Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні
Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні

Электронная книга - «Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні». Краткое содержание книги:

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэднявечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.
1 ... 155 156 157 158 159 160 161 162 163 ... 209
Перейти на страницу:

Асабліва баяліся кабеты, што іх пашлюць у Арменію, у горад Раздан. Адна наша архітэктарша цэлы год распавядала, як у ведамасным гатэлі барыкадзіравала дзверы сталом і тумбачкамі ад палкіх мясцовых мужчын, а на тамтэйшым складзе шчыра не разумелі, чаму павінны выдаваць дэталі чужой бабе без належнага бартэру ў якасці інтымных паслугаў.

Мяне паслалі ў ціхі, прыстойны горад Шаўляй. Я павінна была прывезці адтуль нейкія транзістары-рэзістары. Мне паабяцалі, што дэталькі дробныя, лёгкія... Ну і матывавалі па-камсамольску: калі я не дастаўлю пазаўтраму гэтыя скарбы на «Гарызонт», вытворчасць спыніцца!

Мне было дзевятнаццаць гадоў. Білеты давялося выпрошваць маёй маці ў касе для вайскоўцаў, ехаць — ноч, у агульным вагоне...

Шэры горад, мокры снег, супрацоўнікі роднаснага прадпрыемства лаюцца па-расейску, між сабою размаўляюць па-літоўску... Гатэль пад назвай «Тры салдаты» і бетонны помнік тым тром салдатам... І, нарэшце, мае транзістары... І рэзістары.

Я з жахам глядзела на кучу пакункаў у мой рост. Малады летувіс Эдмундас, здохлы і бялявы, як сушаная рыба, няшчыра супакойваў, што ён дэталькі з асобных маленькіх пушачак дастане, у адну вялікую скрынку ссыпе, і будзе файна! Якраз па маіх дзявочых сілах!

Атрымалася два кардонныя пакункі, памерам са складзеныя раскладушкі... Эдмундас выклікаў таксі, закінуў маё заданне ў багажнік і адправіў мяне на вакзал.

Плаціць за таксі давялося самой.

На вакзале я зразумела, што падняць абодва пакункі разам няздольная. Дый адзін праблематычна. Я па чарзе соўгала іх па мокрай і бруднай снежнай калатушы, больш за ўсё баючыся, каб ніводзін не сперлі — бо мяне папярэдзілі, што каштуюць гэтыя транзістары-рэзістары столькі, колькі я за год у сваёй шараш-мантаж-канторы не зараблю. І я ж памятала, што калі назаўтра не прывязу гэтую радасць на завод, ён спыніцца!

У Мінск я прыехала ўночы. Цяпер згодна інструкцыі мусіла пакінуць прывезенае ў камеры захоўвання. Мабільных тэлефонаў не існавала, давялося самой соўгаць пакункі, кардон размок, я таксама ўся была мокрая... Нейкі мужык, не ў змозе назіраць за маімі пакутамі, узяўся дапамагчы... Завалок мае транзістары ў сутарэнне, да камер аўтаматычнага захоўвання... І пачаў уплішчваць у адну з тых камер. А яны не змяшчаюцца! Небарака намагаўся, як мог... Яго балоневая куртка чапляецца за нешта, тканіна рвецца са злавесным трэскам, у доўгай дзірцы відаць белая падкладка. Энтузіязм у добраахвотнага памочніка некуды знік, і ён знік таксама. У мяне не было моцы нават падзякаваць.

Я плачучы выцягнула пакункі наверх і павалакла ранейшым спосабам — перабягаючы ад адной да другой, пхаючы па снезе — у іншую камеру захоўвання. Калі здаровы, як прафесійны барэц, прыёмшчык пабачыў мае пакункі, яго трохі пераклініла. Варта было іх прыўзняць — мокры кардон разышоўся, і пасыпаліся маленькія цэлафанавыя мяшэчкі з дэталькамі.

— Што гэта? — разгублена папытаўся дзядзька.

— Транзістары. І рэзістары,— сумленна адказала я скрозь рыданні.

Праз некалькі дзён мы з калегам пайшлі абмяраць гарызонтаўскія вокны, на якіх меркавалася спраектаваць рашоткі ў стылі арт-нуво (начальства, вядома, не падазравала, што гэта арт-нуво). Па левы бок даўжэзнага калідора знаходзіліся шкляныя перагародкі, і можна было зверху назіраць канвеер, за які пасадзілі, відаць, нейкіх практыкантаў. Хлопцы і дзеўкі ў белых халатах, як кланаваныя Папялушкі, паныла сядзелі па абодва бакі спыненага канвеера і лена перабіралі насыпаныя на гумавую чорную паверхню рознакаляровыя дэталькі, быццам гарох і грэчку. Грэбліва ссоўвалі іх у розныя кучкі, безнадзейна перагаворваліся пра сваё... Гара неразабраных дэталек гарантавала плённы занятак да канца практыкі. «А за сцяной смяецца поле, зіяе неба з-за акна...» Я не хацела б, каб хтосьці з Папялушак тады даведаўся, хто прывёз гэтую гару.

1 ... 155 156 157 158 159 160 161 162 163 ... 209
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)