Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Таямніцы полацкай гісторыі
Таямніцы полацкай гісторыі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Таямніцы полацкай гісторыі

Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
1 ... 141 142 143 144 145 146 147 148 149 ... 198
Перейти на страницу:

У камедыях i інтэрмедыях дзейнічалі месцічы i сяляне, цыганы і яўрэі. Гледачы бачылі знаёмыя сцэнкі, нярэдка пазнавалі на падмостках саміх сябе. На пачатку XIX стагоддзя полацкі тэатр ставіў спектаклі на лацінскай і французскай мовах, а таксама на польскай, прычым персанажы з ліку паспалітых людзей гаварылі на сцэне пабеларуску.

Ордэнскае кіраўніцтва пільна сачыла за школьнымі тэатрамі і загадвала рэктарам увесь час абнаўляць рэпертуар «дзеля славы нашых вучэльняў каб гледачы пазбеглі сумоты». Раз на год у зале ці пад адкрытым небам Полацкі калегіум ладзіў вялікі публічны спектакль, дзе акцёры выступалі перад педагогамі, бацькамі і ўсімі ахвочымі. Найлепшыя месцы займалі знаныя гараджане. Пабожная маці захоплена глядзела на сына ў абліччы святога ці анёла. Бацька задаволена падкручваў шляхецкі вус і думаў што, аддаўшы спадкаемца да езуітаў не памыліўся.

Пры калегіуме, дарэчы, існаваў так званы канвікт ддя дзяцей з багатых сем’яў Тут выкладаліся тыя самыя навукі, але падбор педагогаў быў лепшы і час навучання не абмяжоўваўся. У канвікт прымалі хлопчыкаў ад васьмі да чатырнаццаці гадоў Правілы былі даволі суровыя: галоўнай дабрачыннасцю лічылася паслушэнства, забаранялася начаваць у іншым месцы, усё жыццё йпло на вачах у выхавацеляў Уяўленне пра побыт юныхшляхцічаўдае пералікрэчаў што гадаванец набываў сваім коштам: пасцель, шырма, святочнае і будзённае адзенне, шлафрок, канапка да стала, рукамый, куфар… Езуіты, як заўсёды, клапаціліся пра харчаванне: абед складаўся штодня з пяці разнастайных страваў а вячэра — з чатырох.

Пры ўсіх езуіцкіх калегіумах Вялікага Княства ствараліся музычныя бурсы, якія зрабілі неацэнны ўнёсак у развіццё музычнага мастацтва Беларусі. Дзейнасць полацкай бурсы можна прасачыць з 1597 года, калі яна была адчыненая, да 20-х гадоў XIX стагоддзя. У ёй звычайна займаліся дванаццацьшаснаццаць адораных юнакоў Кола абавязкаў навучэнцаў бурсы было досыць традыцыйнае: касцёльныя ўрачыстасці, свецкія прыёмы знакамітых гасцей, тэатральныя пастаноўкі. 3 1668 года аркестр калегіума штопятніды граў у касцёле святога Ксаверыя. У 1671 годзе «трубы і капела» бурсакоў аздобілі гарадское свята з нагоды кананізацыі Францыска Борджыа, а ў 1705-м бурсакі дэманстравалі свае здольнасці разам з аркестрам Пятра I.

Музыкі з езуідкага калегіума ніколі не адмаўлялі і уніятам. Яны ўдзельнічалі ва ўрачыстасцях з нагоды беатыфікацыі Ясафата Кунцэвіча і ў пахаванні грэкакаталіцкага мітрапаліта Фларыяна Грабніцкага (нягледзячы на тое, што ўладыка ледзь не ўсё сваё жыццё судзіўся з Таварыствам Ісуса з-за маёмасці).

Я дагэтуль не сказаў што ў Полацкім калегіуме выкладалі асобы, вядомыя па ўсёй Еўропе.

Шэпцік захаплення прабягаў па аўдыторыі, калі да кафедры падыходзіў Мацей Казімір Сарбеўскі (1595–1640), філосаф і слынны паэтлацініст. Студэнты ведалі, што вершы ён пісаў з дзесяці гадоў што, аддаўшы ў юнацтве колькі гадоў выкладанню ў Полацкім калегіуме, паступіў у Віленскую акадэмію, а адтуль за выдатныя здольнасці быў пасланы вучыцца ў Рым. Там, у Вечным горадзе, яго паэтычны дар так расквітнеў што Мацей заслужыў найменне «хрысціянскага Гарацыя». Папа Урбан VIII, першага са славянаў, увянчаў яго лаўровым вянком на Капіталійскім узгорку, дзе з часоў імператара Аўгуста ўшаноўвалі найталенавіцейшых паэтаў а перад ад’ездам Сарбеўскага на радзіму падараваў яму залаты ланцуг са сваім партрэтам.

3 Італіі «хрысціянскі Гарацый», абрабаваны і жорстка збіты на еўрапейскіх дарогах разбойнікамі, вярнуўся ў 1626 годзе ў Полацк, дзе некалькі семестраў чытаў рыторыку, паэтыку і антычную міфалогію і ўдалечыні ад сталічнага тлуму плённа займаўся паэтычнай творчасцю і навукай. Неўзабаве ён пераедзе ў Вільню, дзе стане дэканам філасофскага і тэалагічнага факультэтаў Полацкія курсы лекцый Сарбеўскага лягуць у аснову яго трактатаў «Пра дасканалую паэзію», «Пра трагедыю і камедыю». «Пра жарт ідасціпнасць», «Адметнасцілірыкі».

Першая паэтава кніга «Лірычныя творы» выйшла ў 1625 годзе ў Кёльне і вытрымала пры жыцці аўтара пяць перавыданняў у розных гарадах Еўропы. Самым дарагім ён лічыў антверпенскае: яго ілюстраваў Пітэр Паўль Рубенс. У Полацку Мацей Сарбеўскі напісаў даследаванне з антычнай міфалогіі «Багі паганскіх народаў» і «Паэтыку», якім таксама бьша наканаваная еўрапейская слава. Яго вершы два стагоддзі вывучаліся ва універсітэтах і гімназіях як дасканалы ўзор новалацінскай паэзіі, уплывалі на творчасць Сімяона Полацкага і Мялеція Сматрыцкага, паэталацініста XVIII стагоддзя Міхала Карыцкага і народжанага ў Віцебску польскага паэта і драматурга Францішка Князьніна, які нейкі час таксама спасцігаў навуку ў полацкіх езуітаў Зборнікі паэтычнай спадчыны Сарбеўскага перавыдаваліся ў Парыжы, Лейпцыгу, Дрэздэне, Страсбургу, Вільні, Варшаве, Львове, ЛосАнджэлесе…

1 ... 141 142 143 144 145 146 147 148 149 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)