Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні
Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні

Электронная книга - «Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні». Краткое содержание книги:

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэднявечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.
1 ... 153 154 155 156 157 158 159 160 161 ... 209
Перейти на страницу:
Як у мяне была швейная машынка «Зінгер»

Не скажу, каб я была такой ужо швачкай... Як спатрэбіцца — дык нешта пашыю, падумаеш, біном Ньютана. Але асаблівага фанатызму да вырабу адзежы за сабою не заўважаю.

А вось мая стрыечная бабуля Воля была швачкай найвыдатнай. Хаця нідзе адмыслова не вучылася, магла пашыць усё, што заўгодна, прыдумляла фасоны — з дэкальтэ, з фальбонамі, спадніцы «гадэ», рукавы «ліхтарык» і «матылёк»... Менавіта дзякуючы бабулі Волі ў нашай кватэры калісьці з’явілася машынка «Зінгер». Яшчэ дарэвалюцыйная, чорная, бліскучая, з залатым гербам з арлом... Машынка працавала амаль бязгучна. Яе дэталі рухаліся, нібыта самі па сабе, варта было крануць нагой каваную педаль... Але хутка я зразумела, якая мая машынка старая... Дужа старая... Бо ў школьным кабінеце працоўнага навучання — а настаўніцай працы ў мяне была, між іншым, маці Адама Глобуса — машынкі былі зусім іншыя. З белымі пластыкавымі карпусамі, электрычныя... І я пачала саромецца сваёй машынкі «Зінгер» і марыла, каб замест яе ў нашай беднай кватэры з’явілася сучаснае электрычнае дзіва... Ці хаця б нажная машынка «Подолье» з роспісам пад хахламу, у адмысловай тумбачцы. Але грошай на новую машынку ў нас не было, і я здавольвалася «Зінгерам». Паслухмяным, пакорлівым, дакладным, як састарэлы майстар. Машынка бабулі Волі шыла ўсё — танюткі шоўк і тоўстую скуру, джынсавую тканіну і аксаміт...

Потым я даведалася што гэтую машынку падчас вайны бабуля Воля валакла на сабе пешкі ажно з Ленінграда. Туды яна з маёй роднай бабуляй і яшчэ адной іхняй сястрой з’ехалі са свайго Ігуменскага павету пасля рэвалюцыі, у заробкі, а як пачалася вайна, вярнуліся з малымі дзецьмі на радзіму. У самае пекла. Як бабуля Воля даперла гэтую машынку ў вёску Люці — не ведаю... Як тая машынка перажыла ваеннае ліхалецце — уяўляю з цяжкасцю... Але зразумела, што гэта быў ратунак усёй сям’і — гарантаваны заробак, чорна-залаты выкаваны скарб...

Праз год пасля вяселля мы з мужам зразумелі, што машынка «Зінгер» займае надта шмат месца ў нашым пакоі. Быў час талонаў на адзежу і гарэлку. Шыць не было чаго. Мы з палёгкай разабралі «Зінгер» і вынеслі ў падвал. Хутка ўдалося па аб’яве купіць машынку «Подолье» ў парэпанай тумбачцы. «Подолье» пачало капрызіць ледзь не адразу, але гэта быў важкі набытак для маладой сям’і, сведчанне дабрабыту. Мы накрылі тумбачку махровым рушніком з памаранчавымі кветкамі, які муж прывёз з Грузіі, куды ездзіў атрымліваць Літаратурную прэмію Маякоўскага, і лічылі сябе спраўджанымі багацеямі.

Прайшло яшчэ колькі гадоў... Калі мы атрымалі сваю ўласную кватэру, «хрушчоўку-падменку», у якой жывем і дасюль, Віця наведаў падвал... Але машынкі «Зінгер» там ужо не было. Нехта ўзламаў хліпкія дзверы з дошчачак і скраў спадчыну бабулі Волі... Мы тады не надта і засмуціліся. Так, трохі прыкра на душы...

Гэта пасля адзін паэт нам патлумачыў, якія мы дурні. І якія шалёныя грошы каштаваў такі антыкварыят... Паэт па такую машынку ездзіў да сваякоў у вёску, выпрошваў. І загнаў у горадзе за даляры...

Але я б нізавошта не прадала тую здраджаную мною машынку «Зінгер». Няма бабулі Волі... І ніколі мне не ўдавалася рабіць такія роўныя шыўкі, як на той старой машынцы — ні на «Подолье», распісанай пад хахламу, ні на цяперашняй камп’ютарызаванай «Бразерс». Я і цяпер уяўляю, як кранаю нагой каваную педаль, вытанчаную па-дэкаданцку, і лёгка зрушваюцца механізмы, і машынка шаргоча гісторыю майго роду, і залаты арол распроствае крылы над прамінулым стагоддзем.

Як я была прывідам

Слова «шмоткі» для мяне з маленства было лаянкай. Але ўсялякія пераапрананні, старасвецкія строі і маскарады люблю страшэнна. І вядуся на гэта пажыццёва.

Напрыканцы 1990-х пазванілі з тэлебачання, папрасілі запісацца для перадачы да ўгодкаў Адама Міцкевіча. Верш у мяне пра яго быў надрукаваны ў тэматычным зборніку. Ну, чаму не... Кастрычнік ззяў залатой лістотай, неба было класічна сіняе, паветра прахалодна-празрыстае, не дзень, а суцэльная пастараль.

Здымкі прызначылі ў парку Чалюскінцаў — і прырода, і перці далёка не трэба. Заехалі за мной на казённай машыне, а па дарозе малады рэжысёр, пульхны хлопец, знуджаны беллітаратурнай тэматыкай, угаварыў мяне ўзяць удзел у яшчэ адным праекце. Яны паралельна здымалі перадачу аб рамане Івана Шамякіна «Вялікая княгіня», пра лёс дачкі маскоўскага цара Івана Трэцяга Алены, якая стала жонкай польскага караля Аляксандра. Мне належала сыграць ролю тае Вялікай княгіні. Вось я і павялася, каб спрасціць жыццё тэлевізійнікам.

1 ... 153 154 155 156 157 158 159 160 161 ... 209
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)