Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Маска чырвонае смерці
Маска чырвонае смерці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Маска чырвонае смерці

Электронная книга - «Маска чырвонае смерці». Краткое содержание книги:

У зборнік Эдгара По Маска Чырвонае Смерці ўключаныя не толькі шырока вядомыя дэтэктывы – адны з першых узораў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры – і жахлівыя апавяданні (арабескі), але і значна менш вядомыя гратэскі пісьменніка – творы, што паказваюць бацьку дэтэктыву зусім з іншага, іранічнага, боку. У кнігу таксама ўвайшлі вершы і два самыя вядомыя эсэ Эдгара По – Паэтычны прынцып і Філасофія кампазіцыі. Абсалютная большасць змешчаных у зборніку перакладаў друкуецца ўпершыню.
1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 36
Перейти на страницу:

Я дайшоў да добра вядомага ўрыўка, дзе Этэльрэд — галоўны герой рамана — пасля марных спробаў мірна ўвайсці ў жытло пустэльніка наважваецца ўварвацца туды сілаю. Тут, калі памятаеце, гаворыцца:

«I Этэльрэд, ад прыроды надзелены мужнасцю, а цяпер яшчэ больш адважны ад віна, ім выпітага, не стаў больш весці размоваў з пустэльнікам, які, праўду сказаць, быў натураю ўпартай і зламыснай, адчуваючы, што набліжаецца дождж і баючыся буры, тут жа падняў сваю булаву і, цяжка дыхаючы, хутка праламаў драўляныя дзверы, а ў адтуліну прасунуў руку ў жалезнай рукавіцы, потым ірвануў іх на сябе, паламаў і разбіў на часткі, і грукат і трэск разбітае сухое драўніны пакаціўся па ўсім лесе».

Дачытаўшы гэты сказ, я ўздрыгнуў і на імгненне спыніўся, бо мне здалося (хаця я тут жа падумаў, што мая ўсхваляваная фантазія мяне падманвае), што з аддаленай часткі будынка да мяне данеслася тое, што, паводле дакладнага свайго падабенства да рэха, мусіла быць менавіта рэхам, што праўда, глухім і слабым, акурат таго грукату й трэску, які так падрабязна апісаў сэр Ланселот. Бясспрэчна, я заўважыў гэта толькі праз супадзенне, бо сярод дрыжання аконных шыбаў і звычайнага змяшанага шуму блізкай навальніцы не было нічога, што само па сабе магло б зацікавіць ці ўзрушыць мяне. Я працягнуў:

— «Але слаўны рыцар Этэльрэд, увайшоўшы ў дзверы, быў да глыбіні душы здзіўлены і разгневаны, не ўбачыўшы ні следу зламыснага пустэльніка. Замест яго там сядзеў жахлівы дракон, пакрыты лускою і з вогненным языком, вартуючы залаты палац са срэбнай падлогаю, а на сцяне вісеў шчыт з бліскучае медзі з такім надпісам:

Хто ўвойдзе сюды, той у бітвах вёў рэй, Хто знішчыць дракона, той шчыт забярэ.

Этэльрэд падняў булаву і ўдарыў дракона па галаве, і той упаў перад ім, выпусціўшы свой чумны дух, з віскам такім жахлівым і агідным і да таго ж такім пранізлівым, што Этэльрэду давялося закрыць сабе вушы далонямі, каб абараніцца ад жудаснага гуку, ніколі ім дагэтуль не чутага».

I тут я зноў змоўк, цяпер ад неймавернага здзіўлення, бо ўжо нельга было сумнявацца, што я насамрэч пачуў (хаця і немагчыма было зразумець, адкуль) ціхі і вельмі далёкі, але рэзкі і доўгі ці то віск, ці то скрыгат — дакладна такім я ўяўляў неверагодны крык дракона, апісаны ў кнізе.

Хаця пасля гэтага, яшчэ больш незвычайнага, супадзення мяне ахапілі шматлікія супярэчлівыя пачуцці, сярод якіх пераважалі здзіўленне і найглыбейшы жах, я захаваў дастатковую прысутнасць духу, каб ні словам не патрывожыць расстроеныя нервы майго сябра. Я быў зусім не ўпэўнены, што ён пачуў гэтыя гукі, але паводзіны ягоныя за апошнія некалькі хвілінаў дзіўным чынам змяніліся. Седзячы спачатку насупраць мяне, ён паступова паварочваў сваё крэсла так, каб быць тварам да дзвярэй, таму цяпер я не бачыў ягонага твару цалкам, заўважыў толькі, што вусны ягоныя варушыліся, нібы ён нячутна штосьці шаптаў. Ён апусціў галаву на грудзі, але я ведаў, што ён не спіць, бо вочы ягоныя былі шырока раскрытыя і нерухома глядзелі ў адну кропку. Рухі ягонага цела таксама супярэчылі гэтай думцы: ён пагойдваўся з боку ў бок, плаўна, але пастаянна і аднастайна. Хутка адцеміўшы ўсё гэта, я працягнуў чытаць твор сэра Ланселота:

— «I тады рыцар, унікнуўшы лютай ярасці дракона, успомніў пра медны шчыт, з якога былі знятыя чары, адсунуў з дарогі труп пачвары і мужнай хадою скіраваўся па срэбнай падлозе палаца да сцяны, дзе вісеў шчыт. А шчыт не стаў чакаць, пакуль ён наблізіцца, і ўпаў да ягоных ног з аглушальным і жахліва гучным ляскатам».

Не паспелі гэтыя словы сарвацца з маіх вуснаў, як тут жа, нібыта той медны шчыт сапраўды цяжка абрынуўся на срэбную падлогу, я пачуў далёкі, гулкі, відавочна прыглушаны ляскат. Цалкам страціўшы прысутнасць духу, я ўскочыў на ногі, але Ашэр па-ранейшаму пагойдваўся з боку ў бок. Я кінуўся да ягонага крэсла. Ён гэтак жа глядзеў перад сабою, а ягоны твар застыў у каменнай нерухомасці. Але калі я паклаў руку яму на плячо, ён увесь здрыгануўся, слабая ўсмешка затрымцела на ягоных вуснах, і я ўбачыў, што ён ціха, хутка і невыразна нешта шэпча, нібыта не разумее, што я тут. Нізка нахіліўшыся да яго, я ўрэшце зразумеў жахлівы сэнс ягоных словаў:

1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 36
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)