Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 143 144 145 146 147 148 149 150 151 ... 263
Перейти на страницу:

Са сваім высокапастаўленым сябрам я гутарыла аб лёсе с. Ластаўкі (ён знае і шануе яго), абяцаў мне адведаць яго і зрабіць для яго ўсё магчымае. Пасля пачаліся гутаркі пра сяброў, якія пажаніліся з полькамі. Наагул, справа гэта вельмі характэрная і цяжкая, не хочацца аб ёй нават пісаць. Я асабіста мала веру ў нармальнае здароўе с. Ластаўкі, але ад цэлай душы жадаю яму паляпшэння і працаздольнасці. Яшчэ не атрымала адказу на майго ліста, дык не ведаю, як ён там маецца цяпер. Я яго наагул мала знаю, толькі што з некалькіх лістоў і кароткай сустрэчы.

Дзякую Вам за добрае слова аб маім “Куфры”. Там, аднак, галоўнае не ткацтва, а адвечныя здаровыя звычаі здаровага народу, яго творчасць, працавітасць і самабытнасць. Што да бібліятэкі с. Ластаўкі, то і сябры аб гэтым непакояцца, бо крый Божа чаго, то ў руках небеларускай сям’і яна загінула б… Так думаюць сябры. Гэта ўсё між намі!

Застаюся з пашанай да Вас – Ларыса Геніюш.

Зосьцы Верас

Зэльва, 17 чэрвеня 1967 г.

Вельмі паважаныя!

Хачу і магу Вас поўнасцю супакоіць, што да здароўя і лёсу П[ятра] Л[астаўкі]. На днях атрымала ад яго ліста. Са здароўем сапраўды многа лепей, так што нават працуе. Таксама піша мне аб А. Быкоўскім. Гатуе ў “Ніву” матэр’ял аб ім, дапрацоўвае ягоную п’есу “Сваты”. Гэта па 30 гадох пасля яго смерці. Я думаю, што П.Л. ужо паспеў напісаць і Вам, даражэнькія. На ўсякі выпадак, каб Вы мелі да каго звярнуцца ў Варшаве, я Вам пішу адрас В. Шведа: Warszawa, ul. Łowicka, 1/5, m. 19, W. Szwed. Альбо: Warszawa, Senatorska 8, Zarząd Oddziału Białoruskiego Tow. Społeczno-kulturalnego. Вось гэтыя адрасы, можа, Вам прыдадуцца. Пішучы да Шведа (да яго ў гэтай справе пісаць можна шчыра), паклікайцеся, калі ласка, на мяне.

Дзякую Вам за ўсё напісанае аб А. Быкоўскім. Што да зраўнання гораду з вёскай, гэта – прыказ часу (загад), сянняшніх сацыяльных дасягненняў. Гэта не бяда. Бяда ў тым, што горад у нас чужы. Будзе цуд, калі жывучасць вёскі і народу паламае чужое нашэсце. Мы адсталыя былі ў цывілізацыі, але вось за сваю народную культуру, за працавітасць, ветлівасць, скромнасць, гасціннасць, людскасць, памяркоўнасць, літасць, мужнасць і г.д. устыдацца нам няма чаго. Жаль толькі, што мэблі і др. часта нашы бяруць за культуру, забываючыся аб сваім вартасным і адкідаючы ўсё, што ім нагадвае сялянскае паходжанне…

Anima rilis… Я – добрай думкі. Дзеці гэтых людзей папытаюцца некалі ў сваіх бацькоў: хто яны? Што зрабілі з іх мовай і іх народам? Другое пакаленне адшукае і ўздыме сваё з забыцця. Сапраўдныя выртасці не гінуць! Адкінуць такое святое могуць толькі дурні, паўінтэлігенты (горай як дурні…), але час адкрывае людзям магчымасць пазнання дабра і зла, хараства і таннага бляску, вартасцяў вечных і вартасцяў дня і г.д.

Што да мешаных супружжаў, дык сапраўды – гэта трагедыя для нас. Часам здаецца, што няма ў нас мужчын. У большасці з іх нешта служальчае і халуйскае. Не ўмеюць бачыць і падкрэсліць сваіх вартасцяў. Не вераць у сябе, “прыліпаюць” да іншых і гінуць. Туды ім дарога! Народу хопіць! Няхай застаюцца сільнейшыя! На іх плячах пэўней будзе долі народу, у якую веру!!!

Прыгадваецца мне “Генрык V” – п’еса Шэкспіра. Перад боем кароль абходзіць у цёмным плашчы войска. Слухае, што гаворыць народ, а назаўтра, у дзень св. Крышпіна, гаворыць нешта так: “Калі хто захоча калісьці сказаць, што ў гэты дзень ваяваў побач з сябрамі, дык няхай ідзе ў бой, але толькі ад шчырага сэрца. Няхай нас будзе мала, але мы верныя сабе і бацькаўшчыне. Калі ніхто не схоча ісці ў бой, пайду адзін…” Пайшлі ўсе! Вайну выйгралі.

Часта так кажу і я, і даўгі-даўгі час была я зусім адна. Было зроблена многа, каб ачарніць мяне і ўнізіць. Цяпер баюся людзей і не ўсім веру. Слова “беларус” не адчыняе цяпер майго сэрца, як некалі. Але ёсць столькі харошых людзей! Калі ласка, папытайцеся сябра Адольфа [Клімовіча], ці ён адказаў на майго ліста, ці толькі загадаў зрабіць гэта Вам? Справа ў тым, што лісты часта гінуць.

Вялікая трагедыя нашага народу і ў тым, што ён меў мала інтэлігенцыі сапраўднай, народнай, на кіраўнічых становішчах. Нас жа вынішчалі каму не лень… Трэба працаваць, вучыцца, спадзявацца. Няхай вёска раўняецца з горадам – так трэба. Машыны і розум няхай заменяць фізічную працу. Наша заданне – ўвайсці ў новае жыццё з працавітасцю і душой беларускай і браць з сучаснага толькі найлепшае.

Бывае цяжка. У нас у Зэльве быў агляд раённай самадзейнасці. Выступалі пераважна т.зв. інтэлігенты – фельчар, медсястра, заатэхнік і г.д. Я ўзяла з сабой вялікі букет півоняў, думала сабе: дам за найлепшую беларускую песню. Я доўга стаяла. Былі песні рускія, украінскія, паганай мовай – але па-польску, нейк па-татарску ці па-кітайску пяяў нейкі цалінны госць, але па-беларуску не было ні адной песні! Былі нейкія гумарыстычныя апавяданні, у якіх “гумар” быў у асмешванні беларускай адсталасці і г.д. Было мне пагана з сэрцам. Букет я дала адной лекарцы, кажучы: “Вось за тое, што добра лечыце маіх землякоў”, – і са слязамі пайшла дахаты… Мне сказалі, што гэта праграма! Ну што ж, пабачым, што з гэтага будзе!

1 ... 143 144 145 146 147 148 149 150 151 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)