Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Таямніцы полацкай гісторыі
Таямніцы полацкай гісторыі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Таямніцы полацкай гісторыі

Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
1 ... 140 141 142 143 144 145 146 147 148 ... 198
Перейти на страницу:

На гэтай лаве, што зазвычай стаяла ў куце пры печы, прысаромлена сядзелі лайдакаватыя вучні. Зацятых гультаёў вянчалі саламянаю каронай. Самых нядбайных вадзілі па калегіуме ў аслінай шапцы са званочкамі і гучна абвяшчалі на лаціне: «Асёл з аслоў навекі вякоў!»

Час ад часу шкаляры зараблялі бярозавай кашы. Вінаватага каралі каля настаўніцкага стала, прычым самім педагогам біць вучняў забаранялася. Гэта рабіў запрошаны служка, узброены звычайнай розкаю або «дысцыплінай» — вераўчаным бізуном з канчурамі. Інструкцыя дазваляла прызначаць не болей за пятнаццаць удараў Такая метода выхавання выкарыстоўвалася досыць рэдка. Калі ў яе знаходзіліся залйпне заўзятыя прыхільнікі, езуіцкае начальства слала абежнік накшталт таго, што ў 1720 годзе атрымаў рэктар Віцебскага калегіума: «Вашы адносіны да выхаванцаў прымушаюць усю правінцыю чырванець ад сораму, паўсюль ужо праляцела чутка, якая шкодзідь імені ордэна, а саміх выхавальнікаў называюць не прафесарамі, аліктарамі»[17].

Не заклікаючы сучасных настаўнікаў неадкладна запасацца «дысцыплінамі», распавяду яшчэ сёетое з педагагічнай практыкі айцоўезуітаў.

У іх школах дзейнічаў прынцып канцэнтрацыі, што вымагаў ад выкладчыка засяродзіцца падчас уроку толькі на адной праблеме. У адзін дзень, напрыклад, праходзілі не болып аднаго граматычнага правіла. Прынцып практычнасці патрабаваў выкарыстання засвоеных ведаў у жыцці. Завяршыўшы тэму, вучні пісалі адпаведныя ёй лісты і вершы, выступалі з прамовамі і ставілі спектаклі. Перагружаць выхаванцаў забаранялася. Дзённая норма навучальнага матэрыялу ў другім класе складалася з аднаго правіла і чатырох сказаў антычнага пісьменніка. Гэтулькі ж прафесар задаваў на дом.

Педагогі кіраваліся таксама прынцыпамі індывідуальнага падыходу і паступовага ўскладнення заданняў. Вучні малодшых класаў пачыналі з дыктантаў, якія перакладалі на родную мову, а потым рабілі пераклад выпраўленага настаўнікам тэксту назад на лаціну. У класах паэтыкі і рыторыкі пісалі празаічныя і паэтычныя наследаванні старажытным аўтарам.

Глыбейшаму засваенню лаціны служыў метад заглыблення ў моўную стыхію, які цяпер выкарыстоўваюць на курсах паскоранага вывучэння замежных моваў Яго сутнасць у забароне вучням старэйшых класаў гаварыць на ўроках і наогул паміж сабой пасвойму. Езуіцкія настаўнікі вынайшлі просты і надзейны спосаб кантролю за гэтым патрабаваннем. Аднаму з найлепшых у класе вучняў уручалі драўляны жэтон — знак мовы. Пачуўшы, што нехта загаварыў пабеларуску ці папольску, гаспадар жэтона аддаваў яго вінаватаму. Той адразу настаўляў вушы, каб найхутчэй пазбыцца небяспечнай рэгаліі. Уранні і па абедзе прафесар пачынаў урок з пытання, у каго знак мовы. Няўдаліда брыў на «асліную» лаву, а мог і пакаштаваць розкаў. Цяперашнія школьнікі часам «губляюць» дзённікі з двойкамі. Вучань, які спрабаваў «згубіць» знак мовы, нічога не выйграваў бо настаўнік пытаўся, хто меў знак перадапошнім, і лёгка выкрываў любыя хітрыкі. Былі яшчэ жэтоны, якімі «ўзнагароджвалі» неахайнікаў ці парушальнікаў школьных інструкцый. Тым не менш шкаляры не вьшучаліся ціхмянасцю. Убачыўшы наперадзе шумную гурму навучэнцаў калегіума, полацкі месціч на ўсякі выпадак зварочваў з дарогі кудынебудзь у завулак. Зняважаныя кімсьці студэнты лічылі справаю гонару расквітацца з крыўднікамі і няраз карысталіся прыёмамі, засвоенымі на ўроках фехтавання.

Аднак дачыненні з месцічамі вызначала, безумоўна, не гэта. Горад быў тттмат за што ўдзячны калегіуму. Напрыклад, за тэатр, заснаваны яшчэ ў 1585 годзе, дзякуючы чаму Полацк можа лічыцца найстарэйшым тэатральным горадам Беларусі.

У трупу набіралі юнакоў што скончылі курс рыторыкі і вытрымалі экзамен у дэкламацыі. Першым спектаклем, што ўбачылі палачане, стала трагікамедыя «Навухаданосар» з інтэрмедыямі, балетнымі і опернымі фрагментамі. Актрыс у трупе не было, жаночыя ролі выконвалі юнакі ў масках. На дэкарацыі, уборы і асвятленне некаторыя сённяшнія нашы тэатры глядзелі б з пякучай зайздрасцю. Удзельнікам усіх сцэнічных відовішчаў быў хор.

Спектаклі прымяркоўвалі да Калядаў Вялікадня, да заканчэння навучальнага года. Ідэя і змест пастаноўкі мусілі адпавядаць падзеі. Намасленку гледачам прапаноўвалі «Баляванне сярод голаду і смагі» або «Чару памяці з чэрапа кіеўскага князя Святаслава», перад святам Хрыстовага Уваскрэсення — «Бязмежную любасць да крыжа». Напярэдадні выпускнога дня на сцэну выходзілі персанажы п’есаў дзе ўслаўлялася любоў да навукі, — «Увянчаная мудрасць», «Паэзія Вергілія, узвышаная да хрысціянскай філасофіі». У 1710 годзе студэнты калегіума, магчыма з нейкім намёкам, паказалі князю Аляксандру Меншыкаву драму «Аляксандр Вялікі».

вернуться

17

Ліктары — ганаровыя ахоўнікі ў Старажытным Рыме, узброеныя сякерамі і пучкамі розкаў.

1 ... 140 141 142 143 144 145 146 147 148 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)