Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У шосты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Абеліск» (1971 г.), «Пайсці і не вярнуцца» (1978 г.) і раман «Кар’ер» (1986 г.).
1 ... 151 152 153 154 155 156 157 158 159 ... 230
Перейти на страницу:

Ён даеў бульбу, і яна першай узнялася з-за стала, пачала прыбіраць посуд. Памаўчаўшы, сказала:

— Мне трэба будзе адлучыцца дні на тры. З’ездзіць у адно месца. Думаю, вы тут без мяне ўправіцеся.

Сказала яна гэта ціха, амаль спакойна, але за гэтым яе спакоем Агееў адчуў ледзьве прытоенае напружанне і насцярожыўся.

— Думаю, управіцеся. Цяпер, калі вы ўжо шавец, з голаду не памраце. Айцец Кірыл паўтара года з ботаў карміўся.

— Ды я што… Я калі ласка. Калі трэба, дык трэба, — паспешліва сказаў ён, аднак чакаючы, што яна растлумачыць прычыну яе нечаканай адлучкі. Яна ж, нічога больш не тлумачачы, сказала толькі:

— Спаць можаце ў хаце. Калі там холадна стане.

— Дзякуй.

— Бульбы капайце, колькі вам трэба. Хлеб я ў Казловічавых купляла. Гэта во цераз дарогу насупраць. Яны могуць і пазычыць. Я ім сказала.

— Добра. Дзякуй.

Агееў асцярожна вылез з-за стала, пашукаў у прыцемках ля парога свой ляшчынавы кіёк. Усё ж нага балела, і ён падумаў, што заўтра перавяжа рану. У застаронку яшчэ заставаўся чысты ласкут — можа, хопіць на адну перавязку.

— Дык мы яшчэ ўбачымся? — спыніўся ён ля парога. Бараноўская з ручніком у руках выцірала талеркі і жвава павярнулася да яго ў прыцемках кухні.

— А як жа! Абавязкова. Бог дасць — пабачымся.

Ён пастаяў трохі, зразумеўшы, што яна надала іншы сэнс ягонаму пытанню, і хацеў перапытаць, ці ўбачацца яны да яе адлучкі на тры дні, але стрымаўся. Усё ж нязручна было набівацца з пытаннямі, калі чалавек не хоча нешта сказаць адразу. Пасля ён неаднойчы пашкадуе аб тым, але што ўпушчана, таго ўжо не вернеш. Пажадаўшы ёй добрай ночы, Агееў выйшаў на двор, пастаяў трохі ў звечарэлым цемрыве і пашкандыбаў у свой застаронак. З наступнага дня для яго пачыналася новае жыццё — яго шавецтва дзеля кавалка хлеба ці для маскіроўкі — для чаго больш, ён сам толкам не ведаў. Адно ён адчуваў, што вайна заганяе яго ўсё далей у кут, з якога ці знойдзецца хоць калі выйсце — хто скажа?

Назаўтра, прачнуўшыся ранкам, ён трохі паляжаў з расплюшчанымі вачмі, прыслухоўваючыся да рэдкіх гукаў знадворку, але не злавіў нічога трывожнага ці колькі-небудзь вартага ўвагі. Дзесь побач у дзядоўніку за сцяной варушыліся суседскія куры, ціхенька закудахталі, мабыць, патрывожаныя Гультаём; пачуліся прыглушаныя галасы людзей — з суседскіх двароў, а ўвогуле было ціха. Пасля нядаўна перажытага мястэчка бы вымерла, затаілася ў страху перад невядомасцю, якая не абяцала нічога добрага, удзень і ўначы гразілася нямецкімі строгасцю і карай за кожнае парушэнне, рэпрэсіямі за непаслухмянства. Агееў чакаў, як заўжды, адзнак таго, што Бараноўская паднялася ўжо, яна звычайна зранку пачынала калупацца ў гародзе, бразгала ланцугом у калодзежы, ціха пастуквала палкамі на дрывотні. Пасля яе паднімаўся ён, бо не хацеў раней часу непакоіць гаспадыню дома. У гэты ранак, апроч усяго, ён меў намер папрасіць яе паглядзець нагу, каб удваіх перавязаць рану, бо ён проста не ведаў, як быць з гэтым яе лякарствам — салам: ці прыкладваць яго зноў, ці можна абысціся без сала? Але замест звыклых і сцішаных знакаў ранішняга гаспадарання на падворку ён пачуў нецярплівы голас, ад якога ў яго сцялася сэрца:

— Ёсць тут хто — у канцы-та канцоў?!

Двойчы прагучаўшы, гэты нецярплівы мужчынскі вокліч даў Агееву зразумець, хто сюды з’явіўся. З такой патрабавальнасцю маглі паявіцца толькі прадстаўнікі моцнай, упэўненай, несумненна нямецкай улады.

Дужа патрывожыўшы рану, Агееў падхапіўся з тапчана, не адразу трапляючы здаровай нагой у штаніну, надзеў штаны. Недаравальна прамарудзіўшы некалькі хвілін і на хаду зашпільваючыся, без кійка вышкандыбаў з варот хлява. На дварэ ўжо развіднела, і каля альтанкі, шырока расставіўшы ногі ў бліскучых хромавых ботах і такіх жа, як і ў яго, камандзірскіх дыяганалевых брыджах з чырвонымі кантамі, стаяў нейкі высокі мужчына з дубчыкам у руцэ. На яго шырокіх плячах шчыльна сядзеў цёмна-сіні танкісцкі фрэнч са слядамі ад споратых пятліц на кароткіх бартах. За ім на выхадзе з двара застыў, мабыць, чакаючы, невялічкі худаваты чалавек у шызым расшпіленым плашчы, з паголенымі, прыкметна старэчымі шчокамі і тонкай зморшчанай шыяй, што вытыркалася з надта шырокага для яе каўняра мундзіра; на галаве яго ганарліва сядзела высокая афіцэрская фуражка. Агееў толькі зірнуў на яго, звыклым позіркам вайскоўца перш азіраючы пагоны, і нібы апёкся аб іх вітое срэбра, што цьмяна і страхавіта бялела на абодвух плячах. Гэты стары немец быў, аднак, высокага чыну, і сэрца ў Агеева трапятнулася ў кепскім прадчуванні. Ззаду на вуліцы стаялі, не заходзячы ў двор, чалавек пяць немцаў і трое паліцэйскіх з белымі павязкамі на рукавах пінжакоў. Бліжні паліцэйскі, нецярпліва паляскваючы дубчыкам па халяве бота, сказаў:

1 ... 151 152 153 154 155 156 157 158 159 ... 230
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)