Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Таямніцы полацкай гісторыі
Таямніцы полацкай гісторыі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Таямніцы полацкай гісторыі

Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
1 ... 142 143 144 145 146 147 148 149 150 ... 198
Перейти на страницу:

Паэзію ён лічыў сферай духоўнай свабоды, а створаны ёю мастацкі свет — ідэальнай рэальнасцю, што існуе побач са светам, які нарадзіла Божая воля. Гэтую ідэальную рэальнасць доктар філасофіі і тэалогіі Мацей Сарбеўскі ствараў не толькі паэтычным словам, але і музыкаю, бо выдатна граў на клавесіне і арфе, меў цудоўны голас.

«Чалавек— сімвал свету, бо ўтрымлівае ў сабе дасканаласць усяго існага». Мне здаецца, менавіта гэтымі сваімі словамі Сарбеўскі пачынаў лекцыі перад студэнтамі Полацкага калегіума, якім чытаў універсітэцкія курсы паэтыкі і рыторыкі. Падкрэсліваючы высокі ўзровень выкладання ў Полацкім калегіуме, паэт і вучоны называў яго акадэміяй.

Праз колькі гадоў выкладаць рыторыку ў Полацк прыехаў славуты знаўца гэтае навукі Жыгімонт Лаўксмін, які потым стане настаўнікам Сімяона Полацкага ў Вільні. Кніга Лаўксміна «Практычнае красамоўства» пасля выдання ў Вялікім Княстве Літоўскім будзе адзінаццаць разоў выходзіць у друкарнях Вены, Мюнхена, Прагі, Франкфурта… «Красамоўства, — пісаў ён, як быццам звяртаючыся да сённяшніх палітыкаў — гэта вартасць і дасканаласць чалавечай натуры. Яно настолькі карыснае, што без яго не толькі нічога не можа як след адбывацца ў грамадстве, але нават, здаецца, не можа існаваць і само жыццё. Мова — гэта аддюстраванне душы. Па мове і нас пазнаюць, і мы пазнаём іншых. Трапна сказаў Дыяген: «Той збан не купляюць, які не звініць»».

Цікава, што пяру Жыгімонта Лаўксміна належыць і першы вядомы падручнік харальнай музыкі ддя навучэнцаў езуіцкіх калегіумаў.

У сваёй кнізе «Беларусы ў ЗІПА» Вітаўт Кіпель піша пра тое, што ў 1659 годзе ў будучым НьюЁрку, а тады яшчэ НьюАмстэрдаме, з’явіўся выкладчык Полацкага калегіума доктар Куртыус (гэта лацінізаваная форма прозвішча Курта або Курчэўскі), які стаў першым выкладчыкам лаціны і гэтак званай «рускай», а насамрэч беларускай мовы сваёй радзімы ў першай лацінскай школе (яна бьша вышэйшай навучальнай установай) будучай сталіцы Злучаных Штатаў.

Свае радкі ў гісторыі Полацкага калегіума пакінуць аўтар папулярнага ў свай час падручніка грэцкае мовы Максім Вайцахоўскі і прафесар архітэктуры Тадэвуш Жаброўскі (ён кіраваў будаўніцтвам полацкага езуіцкага кляштара). Тут выкладаў беларус зпад Горадні Марцін ПачобутАддяніцкі — вучоныэнцыклапедыст, будучы рэктар Віленскага універсітэта, сябар Каралеўскага астранамічнага таварыства ў Лондане, членка-рэспандэнт Парыжскай акадэмй навук.

Такія педагогі выхоўвалі годных вучняў.

Полацкіх настаўнікаў успамінаў беларускі жывапісец Валенці Ваньковіч, аўтар знакамітых партрэтаў Міцкевіча, Напалеона, Пушкіна (ён лічыўся найлепшым партрэтыстам СанктПецярбурга). Са сценаў Полацкага калегіума з яго выдатнай мастацкай школай выйшаў славуты расійскі медальер, скульптар і гравёр Фёдар Талстой.

Вучыўся ў Полацку, а потым чытаў у калегіуме курс тэалогіі польскі паэт, драматург і гісторык Нікодам Мусніцкі, які напісаў ддя полацкага школьнага тэатра трагедыі «Смерць Цыцэрона», «Флавій» і камедыі «Дзівак» і «Падазронасць». У полацкай друкарні пабачылі свет яго кнігі «Тэатральныя забаўкі» і «Забаўкі драбнейшыя паэтычныя», а таксама эпічная паэма «Палтава».

Яшчэ адзін выхаванец калегіума, чыё імя ўвайшло ў энцыклапедыі, — Караль Фларыян Карыцкі, педагог і царкоўнапа-літычны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, доктар філасофй, прафесар Віленскай акадэміі і рэктар Нясвіжскага калегіума. Званне доктара філасофй меў і гадаванец полацкіх езуітаў Францішак Папроцкі, якіз 1760 годаўзначальваўдрукарню Віленскай альмаматэр і быў выдаўцом і рэдактарам «Літоўскага кур’ера» — першага ў Княстве інфармацыйнага тыднёвіка.

Спадзяюся, вы ўжо мелі асалоду чытаць кнігу «Шляхдіч Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», якую першыя рэцэнзенты захоплена параўноўвалі з казкамі «Тысячы і адной ночы». Тым, у каго знаёмства са шляхцічам Завальнем і яго гасцямі яшчэ наперадзе, скажу, што гэтую кнігу стварыў выпускнік Полацкага калегіума Ян Баршчэўскі. Яго карані — у прыдзвінскай, полацкай зямлі, таму пра яго пагаворым падрабязней.

Радзіма Баршчэўскага — вёска Мурагі над вялікім возерам Нешчарда, што дасюль захавала першабытную прыгажосць. Прывезены бацькам, небагатым ш л я х ц і ч а м — v н і я та м, у калегіум, уразлівы і чуллівы паддетак хутка заслужыў у таварышаў мянушку Паэт. Янкавы творы гучалі на школьных святах, сябры перапісвалі ў сшыткі паэму «Пояс Венеры», дзе юны вершатворац наракаў, што ў найноўшыя часы ўжо няма на свеце кахання. Прычынаю такой сумнае высновы была, мабыць, панна Максімавічанка з Мурагоў першае паэтава захапленне. Аднойчы, прыехаўшы ў родную вёску на вакацыі, ён прысвяціў каханай верш «Ды чым жа твая, дзеванька, гал оўка занята», які стаў папулярнай у шляхецкіх дварах песняю. У Мурагах напісанае і вядомае ўжо нам вершаванае апавяданне «Рабункі мужыкоў», звязанае з падзеямі 1812 года.

1 ... 142 143 144 145 146 147 148 149 150 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)