Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні
Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні

Электронная книга - «Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні». Краткое содержание книги:

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэднявечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.
1 ... 150 151 152 153 154 155 156 157 158 ... 209
Перейти на страницу:

Гаспадар моўчкі сядзеў у крэсле з высокай спінкай перад камінам, у якім дагаралі счарнелыя старонкі. Яны курчыліся на вуголлі, як жывыя. Вогнікі рупліва пераварочвалі іх, скакалі па іх, каб хутчэй рассыпаць на тло.

Тыя, што хаваліся за агнём, ужо апранутыя, з невялікімі вузельчыкамі, рыхтаваліся сыходзіць.

Светлавокі Сцяпан, у шынелі і шапцы-аблавушцы, вымавіў:

— Дзякуем вам. Вы дапамаглі рэвалюцыйнай справе.

— Я зрабіў тое, што мусіў зрабіць...— ціха прагаварыў стары.

— Можа, і вы з намі пойдзеце? — выявіў недарэчны энтузіязм чарнявы Кастусь. І сумеўся пад з’едлівым позіркам Сцяпана.

Стары мімаволі ўсміхнуўся:

— Дзякуй, юнача, што так высока ацаніў мае магчымасці.... На жаль, я сапраўды стары. І нават каб меў сілы — у мяне няма ўпэўненасці, што ўдасца разблытаць карункі шляхоў... Калісьці я спрабаваў гэта зрабіць з вашым бацькам, Кастусь... Дакладней, калі не памыляюся, Вінцэнт...— Стары не заўважыў, як ад гэтых слоў тузануўся Сцяпан і сунуў руку ў кішэню.— Вы ўжо не крыўдуйце, што я трохі парушыў вашу канспірацыю. Вы так на яго падобны... Як цікава... Калісьці ён таксама хаваўся тут, за камінам. Мы і цяпер часам згадваем...

Гаспадар відавочна расчуліўся. Напэўна, ён яшчэ доўжыў бы свае ўспаміны. Але Сцяпан зрабіў крок наперад. Голас яго гучаў цвёрда — як бой вежавага гадзінніка.

— Нам час ісці. Мы сапраўды вам удзячныя. Мы згадаем вас у новай гісторыі, якую напішам. Гэтая гісторыя засведчыць нашую непахіснасць і вялікія ахвяры, якімі здабываецца воля.

Дуэльны пісталет пазбавіўся ад сваёй адзінай кулі. Вакол чорнай недарэчнай дзіркі ў ілбе старога гаспадара амаль не паказалася крыві. Тонкі чырвоны струменьчык чамусьці выцек з кутка рота, калі цела нязграбна звесілася з крэсла набок.

— Навошта?! Ён выратаваў нам жыццё! — Танклявы Роберт аж тросся ад узрушэння.

Кастусь-Вінцэнт аслупянела глядзеў перад сабой і нешта шаптаў.

Сцяпан пастараўся надаць голасу важкасці:

— Гэта было неабходна. Ён пазнаў Вінцэнта... А ён стары, слабы, даўно адышоў ад барацьбы і нічога не разумее. Нават калі б не выдаў нас жандарам, абавязкова распавёў бы Вінцэнтаваму бацьку... Пакаёўцы... Святару... У ягонай жа хованцы — памятаеце? — Біблія ляжала! Ды яшчэ з закладкамі. Мы не можам рызыкаваць.— Сцяпан спрытна зараджаў пісталет, любуючыся ім, нібы дзіця сваёй цацкай. Нават голас яго зрабіўся амаль ласкавы: — Ну што б гэты стары небарака рабіў у новым свеце? Ды і не дажыў бы да яго перамогі. Усё роўна скора памёр бы. Рушылі...

Кастусь, стараючыся не глядзець на чорнае крэсла, павольна пасунуўся да дзвярэй. Сцяпан азірнуўся на таго, хто назваўся гаспадару Робертам.

— Юраська, ачуняй! Наша справа слабых не церпіць.

Танклявы юнак стаяў, апусціўшы вочы, з падціснутымі — аж збялелі — вуснамі.

— Я не пайду з табой.

Сцяпан ад нечаканасці тузануўся:

— Такімі словамі не кідаюцца.

— А я не жартую.— Юнак падняў на правадыра вочы, спакойныя, глыбокія вочы...

— Ты ведаеш, як мы абыходзімся са здраднікамі? — металёва прагаварыў Сцяпан і скіраваў пісталет на юнака.

Роберт-Юрась не варухнуўся. Сцяпан кінуў хуткі позірк на Кастуся, які напяўся і сціснуў кулакі, і зразумеў, што рызыкуе згубіць і гэтага... Малакасосы праклятыя... Пісталет паволі апусціўся.

— Баязлівец! Слюнцяй! Няўжо з-за смерці старога шашаля ты адрачэшся ад сваіх таварышаў?

Юрась прагаварыў павольна:

— Проста я таксама згубіў упэўненасць у тым, што ведаю правільны рэцэпт пераўтварэння свету.

— Пашкадуеш...

Дзверы злосна грукнулі, але ў цішы зімовай ночы іх злосць мела не большую сілу, чымсьці трэск палена ў грубцы.

...Зорны Вознік адвёз сваю калясніцу некуды за край кладоў. Драўляныя львы ля ганка старой сядзібы глядзелі проста перад сабой вырачанымі ад незразумелага гневу вачыма. А ў каміне апошнія вогнікі падскоквалі на чорных вуголлях. Іх пышны бліскучы сабор рассыпаўся дарэшты, і цаглінкі бездапаможна гублялі бляск. Юнак у сялянскім кажусе і студэнцкай фуражцы падняў з падлогі знявечаную кнігу, акуратна зраўняў адарваныя старонкі і паклаў яе ў свой хатуль. Потым падышоў да камоды, адчыніў куфэрачак з чырвонага дрэва і дастаў адтуль сіняе пяро. Паглядзеў скрозь яго на цьмяны агеньчык газоўкі, схаваў за пазухай. Ужо стоячы ў дзвярах, павярнуўся ў бок чорнага крэсла. Напэўна, трэба было б накрыць твар нябожчыка якой хусткай... Закрыць яму вочы... Але юнак баяўся зрабіць штосьці не так, не па звычаі, і яшчэ больш абразіць гэты дом. Таму проста перахрысціўся — а ён даўно гэтага не рабіў! — і здушаным ад хвалявання голасам вымавіў:

1 ... 150 151 152 153 154 155 156 157 158 ... 209
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)