Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 159 160 161 162 163 164 165 166 167 ... 189
Перейти на страницу:

Радыё Свабода: Алексіевіч папулярная ў швэдзкіх фэмінісцкіх колах. Як яна здабыла гэтую папулярнасьць?

Плакс: Гэтак, вядома ж, сталася дзякуючы кнізе «У вайны не жаночае аблічча». Гэта ўнікальная кніга ў тым сэнсе, што вайна там падаецца з жаночай пэрспэктывы — наколькі мне вядома, такога ў сусьветнай літаратуры да яе ніхто не рабіў. Акрамя таго, што гэта моцны літаратурны твор, гэта яшчэ вельмі цікавы матэрыял як для гендэрных дасьледаваньняў, так і для фэміністычнага руху наагул.

Радыё Свабода: У букмэйкераў Алексіевіч трапіла ў фаварыты кандыдатаў на Нобэля гады тры-чатыры таму. Калі ў Швэцыі адчулі, што Сьвятлана Алексіевіч — гэта рэальная кандыдатка?

Плакс: Для мяне стала абсалютна відавочным, калі я два гады таму прачытаў яе апошнюю кнігу — «Час second-hand». Я адчуў, што, па-першае, гэта літаратура відавочна вартая Нобэлеўскай прэміі, і, па-другое, што Алексіевіч безумоўна яе атрымае. Але я ня думаў, што яна атрымае яе так хутка. Кніга «Час second-hand» праліла новае сьвятло на ўсё, што яна дагэтуль напісала, яна надае зваротную пэрспэктыву і выбудоўвае з усіх папярэдніх кніжак адзіны «opus magnum». Гэтая кніга мела ў Швэцыі вельмі добрыя рэцэнзіі і нават уваходзіла ў сьпісы бэстсэлераў, што нячаста здараецца зь «цяжкай» літаратурай.

Радыё Свабода: Вы прысутнічалі на аўтарскіх сустрэчах Алексіевіч са швэдзкімі чытачамі? Як яе ўспрымалі швэды?

Плакс: У Швэцыі фармат сустрэчаў зь пісьменьнікамі іншы, чым той, да якога прызвычаіліся ў Беларусі. Тут ня так, што публіка прысылае паперкі з пытаньнямі і пісьменьнік на іх адказвае ў інтэрактыўным рэжыме. Тут звычайна на сцэне сядзіць пісьменьнік і чалавек, які задае яму пытаньні ў фармаце інтэрвію. Публіка проста слухае і актыўна ў размове ня ўдзельнічае. Але на тых сустрэчах, дзе быў я, свабодных месцаў не было. Пасьля сустрэчаў, як тут прынята, пісьменьнік падпісвае свае кнігі. Да Сьвятланы заўсёды стаялі доўгія-доўгія чэргі, яна зь вялікай адказнасьцю заставалася і падпісвала кнігі ўсім ахвочым хоць часам гэта займала і цэлую гадзіну.

Радыё Свабода: Вы працуеце рэжысэрам і драматургам радыётэатру Швэдзкага нацыянальнага радыё. Ставіце п’есы па кнігах Алексіевіч? Што пра іх кажуць акторы?

Плакс: Пакуль што я паставіў толькі адзін спэктакль — па кнізе «Час second-hand». Фармат спэктаклю — 55 хвілін, гэта каля 40 старонак тэксту, а ў кнізе — каля 700... Чым кнігі Алексіевіч цікавыя — і асабліва гэтая найноўшая — дык гэта менавіта тым, што яна праз паказ спэцыфічнай савецкай мэнтальнасьці распавядае нешта пра чалавека як такога, пра нешта ўнівэрсальнае, што ўласьціва чалавеку як біялягічнаму віду. І я ня думаю, што гэтая спэцыфіка «homo sovieticus’а» нейкім чынам замінае зразумець агульначалавечае вымярэньне. Наадварот. У «Часе second-hand» паказана вельмі добра, што месца і час уплываюць на тое, як паводзіць сябе чалавек, і любы чалавек у пэўных абставінах, напэўна, можа паводзіць сябе па-рознаму — у тым ліку і як той самы савецкі чалавек.

Радыё Свабода: Наколькі прысуджэньне прэміі беларускай пісьменьніцы зьмяніла ўспрыманьне Беларусі ў Швэцыі?

Плакс: Па-першае, наагул зьявілася хоць нейкае ўспрыманьне. Дагэтуль ведалі хіба што пра Лукашэнку, пэрыядычную паліцэйскую брутальнасьць падчас выбараў. А тут — ужо адно тое, што найбуйнейшая швэдзкая газэта Dagens Nyheter, а таксама рэдакцыя культуры Швэдзкага радыё пачалі ўжываць замест Vitryssland (Белая Расея) назву Belarus — гэта сьведчаньне таго, што да Беларусі пачалі ставіцца з большай увагай, з большай павагай, і гэта не ў апошнюю, а, можа, і ў першую чаргу — дзякуючы гэтай падзеі.

Заўважна павялічылася колькасьць артыкулаў і рэпартажаў пра Беларусь, хоць звычайна ў Беларусі адбываецца, з мэдыяльнага пункту гледжаньня, няшмат. Пару дзён назад, напрыклад, мне пазванілі з швэдзкага тэлеграфнага агенцтва TT і спрабавалі высьветліць, ці прадаюцца кніжкі Алексіевіч у менскіх кнігарнях. Яшчэ тры месяцы таму такое было немагчыма сабе ўявіць.

Эрыксан: «Калі пачуў пра Нобэлеўскую прэмію для Беларусі — закрычаў»

7 сьнежня 2015

Аляксандра Дынько, Стакгольм

Стэфан Эрыксан правёў у Беларусі сем гадоў разам з жонкай і дзецьмі. Быў першым кіраўніком дыпляматычнага прадстаўніцтва Швэцыі. Вывучыў беларускую мову лепш за многіх беларусаў, пасябраваў зь пісьменьнікамі, паэтамі і музыкамі і пасьпеў заваяваць любоў грамады.

Калі ў 2012 годзе беларускія ўлады вырашылі не працягваць Эрыксану дыпляматычную акрэдытацыю, гэта азначала выгнаньне. Цяпер Стэфан Эрыксан — нобэлеўскі аташэ сёлетняй ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч. Ён адказны за яе знаходжаньне ў Стакгольме, паўсюль суправаджае яе і, як выглядае, надзвычай шчасьлівы сваёй пасадай.

1 ... 159 160 161 162 163 164 165 166 167 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)