Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Таямніцы полацкай гісторыі
Таямніцы полацкай гісторыі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Таямніцы полацкай гісторыі

Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
1 ... 137 138 139 140 141 142 143 144 145 ... 198
Перейти на страницу:

Спачатку айцыезуіты меліся будавацца на дзвінскім востраве. Гарадскія ўлады адхілілі такі план: муры перашкаджалі б абароне замка ў выпадку аблогі і былі выдатным прыкрыццём непрыяцелю. Пад кляштар і касцёл манахі атрымалі месца паміж Верхнім замкам і Запалоццем. Свой першы, драўляны храм, прысвечаны нябеснаму апекуну Батуры святому Стэфану, езуіты паставілі ў Полацку праз колькі гадоў пасля іх з’яўлення. Вакол яго, як на дражджах, раслі кляштарныя будынкі.

Цяжкія выпрабаванні чакалі сяброў Таварыства Ісуса ў час захопнідкіх паходаў цара Аляксея Міхайлавіча. Пяцёра манахаў трапілі ў палон, дзе іх, далікатна кажучы, не вельмі шанавалі.

За сем гадоў з 1738 да 1745-га, езуіты рукамі полацкіх муляраў ўзвялі на месцы колішняга драўлянага мураваны сабор у гонар святога Стэфана. Полацк пабагацеў на новы выдатны твор архітэктуры. Пабудаваны ў стылі позняга барока храм узнёс дзве вежы параднага фасада на 60 метраў і запанаваў над горадам. Дойліды зрабілі перад саборам пляц, адкуль, якраз насупраць парадных дзвярэй храма, пачыналася галоўная гарадская вуліца — Віцебская. Адна з саборных вежаў мела гадзіннік з боем, які заводзілі на шэсць дзён з дапамогаю некалькіх пяціпудовых гіраў Гадзіннік з датай свайго стварэння — 1745-ы — адбіваў чвэрці і хутка стаўся адной з полацкіх славутасцей.

Дваццаць гадоў доўжылася ўнутранае аздабленне сабора святога Стэфана, якім поруч з нашымі майстрамі займаліся мастакі і скульптары з Італіі. Вернікаў уражвалі мармуровыя калоны, цудоўныя абразы і сярод іх «Сабор святых пакутніц» і «Святая Тройца», маляваныя ў Вероне славутым Сальваторам Розам. У 1765 годзе ў храме з’явіўся алтар, у стварэнні якога ёсць даробак беларуса Сымона Чаховіча, які атрымаў мастацкую адукацыю ў Рыме (пазней ён намалюе ддя калегіума сорак чатыры карціны). Цэнтральным алтарным абразом стаў яшчэ адзін твор італьянца Розы — «Пабіццё святога першапакутніка Стэфана камянямі», або «Закаменаванне Стэфана». Праз год упершыню паспрабавалі голас саборныя арганы — твор Дамініка Адама Каспарыні.

Пасля таго як у полымі жудаснага пажару 1750 года загінулі ўсе драўляныя езуіцкія дамы, кляштар пачаў апранацца ў камень. Побач з саборам, з заходняга боку, падняўся магутны трохпавярховы будынак, парадны пад’езд якога выходзіў на Іллінскую (пазней Верхнепакроўскую) вуліцу. Езуіты будавалі на вякі: дрэнажавалі зямлю, стварылі складаную сістэму падземных вадасцёкаў у выглядзе галерэй, праклалі ў мурах вентыляцыйныя хады. Трохпавярховая камяніца мела прыбудову на два паверхі, але такой самай вышыні. У верхняй зале мясцілася бібліятэка, у ніжняй — раскошная сталоўня. Паблізу была мураваная студня 30-метровай глыбіні. У галоўным будынку налічвалася 84 аднапакаёвыя келлі з адным вакном, сем двухпакаёвых, а таксама дванаццаць пакояў на два вакны і два пакоі — на тры.

Займацца духоўнымі практыкаваннямі манахі любілі ў поўнай цішыні. Келлі аддзяляліся адна ад другой тоўстай сцяною. Над галавой іх насельнікі мелі скляпеністую столь. Грубак было небагата. У сцены паасобных келляў будаўнікі ўштукавалі каміны, а болыпасць, як і залы, ацяпляліся праз цагляную і кафляную падлогу, дзе ішлі цеплаправоды.

Да канца XVIII стагоддзя езуіты змуравалі каля сабора Стэфана ўжо колькі дзесяткаў будынкаў Насупроць яго паўднёвага фасада стаяла трохпавярховая пабудова з друкарняй, кнігарняй і тэатрам. У шматлікіх флігелях асталяваліся піваварня з медаварняй, свечны заводзік, васкабойня, сукнавальня, пякарня, кузня, фарбавальня, разніца. У сутарэннях аднаго з флігеляў манахі мелі запасную студню, наверсе — аптэку, фармацэўтычную лабараторыю і сушыльню ддя зёлак. Разам з навучальнымі карпусамі, з дамамі святароў і шпіталем, з разнастайнымі майстэрнямі і свірнамі, з багадзельняй, вянддярняй, дзвюма стайнямі на 24 і 14 коней, з батанічным садам — усё гэта было горадам у горадзе, цалкам прыстасаваным да самастойнага існавання.

Езуіты ўмелі ўладкоўваць сваё жыццё грунтоўна і прыгожа. Паўднёвы схіл пагорка, дзе знаходзілася ордэнская сядзіба, быў схаваны за сцяной, чые рэшткі можна ўбачыць з дзвінскай набярэжнай і сёння. Тэрасу за гэтым мурам упрыгожвала пара ліпавых алеяў паміж якімі раслі фруктовыя дрэвы і ад ранняй вясны да позняе восені мяняў усе барвы прыроды вялізны кветнік.

1 ... 137 138 139 140 141 142 143 144 145 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)