Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 158 159 160 161 162 163 164 165 166 ... 189
Перейти на страницу:

Заснавальнік парталу TUT.by Юры Зісер — адзін з удзельнікаў каманды сяброў і аднадумцаў, якія суправаджаюць Сьвятлану Алексіевіч на цырымонію ўручэньня Нобэлеўскай прэміі ў Стакгольм — расказаў, што раніцай 6 сьнежня ўсе ляўрэаты сабраліся ў Нобэлеўскім музэі.

Мерапрыемства суправаджалі сур’ёзныя захады бясьпекі: доступ у будынак для староньніх наведнікаў быў зачынены, бліжэйшыя кварталы кантралявалі супрацоўнікі праваахоўных органаў.

Паводле спадара Зісера, імпрэза пачалася зь вітальнага слова на адрас сёлетніх пераможцаў у сваіх намінацыях, прысутных вітаў асабіста дырэктар музэю.

Пасьля гэтага была наладжана экскурсія па музэйнай экспазыцыі: да Сьвятланы Алексіевіч і яе сяброў была прыстаўленая расейскамоўная культуроляг-экскурсавод, якая па большай частцы знаёміла гасьцей з экспазыцыяй савецка-расейскага пэрыяду.

У бібліятэчнай краме багаты выбар кніжнай прадукцыі, на швэдзкую мову перакладзеныя ўсе творы беларускай Нобэлеўскай ляўрэаткі.  А 15 гадзіне паводле менскага часу пачалася першая публічная падзея з удзелам Сьвятланы Алексіевіч у Швэцыі — прэсавая канфэрэнцыя ў вялікай залі Швэдзкай акадэміі.

Дзьмітры Плакс: Праз паказ спэцыфічнай савецкай мэнтальнасьці Алексіевіч распавядае пра чалавека як такога

6 сьнежня 2015

Ян Максімюк, Сяргей Шупа, Прага

Пра Сьвятлану Алексіевіч, яе вядомасьць у Швэцыі, выданьні яе кніг, сустрэчы з чытачамі Свабода пагаварыла з супрацоўнікам Швэдзкага радыё, беларускім пісьменьнікам і перакладчыкам, які жыве ў Стакгольме, Дзьмітрыем Плаксам.

Радыё Свабода: Нядаўна давялося прачытаць, што Сьвятлана Алексіевіч дзевяць гадоў пісала сваю калёнку ў швэдзкай газэце, у Гётэборгу. Большасьць яе чытачоў у Беларусі, як падаецца, пра гэта і ня ведала. Вы чыталі гэтыя тэксты? Пра што яна пісала?

Плакс: Я ўсе тэксты, думаю, не чытаў, толькі некаторыя. Яна пісала па актуальных тэмах, якія ў той час дыскутаваліся і мелі нейкае дачыненьне да былога Савецкага Саюзу. «Гётэборгс-постэн» — рэгіянальная газэта, тэксты Сьвятланы зьяўляліся там, як памятаю, нерэгулярна, з канкрэтных нагодаў. Актыўней яна пісала ў газэту тыя пару гадоў, што яна жыла ў Гётэборгу.

Радыё Свабода: Наколькі па-вашаму гэтая газэтная актыўнасьць дапамагла Алексіевіч паказаць сябе ў Швэцыі і «павялічыць свае шанцы на Нобэля»?

Плакс: Нінаколькі. Яе ў Швэцыі ўспрымаюць, натуральна, не як журналістку, а як вядомую пісьменьніцу. Яе публіцыстычныя тэксты ў газэце былі выказваньнямі вядомай асобы і менавіта ў якасьці такіх былі цікавыя. Так што гэта ніяк не паўплывала на яе вядомасьць і на шанцы атрымаць Нобэлеўскую прэмію. Наадварот — яе вядомасьць спрыяла чытаньню гэтых тэкстаў.

Радыё Свабода: Які розгалас мелі гэтыя тэксты?

Плакс: Агульнашвэдзкі розгалас. Рэч у тым, што швэдзкія рэгіянальныя газэты па сваёй, так скажам, важнасьці не саступаюць «цэнтральным» — тут прывычнай для Беларусі газэтнай герархіі няма. Бывае так, што вядомы і паважаны аўтар друкуецца ў мясцовай газэце, і яго будуць чытаць усе, каму цікава.

Радыё Свабода: Скажыце пару словаў пра выдавецтва «Ersatz», у якім выходзілі кнігі Алексіевіч у швэдзкім перакладзе. Гэта, як выглядае, малое, даволі элітарнае выдавецтва? У кожным разе — яны не выдаюць мэйнстрымавую літаратуру...

Плакс: Першыя кніжкі Алексіевіч выйшлі ў іншым выдавецтве — «Ordfront», гэта нашмат буйнейшае выдавецтва. Але пасьля выданьнем яе кніг занялася выдавецтва «Ersatz» — гэта выдавецтва «якаснай» літаратуры, яно спэцыялізуецца на літаратуры, якая шырока ў Швэцыі не прадстаўленая. Сярод іншага яно арыентуецца на літаратуру краінаў былога Савецкага Саюзу, зь беларускіх пісьменьнікаў яны таксама выдалі, напрыклад, «Горад сонца» Артура Клінава, «Вольныя вершы» Андрэя Хадановіча, там выйшла і мая найноўшая кніжка...

Радыё Свабода: Калі Алексіевіч жыла ў Швэцыі, вы зь ёю сустракаліся?

Плакс: Ну, ня так часта, бо яна жыла ў Гётэборгу, а я ў Стакгольме, але кантакты меў. Тады яшчэ існавала Беларуская служба Швэдзкага радыё, дзе я працаваў, і мы, вядома ж, зьвярталіся да яе па камэнтары па тых або іншых пытаньнях. Памятаю адну імпрэзу з удзелам Сьвятланы і Барыса Пятровіча ў цэнтральнай бібліятэцы гораду Мальмё, я там таксама быў у якасьці перакладчыка твораў Барыса. Раз яна таксама падарожнічала па Поўначы краіны на запрашэньне Марыі Сёдэрбэрг.

1 ... 158 159 160 161 162 163 164 165 166 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)