Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні
Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні

Электронная книга - «Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні». Краткое содержание книги:

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэднявечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.
1 ... 149 150 151 152 153 154 155 156 157 ... 209
Перейти на страницу:

Гаспадар узяў з камоды невялікі куфэрак з чырвонага дрэва, асцярожна, двума пальцамі, дастаў адтуль пяро незвычайнага сіняга колеру.

— Усе палююць за сіняй птушкай шчасця... Агульнага шчасця, для ўсіх і для кожнага. І мала хто ведае, што сіняя птушка жыве ў сапраўднасці. Я калісьці знайшоў яе пяро. Сіняя птушка жыве высока ў гарах, яна падобная да нашага голуба. І на яе палююць зусім не алегарычна. Хутка гэты від зусім знікне. Калі чалавек не можа абараніць ад уласнай сквапнасці і жорсткасці гэтую кволую істоту, ці дасца яму ў рукі тая, міфічная?

Шыбы заінелі. Але навокал было так ціха, што ў доме з драўлянымі львамі пачулі далёкі пошчак капытоў, прыглушаны снегам.

Старэйшы госць зноў выхапіў пісталет і адрывіста спытаў гаспадара:

— У вас ёсць зброя?

Стары не азваўся на пытанне, сказаў цвёрда і хутка:

— За камінам — хованка. Задняя сценка адчыняецца, калі націснуць на ручку там, справа, з унутранага боку паліцы... Вось так... Прыйдзецца скакаць цераз агонь. Як на Купалле... Скакалі, мусіць, з дзяўчатамі? Ці гэта ніжэй вашай рэвалюцыйнай годнасці? Вось так... Зачыніце дзверцы знутры...

Вогнікі працягвалі будаваць свае гатычныя вежы, але, здавалася, у іх працы з’явіўся большы імпэт, бо яна сталася яшчэ больш значнай — ратавала чалавечыя жыцці.

Нават пан жандарскі ротмістр, які працягнуў да чужога агменю азяблыя падчас доўгай пагоні рукі, працягнуў, не здымаючы пальчатак, ні на хвілю не западозрыў, што мэта яго доўгай вандроўкі аддзеленая ад яго ўсяго гэтай мігатлівай завесай агню.

Жандары не былі ўпэўненыя, што злачынцы хаваюцца менавіта ў гэтым доме. Завіруха старанна зраўняла сляды, змяшала з іншымі. Але верагоднасць была вялікая. Прынамсі, што злачынцы заходзілі сюды. Гаспадар дома з драўлянымі львамі лічыўся нядобранадзейным. Пан ротмістр так і нагадаў яму. І што за дзіўная звычка піць гарбату з некалькіх кубкаў?

Тры кубкі з рэшткамі недапітай гарбаты, пакінутыя на маленькім століку пасярод пакоя, сапраўды глядзеліся недарэчы ў гэтым самотным доме.

— Вы пойдзеце з намі,— змрочна сказаў ротмістр. Ён узвышаўся над прыгорбленай постаццю гаспадара, як цёмная Бабруйская крэпасць над ціхмянай рачулкай Бабруйкай.— Нават павага да вашага ўзросту (дарэчы, за такі час можна было б і паразумнець), не змусіць мяне адмовіцца ад выканання свайго доўгу. Мы знайшлі ў вас дастаткова заганнага...

Там, дзе ля кніжных паліц, дружна чхаючы ад пылу, завіхаліся жандары, адчайна шаргаталі старонкі і глуха падалі на падлогу кнігі. Адна з іх, адшпурнутая асабліва злосна, упала пад ногі гаспадару, нібыта параненая птушка. На шмуцтытуле значылася: «Багагласьнік. Канты, псальмы, лацінскія гімны і пастаралькі для пачцівого і богаўгоднаго сьпевання і прадстаўленьня». Ротмістр грэбліва крануў кнігу наском бруднага бота.

— Уніяцкая? Схізматыкаў? Ну-ну! Толькі шчырая дапамога следству можа прымусіць нас забыцца на гэтыя агідныя сапраўднаму хрысціяніну рэчы.

Гаспадар глядзеў проста ў вочы жандару:

— Я нічым не магу дапамагчы следству.

Ротмістр з блазенскім здзіўленнем развёў рукамі:

— Вы дзівак! Вам, мусіць, здаецца, што паўтараюцца падзеі вашай маладосці. Але, запэўніваю, тыя маладыя людзі, якіх вы абараняеце, зусім не ў вашым гусце. Тэрарысты, фанатыкі... Яны не лятуць з аголенай шабляй наперадзе мужнага атрада. Іх стыль — кінуць бомбу, стрэліць у спіну. Чулі пра забойства генерала Мяскова з сям’ёй? Іхняя справа. Паверце, ваша шляхецкая годнасць застанецца незаплямленай, калі вы падкажаце, у які бок рушылі злачынцы. Маўчанне вам задорага абыдзецца... І, паверце, экзатычнай вандроўкай па Афрыцы на гэты раз для вас не скончыцца.

Стары паківаў галавою:

— Я жыў цікава і доўга. Мабыць, больш доўга, чым спадзяваўся і чым заслужыў. Калісьці я здзіўляўся ўсяму і шмат чаму абураўся. Вастрыня пачуццяў, на жаль, з узростам прытупляецца. Магчыма, таму не магу падзяліць вашае абурэнне ці пашкадаваць сябе. Выбачайце.

Ён стаяў, такі кволы, худы і прыгорблены, у сінім старым пінжаку, зашпіленым на ўсе гузікі да горла, і чымсьці страшэнна нагадваў хворую птушку... Птушку на выбоіне скалы, якая ўсё роўна не дасца ў рукі паляўнічаму — хутчэй кіне саслабелае цела, якое больш не трымаюць крылы, у прорву.

Ротмістр штурхнуў нагой кінутую кнігу. Жоўтыя старонкі разляцеліся па і без таго засмечаным пакоі. Жандарскі правадыр некалькі разоў запар чхнуў. Халера, ну і пылішча... Як гэты стары тут жыве? Не чалавек, а нейкі шашаль. Куды яго везці? Памрэ па дарозе.

Нехта з жандараў, відаць, надзвычай дасціпная ў жандарскім асяроддзі асоба, на развітанне строс снег з галавы драўлянага льва і сунуў яму ў пашчу шматок сена. Пачвара адразу зрабілася нейкай жаласнай і камічна бяскрыўднай.

1 ... 149 150 151 152 153 154 155 156 157 ... 209
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)