Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У першы том Поўнага збору твораў увайшлі аповесьці «Афганец» (1998 г.), «Ваўчыная яма» (1998 г.), а таксама апавяданньні і прыпавесьці, напісаныя ў 90-х і 2000-х гадах.
1 ... 152 153 154 155 156 157 158 159 160 ... 260
Перейти на страницу:

I во яго ўзялі на новай раённай пасадзе. Ноччу чэкісты прыехалі ў вёску, дзе заставалася сям’я, ператрэсьлі хату. Раніцой у сельсавет прыбегла заплаканая жонка — памажыце, уратуйце… Цяпер, падобна, той лёс набліжаўся і да самога Анішчыка, — што было рабіць?

Сьпярша, як пачаліся гэтыя пасадкі, шмат хто ламаў галаву: каго і завошта? Можна было зразумець, калі бралі ў горадзе, сярод начальства, вайскоўцаў ці буйных гаспадарнікаў, якія праводзілі няправільную палітыку ці, магчыма, шкодзілі на вытворчасьці. Але тут, на вёсцы, сярод нізавых кіраўнікоў, настаўнікаў і нават шараговых калгасьнікаў якія маглі быць шпіёны? Якія шкоднікі? Не знаходзячы якога-небудзь адказу на тое пытаньне, Анішчык наогул перастаў яго шукаць, думаў, што не ягоная гэта справа. Правільна ці няправільна, калі так робіць партыя, значыць, так трэба.

I ўсё ж шкада было Янкоўскага, шкада ні ў чым не вінаватых іншых. Боязна было за сябе таксама…

Ён адчуваў, што трэба як мага хутчэй нешта зрабіць, кагосьці пасадзіць. Калі б знайшоўся чалавек, згодны ахвяраваць сабой дзеля іншых, гэта было б лепей за ўсё. Тады б на пытаньне таго ж Дзьвярнога, колькі чалавек ён выкрыў, можна было б сумленна адказаць: дваццаць працэнтаў. I тое не было б хлуснёй — у іх пярвічцы кожны значыў роўна дваццаць працэнтаў. Простая і выразная арыфметыка. Няўжо тое не задаволіла б органы?

Але каго ўламаць на ахвяраваньне, хто пагодзіцца? Вядома, Анішчык мог бы аформіць арышт кожнага, ведаў, што цяпер гэта робіцца проста. Але ён хацеў заставацца сумленным бальшавіком і не парушаць прынцыпу дэмакратычнага цэнтралізму. Хацеў па-добраму. Бо павінна ж быць зразумела кожнаму, што, калі заўпарцяцца, вельмі хутка могуць загрымець усе разам. Ячэйкаю ў поўным складзе. Усімі ста працэнтамі.

Ужо сьцямнелася, калі ён зьехаў з бальшака на вясковую вуліцу і павярнуў на сельсавецкі падворак.

Вокны ў пярэдняй палове хаты слаба сьвяціліся, значыць, сельсаветаўская вартаўніца Аўдоцьця яшчэ не пайшла ў сваю бакоўку, чакала яго. Анішчык з парога загадаў ёй бегчы зьбіраць партыйцаў, а сам узяўся распрагаць каня. Аўдоцьця з відавочнай неахвотай абвязала галаву цёплай хусткай, як заўжды, штосьці мармычучы сама сабе, — звычайна ёй ня надта падабалася ўсё, што рабілі партыйцы. Янкоўскі дык зьбіраўся яе звольніць, узяць каго маладзейшага, але ў яго не дайшлі да Аўдоцьці рукі. З Анішчыкам яна наогул мала лічылася, добра яшчэ, што прыбірала ў сельсавеце і даглядала каня.

У пустой і сьцюдзёнай сельсаветаўскай хаце Анішчык выкруціў ярчэй кнот лямпы, што вісела пад бэлькай, зірнуў на ўзровень газы ў шкляным магазіне — газы было малавата, засядаць доўга не прыйдзецца. Грубка ў куце, як заўжды, была ледзьве цёплая. Не распранаючыся, толькі распусьціўшы на грудзях аплікі шыняля, залез за стол на сваё сакратарскае месца. Чакаў, калі прыйдуць партыйцы, курыў і думаў. Вядома, ён ня надта спадзяваўся на іхнюю сьвядомасьць, з практыкі ведаў, што ў такой галаваломнай справе прыйдзецца націснуць, як гэта рабілася, калі штосьці вымагалася ад каго-небудзь. Ніхто не хацеў у чымсьці вылучацца — у горшы ці ў лепшы бок усё роўна. Як усе — было звычайным правілам вяскоўцаў; не далёка адышліся ад іх і партыйцы-бальшавікі. Праз якія паўгадзіны ў сенцах стукнулі дзьверы, Анішчык варухнуўся за сталом, у бляшанцы ад гуталіну скамячыў недакурак. Ён адчуваў, што хутка давядзецца пахвалявацца ад непрыемнасьцяў, якія ён выклікаў на сваю галаву. Але інакш было нельга. Інакш зусім магло стацца кепска.

У сельсавет увайшла Аўдоцьця, ад парога паведаміла: — Абышла ўсіх. Ідуць. Вучыцеля аднаго не засьпела — сышоў кудысь. Можа, перададуць.

— Кепска. Вучыцель патрэбны.

— Патрэбны! Дзеля патрэбы дня ў вас няма? — прабурчэла Аўдоцьця, паварочваючыся, каб пайсьці. Сакратар грубавата перапытаў:

— Што ты сказала?

— А нічога, — азвалася Аўдоцьця ўжо з дзьвярэй, дзе яна спаткалася з кімсьці, хто лез з сенцаў. — Во яшчэ адзін начлежнік…

1 ... 152 153 154 155 156 157 158 159 160 ... 260
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)