Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата
Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Электронная книга - «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата». Краткое содержание книги:

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму – новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя - эпохі плашча і кінжала.
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25
Перейти на страницу:

Дэ Вард паказаў рукой, знізанай пярсцёнкамі, на Гарганцюа.

— Я — не адзін з вас, — цвёрда прамовіў Лёднік. — Я моцна памыліўся, лічачы, што вы шчыра апякуецеся навукай. I рабіць аперацыі на мозгу больш не буду. Але даводзіць мяне да стану гэтага небаракі, — кіўнуў ён у бок нерухомага волата, — вам няма ніякай карысці.

Дэ Вард варухнуў густымі бровамі.

— Сапраўды, нішчыць такі розум і ўменні, як у вас, марнатраўства. Разум­ных рабоў варта добра карміць і прыстасоўваць да справы.

Барон прайшоўся вакол Лёдніка, аглядаючы, як купец — тавар.

— Расказвалі мне, як некалькі год таму нейкі містэр Айсман, хударлявы, чарнавалосы ды спрытны, выйграў турнір у Лонданскім байцоўскім клубе і на выручаныя грошы выкупіў таемную лабараторыю доктара Дзі... А яе мог знайсці толькі майстар, які адладзіць створаны доктарам Дзі механічны аўтамат у выглядзе лялькі. Пасля містара Айсмана расшуквалі за забойства ягонай каханкі лэдзі Кларэнс, а ён бясследна знік. А шкада, нам якраз дужа патрэбны добры механік, адладзіць старажытны механізм. Але, магчыма, Айсман і Лёднік — не такія ўжо розныя людзі...

Вось гад, здзекуецца — ведае дакладна, што Лёднік і быў тым Айсманам, і сапраўды адрамантаваў ляльку па імені Пандора, атрыманую ў спадчыну ад вялікага гетмана Міхала Казіміра Рыбанькі... Вось толькі лэдзі Кларэнс забілі зусім іншыя людзі... I ці не тыя, ад каго ў паскудніка дэ Варда гэтыя звесткі? I ці не прысутнічае Пранціш у якасці міжвольнага памагатага пры тым, як зашчоўкваецца хітра і доўга ладжаная пастка на адмысловага, але надта натурыстага майстра, лекара ды знаўцы навук таемных Баўтрамея Лёдніка? Барон не хаваў задавальнення:

— Што ж, месье Лёднік, не хочаце заставацца на баку гаспадароў — калі ласка, у рабы! Напішаце жонцы ліст, што адпраўляецеся заўтра на Яву... Шэвалье дэ Перэс, пацвердзіце пасля гэта.

Чарнявы шчуплы пан у вялізным парыку — галава як дзьмухавец — коратка пакланіўся. Пранціш успомніў, што нейкі доктар Перэс сапраўды мусіў раніцай адплываць у экспедыцыю.

— Вы знікнеце для ўсяго свету. Страціце імя і аблічча. Мы будзем называць вас... Як?

— Ды ён да Скарамуша падобны! — выгукнуў пагардліва шчакасты пан у раскошна вышытым камзоле — здаецца, банкір з Манпелье?

Вырвіч, каб у другіх абставінах, хіхікнуў бы — сапраўды, персанаж мясцовага тэатра масак Скарамуш, худзючы, насаты, чарнявы, задзірысты ваяка, на якога сыпаліся бясконцыя кухталі ды палачныя ўдары, страшэнна нагадваў полацкага Фаўста.

— Ну вось, месье Лёднік, як Скарамуш, вы назаўсёды застанецеся ў гэтым доме. А ваша сям’я, разам з нахабным маладым чалавекам, будзе мірна вас чакаць, потым забудзецца на збеглага мужа і бацьку... Затое шаноўны доктар захавае свае прынцыпы.

Лёднік упарта сціснуў вусны. Пранціш памятаў, як калісьці, калі доктар адмовіўся ад магіі, алхіміі і астралогіі, ягоны крэдытор пан Агалінскі цэлы год не мог ніякімі бізунамі і кухталямі змусіць неслухмянага раба складаць гараскопы.

— Я згодны. Толькі адпусціце хлапца і не чапайце маю сям’ю.

— Тады вы павінны самі вырашыць свой лёс. Здзелка мусіць быць сумленнай!

Па знаку барона звераваты слуга ў чорным балахоне з нашытымі залатымі змеямі з галовамі пеўняў паднёс Баўтрамею просты драўляны куфэрак.

— Ну, смялей, Скарамуш! — весяліўся барон, людзі ў зале ажно выцягнулі шыі, назіраючы драматычнае відовішча, як у тэатры.

Лёднік адкінуў накрыўку і на імгненне застыў. У куфэрку ляжаў разамкнуты жалезны ашыйнік.

— Можа, усё-ткі лепей — вялікія грошы, слава, тытул баранета, цікавыя навуковыя доследы, шыкоўныя ўборы для гожай жонкі і бліскучая адукацыя для дзетак? — мякка папытаўся дэ Вард. Пранціш замыкаў, як мог, заварушыўся, хоць сам не ведаў, што ў такой сітуацыі падказаць. У цёмных вачах Лёдніка мільгануў жах — Вырвіч ведаў, наколькі доктар, пабыўшы ўжо рабом, цаніў волю, — але рукі ягоныя не дрыжэлі, калі ён узяў з куфэрка ашыйнік і зашчоўкнуў яго на сваёй шыі.

А далей зноў карцінка перад вачыма драгуна знікла, і пачалася выратавальная цемра, нігрэда, якое здаецца бясконцым, у якім только горыч ды гніенне.

РАЗДЗЕЛ ЧАЦВЁРТЫ

Як Пранціш Сарацынам зрабіўся

Кажуць, што язмін прынесла на зямлю багіня Афіна... I надае ён мудрасці. Праўда, калі герцаг Тасканы, якому належаў адзіны ў Італіі куст язміну, забараніў прадаваць яго парасткі, садоўнік закахаўся і... куды тая мудрасць ды асцярога дзяюцца, калі закахаешся? I ззяюць цяпер сузор’і белых кветачак па ўсіх гародчыках свету...

1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)