Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Маска чырвонае смерці
Маска чырвонае смерці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Маска чырвонае смерці

Электронная книга - «Маска чырвонае смерці». Краткое содержание книги:

У зборнік Эдгара По Маска Чырвонае Смерці ўключаныя не толькі шырока вядомыя дэтэктывы – адны з першых узораў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры – і жахлівыя апавяданні (арабескі), але і значна менш вядомыя гратэскі пісьменніка – творы, што паказваюць бацьку дэтэктыву зусім з іншага, іранічнага, боку. У кнігу таксама ўвайшлі вершы і два самыя вядомыя эсэ Эдгара По – Паэтычны прынцып і Філасофія кампазіцыі. Абсалютная большасць змешчаных у зборніку перакладаў друкуецца ўпершыню.
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 36
Перейти на страницу:

Што мне не прымроілася — у тым не было аніякага сумневу; бо першы водбліск полымя на палатне, як здалося, развеяў мройнае здранцвенне, якое апанавала мае пачуцці, і ўмомант абудзіў мяне да жыцця.

Гэта быў, як я ўжо казаў, партрэт дзяўчыны. Звычайны партрэт, калі ўжыць тэхнічны тэрмін, у манеры віньеткі; вельмі падобны стылем да партрэтаў Салі*. Рукі, грудзі і нават кончыкі прамяністых валасоў незаўважна зліваліся з няясным і глыбокім ценем, які ўтвараў тло карціны. Рама была авальная, пакрытая багатым залачэннем і маўрытанскімі філігранямі. Як твор мастацтва сама карціна была дасканалая. Аднак наўрад ці самое выкананне ці несмяротная прыгажосць твару маглі так раптоўна і моцна мяне ўразіць. I ўжо зусім не магло быць, каб маё ўяўленне, абуджанае ад паўсну, магло зблытаць партрэт з жывым абліччам. Я адразу пабачыў, што асаблівасці ўзору, стылю і рамы мусілі б адразу развеяць гэткую думку — мусілі б не даць ёй узнікнуць нават на імгненне. Паважна думаючы над гэтымі пытаннямі, я нейкую гадзіну сядзеў у ложку, не зводзячы вачэй з партрэта. Нарэшце, задаволены сапраўднай таямніцай ягонага ўздзеяння, я зноў лёг. Чары карціны, на маю думку, палягалі ў абсалютнай жыццепадобнасці выразу твару, які спачатку здзівіў, а пасля збянтэжыў, скарыў і спалохаў мяне. З глыбокім і багавейным страхам я паставіў кандэлябр на старое месца. Калі прычына майго глыбокага хвалявання схавалася ад вачэй, я пачаў прагна гартаць кнігу, дзе апісваліся карціны ды іхныя і історыі. Знайшоўшы нумар, якім быў пазначаны авальны партрэт, я прачытаў гэткія няясныя й дзівосныя словы:

«Яна была панна незраўнанае прыгажосці, і весялосць яе не саступала ейнай красе. I ў ліхую гадзіну пабачыла яна, пакахала і ўзяла шлюбам мастака. Ён быў апантаны, заўзяты, няшчадны і ўжо меў за нявесту сваё Мастацтва; яна ж была панна незраўнанае прыгажосці, і весялосць яе не саступала ейнай красе; яна ззяла і ўсміхалася і скакала, як маладая лань; любіла й песціла ўсё, што бачыла навокал; ненавідзела толькі мастацтва — сваю злую суперніцу; баялася толькі палеты і пэндзляў ды іншых нясцерпных снадзіваў, якія забіралі ў яе каханага. Таму страшна было пачуць гэтай панне, што мастак жадае намаляваць партрэт сваёй нявесты. Аднак яна была пакорлівая й паслухмяная і аддана сядзела доўгімі тыднямі ў цьмяным пакоі ў вежы, дзе на бледнае палатно аднекуль высока згары падала рэдкае святло. Аднак ён, мастак, упіваўся славаю ад свае працы, якая цягнулася гадзінамі, дзень пры дні. Гэта быў апантаны, дзікі й наравісты чалавек, які згубіўся ў сваіх мроях; так што ён і не заўважыў, як прывіднае святло ў самотнай вежы пачало губіць здароўе і сілу ягонай нявесты, чыё павольнае звяданне заўважалі ўсе, апрача яго. Але яна й надалей усміхалася і не наракала, бо бачыла, што мастак (які меў немалую славу) адчуваў ад сваёй працы пякучую асалоду, ён працаваў дзень і ноч, каб намаляваць тую, што так яго кахала і што няможала й слабла з кожным днём. I сапраўды, усе, хто глядзеў на партрэт, шэптам гаварылі пра падабенства як пра вялікі цуд, як пра доказ не толькі вялікага майстэрства мастака, але й яго бязмежнага кахання да той, каго ён так незраўнана апісаў на карціне. Аднак урэшце, калі праца ўжо набліжалася да завяршэння, у вежу перасталі пускаць старонніх людзей; мастак зусім здзічэў у запале сваёй працы і рэдка зводзіў вочы ад палатна, нават каб паглядзець на жончын твар. Таму ён і не заўважаў, што адценні, якія ён наносіў на палатно, браліся з шчокаў той, што сядзела побач з ім. I калі мінула яшчэ некалькі тыдняў і засталося зрабіць зусім мала, правесці пэндзлем па вуснах і дадаць адцення вачам, душа панны ўскалыхнулася, як полымя лямпы перад згасаннем. I тады фарба легла на вусны і адценне дадалося вачам; і мастак на хвіліну застыў, зачараваны сваім творам; аднак праз імгненне, яшчэ не адвёўшы вачэй ад партрэта, ён задрыжаў і смяротна збялеў, і ў жаху закрычаўшы немым голасам: «Дык гэта ж самое жыццё!», павярнуўся да сваёй каханай: — Яна была нежывая!»

1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 36
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)