Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Маска чырвонае смерці
Маска чырвонае смерці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Маска чырвонае смерці

Электронная книга - «Маска чырвонае смерці». Краткое содержание книги:

У зборнік Эдгара По Маска Чырвонае Смерці ўключаныя не толькі шырока вядомыя дэтэктывы – адны з першых узораў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры – і жахлівыя апавяданні (арабескі), але і значна менш вядомыя гратэскі пісьменніка – творы, што паказваюць бацьку дэтэктыву зусім з іншага, іранічнага, боку. У кнігу таксама ўвайшлі вершы і два самыя вядомыя эсэ Эдгара По – Паэтычны прынцып і Філасофія кампазіцыі. Абсалютная большасць змешчаных у зборніку перакладаў друкуецца ўпершыню.
1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 36
Перейти на страницу:

— Не чую? — не, чую і чуў! Даўно, даўно, даўно, шмат хвілінаў, шмат гадзінаў, шмат дзён я гэта чуў — і ўсё ж не мог — о, злітуйцеся нада мною, няшчасным, — не мог, не мог сказаць пра гэта! Мы паклалі яе ў магілу жывою! Ці ж не казаў я, што пачуцці мае абвостраныя? Кажу вам, я чуў яе першыя слабыя рухі ў схове труны! Я чуў іх — шмат, шмат дзён таму я іх пачуў, але не мог, не мог сказаць! А цяпер — сення — Этэльрэд, ха-ха! — разбітыя дзверы пустэльніка, перадсмяротны крык дракона, ляскат шчыта — а дакладней — зламаная труна, грукат жалезных дзвярэй яе вязніцы, яе крокі пад меднымі скляпеннямі падзямелля! О, куды ж мне бегчы?! Ці ж не прыйдзе яна зараз сюды? Ці ж не крочыць яна сюды, каб папракнуць мяне ў паспешлівасці? Ці ж не пазнаў я яе хады на лесвіцы? Ці ж не чую цяжкога, вусцішнага біцця яе сэрца? Вар'ят! — тут ён рэзка ўскочыў на ногі і пранізліва закрычаў, быццам вывяргаючы з сябе душу: — Вар'ят! Кажу ж вам, яна цяпер за дзвярыма!

...там, за імі, сапраўды ўзвышалася захутаная ў саван постаць лэдзі Мадэліны Ашэр.

I адразу ж, нібыта нечалавечая энергія ягоных словаў мела сілу заклёну, вялізныя старажытныя дзверы, на якія ён паказваў, пачалі павольна адчыняцца, раскрываючы сваю жудасную эбенавую пашчу. Гэта зрабіў моцны парыў ветру, але там, за імі, сапраўды ўзвышалася захутаная ў саван постаць лэдзі Мадэліны Ашэр. Кроў запляміла яе белае ўбранне, на схуднелым целе паўсюль былі бачныя сляды адчайнае барацьбы. На імгненне яна затрымалася на парозе, дрыжучы і хістаючыся, а потым з ціхім стогнам упала на грудзі брата і ў яраснай — цяпер перадсмяротнай — агоніі пацягнула ўніз ягонае ўжо мёртвае цела, ахвяру тых жудасцяў, якія ён прадбачыў.

Ахоплены жахам, я бег з гэтага пакоя, з гэтага дому. Навальніца яшчэ бушавала з усёй ярасцю, калі я апынуўся на паркавай сцежцы. Раптам усё вакол працяло жудасным святлом, і я азірнуўся, не разумеючы, адкуль яно, бо за мною быў толькі вялізны дом, агорнуты ценямі. Ззянне йшло ад крывава-чырвонай поўні, якая ўжо садзілася, высвечваючы тую ледзь заўважную расколіну, што зігзагам ішла ад даху дому да фундамента. Пакуль я ўглядаўся туды, расколіна вельмі хутка павялічылася, наляцела лютая віхура, перада мною паўстаў, засцілаючы вочы, дыск поўні, і я змярцвеў, калі ўбачыў, як разлятаюцца на аскепкі моцныя сцены. Пачуўся страшны, аглушальны гук, падобны да голасу тысячаў водных плыняў, і глыбокае цёмнае возера ля маіх ног абыякава і маўкліва пахавала руіны Дому Ашэраў.

Пераклала Кацярына Маціеўская

Авальны партрэт

Замак, у які мой слуга наважыўся праламіцца гвалтам, каб не дазволіць мне ў маім безнадзейна немачным стане прабавіць ноч пад голым небам, уяўляў сабою адну з тых напышлівых і панурых каменных крушняў, што здавён змрочна высіліся сярод апенінскіх схілаў, нібы спароджаныя фантазіямі місіс Рэдкліф*. Па ўсім было відаць, што ягоныя насельнікі часова і зусім нядаўна яго пакінулі. Мы размясціліся ў адным з найменшых і найсціплей абстаўленых пакояў, які ляжаў у невялічкай вежы наўскрай будынка. Ён быў багата аздоблены габеленамі і завешаны шматлікімі і разнастайнымі геральдычнымі шчытамі, разам з незвычайна высокай колькасцю вельмі жывых сучасных карцінаў у рамах з залачонымі арабескамі. Гэтыя карціны, якія віселі не толькі на саміх сценах, але ў шматлікіх угінах і сховах, якія непазбежна ўтвараліся дзівоснаю архітэктураю замка, неяк дзіўна мяне зацікавілі, мабыць, таму, што я ўжо пачынаў трызніць; і я папрасіў Пэдра зачыніць цяжкія аканіцы — бо за вокнамі ўжо стаяла ноч, — запаліць свечкі ў высокім кандэлябры, што стаяў у галовах майго ложка, і адхінуць заслоны з чорнага аксаміту, якія закрывалі сам ложак. Усё гэта я загадаў зрабіць дзеля таго, каб аддацца калі не сну, дык прынамсі па-пераменнаму сузіранню гэтых карцінаў і гартанню невялікай кнігі, якую я знайшоў каля падушкі і якая змяшчала іх агляд і апісанне.

Я доўга-доўга чытаў і пільна-пільна ўглядаўся. Гадзіны праляталі хутка і ўрачыста, пакуль не настала глыбокая поўнач. Мне не спадабалася, як стаіць кандэлябр, і, з цяжкасцю працягнуўшы руку, каб толькі не будзіць прыснулага слугу, я пераставіў яго так, каб полымя паўней асвятляла кнігу.

Аднак гэтае дзеянне мела зусім неспадзяваны вынік. Промні ад свечак (а іх было некалькі) цяпер асвятлялі нішу, якая дагэтуль патанала ў глыбокай цемры каля адной з апораў ложка. I я пабачыў у зыркім святле незаўважную дагэтуль карціну. Гэта быў партрэт дзяўчыны, у якой толькі пачала выспяваць жаноцкасць. Я паспешліва зірнуў на карціну і заплюшчыў вочы. Чаму я гэтак зрабіў — мне й самому адразу было незразумела. Але пакуль павекі заставаліся апушчаныя, я ў думках пашукаў прычыну — чаму я заплюшчыў вочы. Гэта быў міжвольны рух, каб заашчадзіць хвілінку на роздум — каб упэўніцца, што мой зрок мяне не падмануў, — каб супакоіцца і падпарадкаваць уяўленне цвярозаму і пэўнаму роздуму. Праз некалькі імгненняў я зноў пільна ўзіраўся ў карціну.

1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 36
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)