Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата
Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Электронная книга - «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата». Краткое содержание книги:

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму – новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя - эпохі плашча і кінжала.
1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 25
Перейти на страницу:

— У судзе нічога не давялі, але гаворка ішла пра выкраданне дачкі аднаго збяднелага двараніна, — Жылібер скрывіўся, як ад смуроду. — Гэтыя радавітыя вычварэнцы Калігулу ды Нэрона здзівілі б сваймі гнюснымі забавамі.

Пранціш трохі нахмурыўся ад чарговага рэспубліканскага выпаду французскага знаёмца — у спрэчках пра «выраджэнне арыстакратыі» ім ніколі не прыйсці да згоды. Жылібер уздыхнуў.

— Эх, калі б удалося даведацца, чым насамрэч займаюцца ў Таварыстве, ды шум падняць, прынамсі, шпіталь ім не аддадуць. Хто ж туды пойдзе лячыцца, ведаючы, што стане ахвярай бязбожных доследаў? Ды й, магчыма, удасца з горада шалбераў выжыць — з Парыжа дэ Вард і Бяскоўскі не па сваёй волі з’ехалі. І пан Лёднік, калі даведаецца праўду, адумаецца — чалавек ён прыстойны... Але само неба нам спрыяе!

Батанік горача перахрысціўся — Вырвіч успомніў, што той мусіў стаць па волі бацькі святаром, пакуль не падгледзеў цікавае ўскрыццё трупа.

— Я б нічога не намеліўся сам выведваць, а тут у дом дэ Варда ўзялі прыслугай небараку, які абавязаны мне жыццём. Ён пасля траўмы кепска гаворыць, але паны не ведаюць, што гэты лядашчы бядняк, якога ў горадзе ўважаюць за дурылу, умее чытаць і пісаць. Так што Агюст, падслухаўшы, што мяне хочуць знішчыць, сам прапанаваў дапамогу. Але ў судзе з яго сведка, як вы разумееце, ніякі.

Жылібер пацёр рукой лоб з раннімі зморшчынамі. Анатамічныя малюнкі, развешаныя па сценах кабінета ўперамежку з засушанымі раслінамі ў зашклёных рамачках, нагадвалі пра буцвенне, цвіленне, паміранне ды іншыя вартыя для роздуму добрых хрысціян рэчы.

— Калі б толькі месье Барталам’ю Лёднік не быў такім упартым... Адзін спадзеў — вы, месье Вырвіч, яго ўгаворыце, каб разведаў, чым там у сутарэннях займаюцца. Пакуль жа — не хоча і слухаць, што справа Таварыства — з гніллю, ды спасылаецца, што слова даваў, сам не стане лезці ў сакрэты калег.

— Калі слова даў — памрэ, не парушыць. Мяне вунь ні разочку з сабой на іх доследы не ўзяў — забаронена, маўляў, старонніх прыводзіць, — задумліва прамовіў Пранціш, а ў душы паступова разгаралася знаёмая жарынка, і вось ужо нішто сабе вогнішча так і паліць прагай новых прыгодаў.

— Я сам усё разведаю! — рашуча заявіў Вырвіч. — Мне не ўпершыню. Уга, у якіх жорнах давялося пабываць! Замкі любыя адчыняю звычайнай шпількай — Лёднік сам вучыў, калі мы пані Саламею ў Слуцкім замку вызвалялі. Зброя мая не хібіць!

Пранціш, як маланка бліснула, выхапіў верную шаблю, якую зваў па імені радавога герба Гіпацэнтаўрам, выпісаў у паветры хітры вензель — ажно засвістала.

— Падумаеш, нейкія падазроныя лекары... Ваш слуга ўпусціць мяне, каб я ў сутарэнні зазірнуў?

Жылібер сярдзіта пераклаў з месца на месца выпускі Венскага медычнага штогодніка, быцам шукаў на іх старонках парады.

— Не, не варта так рызыкаваць... Вы, месье Вырвіч, асоба вядомая — асабліва пасля двубою з пляменнікам біскупа, вас могуць пазнаць. А ў доме — цэлы маленькі гарнізон. Лепей усё-ткі пан Лёднік, як сябра Таварыства...

— Не! — заматаў галавой Пранціш. — Дэ Вард — не дурань, ведае, прызнайся Лёдніку ў нечым злачынным — той ганарыста сыдзе. А паколькі сыходзіць не хоча, учора вунь, пані Саламея распавядала, сядзеў усю ноч ды маляваў схему мозга, дык усе будуць гуляцца ў свае гульні. Бутрым — «не ведаю ні пра што кепскае», натура як у таго тура, прагрэсісты — «а ў нас і няма нічога кепскага». Лёднік на тым тыдні збіраецца ў Манпелье, на іхняе зборышча. Повен дом чужога народу наб’ецца. Лёкаі, фурманы, герольды, гардыяны... Калі зловяць — скажу, Бутрыма шукаў па тэрміновай справе.

Прафесар медычнай школы раздражнёна хмыкнуў.

— Як з малітвай праз дрыгву. Давайце дамовімся, вашамосць Вырвіч. Напачатку вы перагаворыце з доктарам Лёднікам. Калі зноў не захоча дапамагаць — што-небудзь прыдумаем.

Думаць ды мудрыць — і вада са студні збяжыць. Пранціш Вырвіч, былы каралеўскі драгун, не збіраўся чакаць. І нават не стаў раіцца з Чорным Доктарам. Сам усё разведае! Вось здорава будзе торкнуць Бутрыма дзюбатым носам у чорныя справы ягоных улюбёных дактароў! А галоўнае — Пранціш моцна баяўся, што ўпарты полацкі Фаўст так і застрагне тут, на чужыне, паглыблены ў навуку, як жамяра ў жывіцу.

Вараннё кружляла над багатым трохпавярховым домам з белымі калонамі, як бы хтось размешваў у небе вялізнай лыжкай варыва з чорных круп. Ну дакладна прытулак нячыстай сілы! Нездарма кляты дэ Вард прыгледзеў для сябе будынак ля развалін амфітэатра, у якім калісьці адны людцы забівалі другіх на пацеху трэцім. Вырвіч бачыў адмысловыя каменныя раўчукі — каб кроў з арэны сцякала. Мусіць, гінулі тут і першыя хрысціяне, аддадзеныя крыважэрным ільвам...

1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 25
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)