абгарадзіў ладунак петардамі, выставіў сігналы-сцягі ды затрымаў кур'ерскі поезд.
Пасля вайны, вядома, партызаны Абрамовічу не даравалі, і суд дзядзьку пакараў за пасобніцтва акупанту. Як і штрэйк-брэхер Юравец, кару Якуб перажыў з панылай пакорай — бытта выпадкова трапіў пад колы чужой фурманкі з мяшкамі бульбы, бытта віхура разваліла яму будынкі.
62
Ад сённяшняга дня ты – кіраўнік, зразумеў, дурань?(ням.)