Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні
Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні

Электронная книга - «Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні». Краткое содержание книги:

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэднявечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.
1 ... 146 147 148 149 150 151 152 153 154 ... 209
Перейти на страницу:

— Мяшчанства...

Стась нахіліўся, узяў у рукі маленькага Хрыста... Пальцы склаліся, каб шчоўкнуць у васковы лобік... Расціснуліся... Стась асцярожна паклаў ляльку на месца, нібыта жывое немаўля. Уздыхнуў... І загаварыў іншым тонам, мякка і даверліва:

— Напэўна, твая праўда... Нават у тым свеце, які калі-небудзь пабудуюць нашыя нашчадкі, не знікнуць прыгажосць і каханне. Але... я не хачу, каб ты ператварылася ў спешчаную паненку, загубіла сваю жывую душу ў павятовым «свецкім жыцці». Вядома, твае бацькі не зразумеюць... Як не разумеюць мае, хаця яны таксама добрыя, сумленныя людзі, а бацька паспеў і слаўна паваяваць. Дык вось... Пры нашым універсітэце адкрыліся курсы для жанчын... Табе спаўняецца васямнаццаць...

— І мне давядзецца коратка пастрыгчыся? — рассмяялася Наста.

— Чаму? — разгубіўся Стась.

— Ну як жа, усе курсісткі — каротка стрыжаныя. А ў мяне — вунь якія косы...— Наста гарэзліва прыўзняла рукамі пышныя русыя пасмачкі, перавітыя тонкімі залатымі ніцямі з перлінамі.

І Стась не вытрымаў, каб не дакрануцца — асцярожна-асцярожна, быццам баяўся пашкодзіць — да гэтага духмянага вадаспада.

— Ну, я думаю, можна абысціся і без стрыжкі... Але... Ты згодная?!!

— Хіба ты сумняваўся?

— Дарагая...

Дзве постаці наблізіліся адна да адной, замерлі...

Потым хлопец прашаптаў:

— Я мог бы за цябе памерці... З радасцю.

Яна закрыла яго вусны даланёй:

— Нашто гаварыць пра смерць!

Юнак шчасліва рассмяяўся:

— Сапраўды... Перад намі — жыццё, дарога з балота — на шырокі прастор. Мы можам фіктыўна пажаніцца — і ты атрымаеш волю і зможаш сама распараджацца сваім лёсам. Так многія курсісткі зрабілі.

— Фіктыўна? — Наста сказала гэта так холадна, з такой адчужанасцю і крыўдай, што Стась упаў на калені, адчуваючы сябе нягоднікам.

— Любая! Я толькі хацеў сказаць, што ты — вольная і ад мяне. Я ніколі, чуеш — ніколі — не буду навязваць табе свае рашэнні. Ты — асоба, ты — чалавек, роўны мне...

Настасся коратка ўздыхнула:

— А хто табе сказаў, што я хачу быць вольнай ад цябе?

— Мілая...

Постаці зноў зліліся ў прывідным водблеску месячнага святла, што выпраменьваў снег за шырокімі вокнамі. Дзесьці пачуліся вясёлыя крыкі тых, хто выпраўляўся на санную прагулку. Звінелі, аддаляючыся, бомы... Раптам па калідоры паплыў агеньчык свечкі, пачуліся галасы.

Хлопец і дзяўчына інстынктыўна прыціснуліся адно да аднаго, прыселі, стаіліся ў цёмным куце — як у гульні ў жмуркі. Галасы набліжаліся.

— Навошта ты прымаеш у доме гэтага залескага паніча? — маці гаварыла не злосна, хутчэй горка-стомлена.

— Дарагая, ён добры хлопчык... І ні ў чым не вінаваты,— гэта адказваў бацька.

— А ў чым былі вінаватыя твае браты? Ты сам? У тым, што хацелі волі для свайго народу? Забывацца на пакуты тых, хто ахвяраваў сабою дзеля справядлівасці,— ганебна.— Маці была нечувана рэзкай.— Вось сёння... пад час карнавалу... Я проста не магла глядзець, як дзве няшчасныя сіраты — Ганулька і Агапка — жартуюць з сынам ката і забойцы іх бацькі. Твайго брата, між іншым.

Бацька памаўчаў, чуваць былі толькі яго цяжкія крокі — пан Міхал меў звычку падчас цяжкіх роздумаў хадзіць...

— Наўрад ці хлопец ведае пра справы дваццацігадовай даўнасці. Ён, як мне падаецца, чалавек сумленны і таксама хоча справядлівасці для народа...

Маці горка рассмяялася:

— Дараваць і забываць — гэта мы, беларусы, умеем. Ты ўжо забыўся, што Залессе належала тваім продкам на працягу пяці стагоддзяў? Ты забыўся, што трыццаць сем’яў з Залесся панам палкоўнікам, цяперашнім гаспадаром, былі высланыя ў Сібір, за дапамогу бунтаўшчыкам — былым іхнім панам? А мужчыны перад гэтым пакаштавалі бізуна. І ніхто з сасланых не вярнуўся. А цяпер на грошы, сабраныя з залескіх сялян, вучыцца гэты высакародны паніч. Які таксама збіраецца сялян вызваляць... Няхай бы вызваліў хоць аднаго з тых, сасланых ягоным бацькам!

— Магда, ты несправядлівая... Дзеці мусяць быць вольныя ад жаху мінулага.

— І ты дапусціш, каб твая дачка, а ў мяне ёсць такія падазрэнні, пакахала сына падлюгі і ката, чалавека, які колісь гнаіў цябе ў каменным лёху і загадваў карміць сялёдкай і не даваць вады, каб змусіць прадаць братоў? А табе было ўсяго васямнаццаць, і яны не мелі ніякіх доказаў, што ты быў інсургентам... І калі я дабілася спаткання, ты быў увесь спухлы і скусаны пацукамі і вошамі, і не мог трымацца на нагах... А калі цябе пацягнулі назад, я бачыла, як гэты... чалавек... ударыў цябе па твары, папярэдне надзеўшы скураную пальчатку. Як быццам выконваў непрыемную, але карысную і патрэбную працу. Я не магу гэтага забыць, Міхал...

1 ... 146 147 148 149 150 151 152 153 154 ... 209
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)