Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата
Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Электронная книга - «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата». Краткое содержание книги:

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму – новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя - эпохі плашча і кінжала.
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 25
Перейти на страницу:

Напэўна, драгуну варта было цяпер адчуваць сябе гэткім героем-пакутнікам, які засоўвае галаву ў пашчу звера, але ён проста гарэў азартам бойкі. Тым больш, з Лёднікам развіталіся нядобра. Пасварыліся так, што пыл курэў. Варта было рэкнуць пра канфедэратаў, Бутрым зноў пачаў вярзці, ён, маўляў, не шляхціц па нараджэнні, у яго свае ўяўленні пра гонар, і кідацца ў крывавую калатнечу, ад якой пакутаваць зноў простым людзям, ён не абавязаны. А ўдасканальваць сваё лекарскае майстэрства якраз абавязаны. Вырвіч выкрыкнуў, што прагрэсіўныя дактары, з якімі Лёднік сваё майстэрства ўдасканальвае, зграя злачынцаў і распуснікаў. Бутрым забубнеў, што маніпуляцыі з мазгамі не парушаюць волю Госпада, прышчэпак ад воспы баяліся, верылі, што ад іх людзі ператвараюцца ў кароў. Барон дэ Вард, можа, і непрыемны, і з арыстакратычнымі забабонамі, а доследы аплачвае, і вынікі ўнікальныя. Пані Саламея ўмяшалася — і ёй перапала. Полацкі Фаўст заявіў, што ён пабыў ужо чужой рэччу, і хапіла. Нікому не дазволіць перашкаджаць сваім навуковым пошукам ды ўцягваць у шляхецкую палітычную тузаніну.

І дзвярыма на развітанне амаль ляснуў — стрымаўся, каб дачушку не спалохаць.

Бізуноў бы дурню ўсыпаць...

Пад старым каштанам катрыншчык у саламяным капелюшы накручваў нашмараваную да залатога бляску ручку свайго інструмента, упрыгожанага райскімі пейзажамі:

— Да дзвюх сясцёр, у дом ля вады Прыехаў рыцар малады. Бінары, о бінары... Пярсцёнак старшай падарыў, Бінары, о бінары, Ды больш малодшую любіў...

Вырвіч успомніў, як спявалі лірнікі ў Менску пад вокнамі канвента езуіцкага калегіума падобную ж песню, пра тое, як сястра забіла сястру з-за гожага рыцара. Толькі тут адна другую ўтапіла, а там яны збіралі ў лесе маліну. А прыпеў гучаў «Грай, пастушку, грай». Дзе той Менск, дзе тая Беларусь...

Пранціш доўга звыкаў да тутэйшай спёкі — не паходзіш у шапцы з дыяментавым гузам, як належыць шляхціцу. Дамы ўсе каменныя, са светлага пясчаніку, не саломай крытыя — чарапіцай... Нідзе сумленнай драўлянай хаціны не пабачыш! Вуліцы ў мястэчках вузкія і цёмныя, часам вершніку не праехаць. Таполі тут раслі змрочныя, як надмагільныя стоды. Асабліва раздражнялі вока кіпарысы. Нібыта трохі і падобныя да беларускага ядлоўцу, але Пранцішу яны нагадвалі цёмныя лісіныя хвасты. Стаіліся на ўскрайку поля вялізныя лісіцы, вось-вось кінуцца на вандроўніка.

На цэрквачцы ўдарыў звон... Цэрквачка была прысвечаная Святому Роху. Будучы святы нарадзіўся тут, у Манпелье, і ад нараджэння меў знак у форме чырвонага крыжа на грудзях. У свой час святому ўдалося ацаліцца ад чумы, і ён жа ратаваў ад яе іншых. Таму й лічыўся найлепшым абаронцам ад пошасці, а таксама апекуном хірургаў. Цікава, ці апякуецца ён такімі, як Бяскоўскі? На месцы шаноўнага святога Вырвіч пульнуў бы ў падазронага доктара маланкай...

Пляц перад домам дэ Варда, палова якога была аддадзеная для патрэб д’ябальскага Таварыства, увесь застаўлены карэтамі. Пранціш угнуў галаву ў плечы, нацягнуў капялюх з абвіслымі брылямі на самыя вочы. Пад шырокім каптанам вельмі зручненька схаваліся шабля ды пісталет. А спякота сёння — пот ажно слепіць. Дзверы чорнага хода лёгка адчыніліся перад пасланцом з лаўкі зяленіўшчыка — а менавіта такую ролю ўзяў на сябе спрактыкаваны шпег Вырвіч, не паленаваўся цэлы мех з арцішокамі прыцягнуць.

Але калі ў камору прыдыбаў Жылібераў шпег Агюст, Пранціш ледзь не расчараваўся ў сваёй задуме. Гледзячы на пляскаты твар слугі — як па патэльні носам вазілі, а вочы пазіраюць адно на зайца, другое на варону, цяжка ўявіць, што гэты чалавек здатны на штось разумнейшае за цяганне мяхоў.

Але Агюст, які закрумкатаў-замыкаў штось сапраўды няўцямнае, падміргнуў шпегу цалкам разумна, і схітрыўся зрабіць так, каб іхнія манеўры ў бок лесвіцы да сутарэнняў засталіся незаўважанымі. Хаця ў доме сапраўды тоўпілася шмат люду, як на кірмашы, і некаторыя, апранутыя ў венгерскія касцюмы, плячыстыя, са спаласаванымі старымі шнарамі абліччамі, з пісталетамі ды шпагамі за паясамі, дакладна не былі ні лёкаямі, ні кухарамі...

У адным са шматлікіх калідораў пачулася водгулле вучонага дыспуту, нібыта пчолы ў вуллі, куды сунуў нейкі дурань палку... Ці не з’яўляецца гэтым дурнем мнагамудры прафесар Баўтрамей Лёднік — вось ужо хто любіць цвеліць вучоных калегаў! Апошні раз на дыспуце ў Ліёнскай медыцынскай школе пачаў заступацца за венскага доктара Аўэнбругера, што напісаў трактат, як пры дапамозе выстуквання грудной клеткі выяўляць схаваныя хваробы. Небараку Аўэнбругера за ягоную «перкусію» ў Вене высмеялі ды зганьбавалі так, што звар’яцеў і трапіў у лячэбніцу. А тут Лёднік давай даказваць слушнасць ягонай методы! А Чорнага Доктара не збянтэжыш нападкамі, у яго на кожны аргумент — сваіх дзесяць... Ледзь не пабіліся!

1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 25
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)