Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Доўгая дарога дадому
Доўгая дарога дадому - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Доўгая дарога дадому

Электронная книга - «Доўгая дарога дадому». Краткое содержание книги:

Гэтая кніга — успаміны народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава пра асабіста перажытае амаль за 70 гадоў ягонага багатага на падзеі жыцьця. У цікавай аўтарскай манеры вядомы пісьменьнік распавядае пра найбольш яркія старонкі сваёй біяграфіі, дае ацэнку грамадзка-палітычным і культурным працэсам, што адбываліся ў Беларусі на ягоных вачах. В. Быкаў прапануе досьвед культурнага дзеяча, знакамітага пісьменьніка, выказвае думкі адносна будучага разьвіцьця краіны.
1 ... 151 152 153 154 155 156 157 158 159 ... 171
Перейти на страницу:

Забягаючы наперад, зазначу, што той канфлiкт меў працяг. Як у Крамлi адбылося паседжаньне савету старэйшынаў (пасьля выбараў народных дэпутатаў СССР), на перапынку Гарбачоў падышоў дa мяне i папытаўся, як цяпер у Беларусi? Цi пацiшэла кiраўнiцтва? Я пачаў апавядаць пра дэталi, але тут да нас падскочылi iншыя з шырокiмi вушамi, i Гарбачоў прыпынiў размову. Сказаў, пасьля… Але п а с ь л я ўжо не настала. Настала iншае пасьля, пры якiм Гарбачову стала не да Беларусi…

Ішло вылучэньне кандыдатаў у Вярхоўны Савет БССР. Канчатковаму іх зацьверджаньню папярэдніла прыдзірлівая селекцыя-абмеркаваньне на т. зв. выбарчых сходах. Прадстаў-нікі «грамадзкасьці» падрабязна абмяркоўвалі ўсіх і «рэзалі» няўгодных. Уся справа была ў палітычнай арыентацы і кандыдатаў і падборы прадстаўнікоў.

У Дом культуры, што ля ст. мэтро «Маскоўская», дзе змушаны былі трымаць «агледзіны» з тузін кандыдатаў, прыйшлі (вядома ж, арганізаваныя гаркамам) некалькі соцень спартсмэнаў з Інстытуту фізкультуры. Яны былі вельмі актыўныя, дружна галасавалі за кандыдатаў-камуністых і рэзалі інтэлігентаў. Тады яшчэ да выбарчага старту адхілілі многіх. Але напрыканцы, відаць, стаміліся — забалелі горлы выступаць як «за», так і «супроць». Адзін кандыдат, які доўга чакаў свае чаргі, меў прозьвішча на адну з апошніх літараў алфавіту, і сход на яго проста слаба адрэагаваў у сваім змоўніцкім адмаўленьні. Тым кандыдатам апынуўся С. С. Шушкевіч, які з таго сходу зрабіў свой бліскучы палітычны старт.

Мiнула трохi часу, я пачаў пiсаць чарговую аповесьць, але мусiў увесь час прыпыняцца — не было адбою ад журналiстаў, сваiх i прыежджых. За гэты час у Менск завiталi карэспандэнты з Варшавы, Прагi, зь нямецкага «Шпiгелю», маскоўскiя газэтчыкi наогул, здаецца, не выяжджалi зь Беларусi. Даваць iнтэрв’ю — справа няўдзячная ва ўсiх адносiнах, бо далёка не заўсёды маеш магчымасьць пракантраляваць аканчальны тэкст, заўсёды знойдуцца недакладнасьцi, а то i памылкi, за якiя пасьля бывае болей чым прыкра. А тут яшчэ камунiсты папракаюць далярамi, — быццам за iнтэрв’ю хто плоцiць.

Аднойчы нечакана, нават без папярэдняга званку на парозе зьявiўся Анатоль Бутэвiч, якi тады працаваў у ЦК, i ашаломiў: трэба ехаць у Маскву. Во бiлеты, праз тры гадзiны будзе машына i — у аэрапорт. Паедзеце ў Амэрыку з Гарбачовым.

Toe было дзiўнавата, у Амэрыку я яшчэ ня езьдзiў. Але навошта з Гарбачовым? Таго Бутэвiч ня ведаў, сказаў толькi: каманда з ЦК КПСС. Раю пасьпяшацца.

Што ж, дзеля такой справы можна было i пасьпяшацца. Я хуценька сабраўся i паехаў. У Маскве спаткала ў аэрапорце кансультантка СП па беларускай лiтаратуры Галя Грыбоўская, адвезла на Старую плошчу. Там хуценька правялi па нейкiх кабiнэтах, напiсалi, падпiсалi што трэба было — дакумэнты, грошы. Валюты ў касе ўжо не аказалася, нейкая бухгалтарка выняла з сумачкi свае 200 даляраў, з тым i паехаў ва Унукаўскi аэрапорт. У невялiчкай i ўтульнай зальцы ўрадавага аэрапорту зьбiралiся тыя, каму належала суправаджаць Гарбачова на спатканьне з Рэйганам. Там я ўбачыў некаторых знаёмых i сярод iх пiсьменьнiкаў Iгара Дзядкова i Уладзiмiра Карпава, рэжысэраў Марка Захарава, грузiна Тэнгiза Абуладзэ, цэкоўца Наiля Бiкенiна, журналiста Андрэя Грачова, некаторых iншых. Гарбачоў з Раiсай Максiмаўнай i аховай ляцелi ў другiм самалёце.

Пералёт быў даўгi, зь дзьвюма пасадкамi — у Англii i Канадзе. Цi ня ўсе ў самалёце былi мiж сабой знаёмыя, сядалi хто дзе хацеў i актыўна кантактавалi. Ля мяне сеў нейкi незнаёмы чалавек, дужа гаваркi i кампанейскi, ён усё распытваў мяне пра палiтыку ў Беларусi i сам шмат распавёў пра перабудову. Пасьля я папытаўся, хто гэта, але нiхто са знаёмых ня мог мне адказаць. У Нью-Ёрку той зьнiк, i болей я яго ня бачыў.

Першую ноч у Амэрыцы пераначаваў у цесным кутнiм пакойчыку беларускага прадстаўнiцтва ў ААН, куды мяне пасялiў прадстаўнiк Леў Максiмаў. Ён сказаў, што ў тым пакоi знаходзiлi прытулак шмат якiя беларускiя пiсьменьнiкi, што прыяжджалi на сэсii ААН. Затым мяне перавялi ў недалёкi гатэль, да астатняй дэлегацыi. Пра тое паклапацiўся Iгар Дзядкоў, — каб быць разам. Там на адным паверсе мы пражылi побач некалькi дзён. Нашымi суседзямi былi Андрэй Грачоў i акадэмiк Алег Багамолаў. Першы дзень (хутчэй рэшта дня) апынуўся вольным, i мы пайшлi швэндаць па горадзе, якi бачылi ўпершыню. Пятая авэню, ваколiцы цэнтральнага парку, Брадвей… У Нью-Ёрку найперш уражвалi яго высачэзныя шкляныя гмахi. Вулiцы, што ўдзень патаналi ў цянi, ноччу былi дашчэнту залiты электрычнасьцю — тое было ненатуральна пасьля цёмнай i пустэльнай уначы Масквы. Тут да ранку таўклiся людзi, панавала разнамоўе, чуўся звыклы расейскi мат, — нашы ня стрымлiвалiся, мяркуючы, што нiхто iх не разумее. Пакуль наш шэф кантактаваў з Рэйганам, мы ўдзельнiчалi ў прэс-канфэрэнцыях, дзеля якiх, як я зразумеў, i прыехалi. Кiраваў усiм прэс-аташэ Андрэй Грачоў. На добрай ангельскай мове ён тлумачыў рознакаляровым журналiстам асновы новай палiтыкi Гарбачова, мы ўдакладнялi дэталi i адказвалi на пытаньнi. Цiкавасьць з боку журналiстаў была вялiкая, пытаньняў задавалi шмат. Не на ўсе зь iх мы маглi даць адказы, асаблiва ў галiне эканомiкi цi фiнансаў. Ну а што да культуры, дык тут Iгар Дзядкоў i адказваў i азадачваў адначасна. Бо i сам надта сумняваўся ў перабудове, якая ажыцьцяўляецца пад кiраўнiцтвам партыi камунiстаў.

1 ... 151 152 153 154 155 156 157 158 159 ... 171
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)