Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У шосты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Абеліск» (1971 г.), «Пайсці і не вярнуцца» (1978 г.) і раман «Кар’ер» (1986 г.).
1 ... 149 150 151 152 153 154 155 156 157 ... 230
Перейти на страницу:

— Ну, як вы? Як нага? — пацікавіўся Кіслякоў.

Агееў не спяшаўся адказаць, добра разумеючы, што не нага ў першую чаргу цікавіла гэтага хлопца.

— Я ад Волкава. Волкаў гаварыў з вамі?

— Гаварыў, — не адразу сказаў Агееў.

Дык ён перадаў, каб вы былі ў двары, днямі прывязуць груз.

— Які груз? — насцярожыўся Агееў.

— Не ведаю — які. Трэба схаваць. А пасля мы забярэм.

— Вы?

— Я і тыя, хто будзе са мной. Больш каб нікому, — сказаў Кіслякоў, узіраючыся кудысь на сцяжынку, якая бегла ў роў. На Агеева, здаецца, ён і не зірнуў ні разу.

— Панятна, што ж, — сказаў Агееў.

Ён, канечне, зробіць усё як трэба, толькі яму было крыху няёмка падпарадкоўвацца гэтаму хлопчыку, яго самалюбства было ўсё ж прыніжана такім падначаленнем. Але, мабыць, так трэба. Або інакш нельга, падумаў ён і запытаўся:

— А як Малаковіч?

— Малаковіч на станцыі. Але тут справа такая: вы не павінны з ім бачыцца. Калі што трэба, я перадам.

— Во як! А калі што… Дзе мне цябе шукаць?

— Савецкая, трынаццаць. Толькі гэта на крайні выпадак. А наогул мы незнаёмыя.

— Што ж, будзем незнаёмыя.

— І гэты, што прыйдзе, скажа: ад Волкава. І дадасць: Ігната.

— Панятна.

— Вот такія справы, — сказаў Кіслякоў і ўпершыню адкрыта, быццам па-сяброўску, зірнуў на Агеева.

— Што там на фронце? — запытаў Агееў.

— Перамога пад Ельняй, гэта за Смаленскам, — сказаў Кіслякоў. — Нашы разграмілі восем нямецкіх дывізій.

— Ого! Во добра. Можа, цяпер пачнецца, — узрадаваўся Агееў.

Сапраўды гэта было вялікаю і нечаканай радасцю для яго, які ўсё лета сохнуў нутром з-за няўдач на фронце, і цяпер гэты хударлявы, вастраносы студэнцік з яго навіной здаўся яму найлепшым, самым жаданым сябрам.

— Ты ўсё слухаеш? — запытаў ён з нечаканай цеплынёй у голасе, і Кіслякоў знізу ўгору сарамліва ўсміхнуўся.

— Слухаю. Кожную ноч.

— Ну, і што там яшчэ?

— Яшчэ кепска. Цяжкія баі пад Кіевам.

— А Кіеў не здалі?

— А хто яго… Незразумела неяк.

Агееў не супраць быў і яшчэ пагутарыць з Кісляковым, але той, мабыць, сказаў усё і ўскочыў з-пад капешкі на ногі.

— Дык мы незнаёмыя. Не забудзьце, — напомніў ён перад развітаннем.

— Ну як жа! Запомню.

— Дык я пайшоў.

Прама ад капешкі ён павярнуў у равок і хутка знік у алешнікавым хмызняку пад вязамі. Агееў, дужа кульгаючы і штораз азіраючыся, пайшоў па сцежцы ў двор.

Растрывожаная за дзень нага востра балела пры кожным руху, але цяпер ён мала прыслухоўваўся да болю, можа, упершыню за некалькі дзён аддаўшыся радасці — усё ж восем разбітых дывізій — гэта была хоць і невялікая перамога на фронце, але, можа, яе прадвесце. Па крайняй меры, вельмі хацелася, каб было менавіта так, і недзе ў глыбіні душы адчувалася, што так яно і будзе. Фронт пакоціцца на захад, нашы нарэшце збяруць сілы, і ваенны лёс пераменіцца па справядлівасці. І тут перад ім зноў паўстала Марыя — яе ўсмешыста-ўважлівы позірк, які ласкай і дабром пранікаў у душу, спакутаваную ад няўдач і адзіноты, у няспраўджаных надзеях, сумненнях, бязлітасных выпрабаваннях вайны. І зусім незразумелай для яго была сувязь гэтай франтавой весткі з маленькай сустрэчай на зыходзе дня. Хіба шчаслівым абяцаннем таго, што ўсё неўзабаве пераменіцца да вялікай, сапраўднай радасці.

Вячэралі таго дня на цесненькай кухні Бараноўскай. У якасці сына гаспадыні Агееў мог не хавацца, хаця і лішні раз вылазіць на людзі таксама было недарэчы. Маленькая, абклееная шэрымі шпалерамі кухня рабіла прыемнае ўражанне чысцінёй, нейкай ненатуральнай у такі час акуратнасцю: падлога, два гнутыя крэслы і падаконнік былі чыста выскрабены нажом, цёмны буфет засланы вязанай белай сурвэткай, акно да палавіны завешана марляй. На дварэ змяркалася, і яны ў цьмяным вечаровым святле, з адзінага акенца ў двор, сядзелі за вялікім круглым сталом з толькі што зваранай і перасыпанай у гліняную міску бульбай. Побач ляжалі свежыя агуркі на талерцы, хлеба быў адзін чэрствы акрайчык, ад якога Бараноўская ашчадна адкроіла тры тонкія лустачкі. Нізкія дзверы на двор гаспадыня зашчапіла на кручок, двое другіх дзвярэй, адны з якіх вялі ў святліцу, а другія, абклееныя шпалерамі, — у цесненькую кладоўку-баковачку, былі таксама зачынены. На сцяне ў жоўтай бегетавай раме вісеў нейкі зімовы пейзаж, ад гарачай пліты ішло прыемнае хатняе цяпло. Уся гэтая спакойная вечаровая абстаноўка спрыяла роздуму або ціхай размове, і Агееў сказаў:

1 ... 149 150 151 152 153 154 155 156 157 ... 230
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)