Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Таямніцы полацкай гісторыі
Таямніцы полацкай гісторыі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Таямніцы полацкай гісторыі

Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
1 ... 144 145 146 147 148 149 150 151 152 ... 198
Перейти на страницу:

Адразу пасля захопу ўсходняй Беларусі Кацярына пісала генералгубернатару Чарнышову: «Иезуитским монастырям й училищам сделайте особую опись. Вы за сймй найпаче недреманно смотреть имеете, яко за коварнейшймй йз всех прочйх латйнскйх орденов». Здавалася, пасля такіх словаў сябрам Таварыства Ісуса трэба было пакаваць валізы. Але муза гісторыі Кліо ўжо пякла на сваёй кухні адзін з парадоксаў эпохі.

Рымскія папы называлі езуітаў «вачыма свайго розуму». Яго святасць Клімент ХГѴ трымаўся іншай думкі. Пасварыўшыся з ордэнам, ён вырашыў, што пражыве і без гэтых занадта пільных вачэй. У 1773 годзе ён выдаў булу пра скасаванне Таварыства Ісуса і пазбавіў яго ўсіх пасадаў маёмасці і навучальных установаў.

На левабярэжжы Дзвіны, якое засталося ў Рэчы Паспалітай, апісвалі езуіцкія маёнткі велікакняжацкія рэвізоры. Архівы захавалі іх справаздачу, і мы, хоць крыху і адхілімся ўбок ад тэмы, усё ж не прамінём выпадку асцярожна пагартаць ломкія старонкі.

Экімань пакінула ў рэвізораў невясёлае ўражанне. Мяшчане скардзіліся, што манахі забралі ў калегіум старыя граматы на карыстанне выганамі ды лясамі і на права гнаць гарэлку, а ў выніку доўгага пастою царскіх салдатаў мястэчка зусім заняпала. У тагачаснай Экімані былі драўляны касцёл, прыходская уніяцкая царква і вялікая гаспода, дзе мясціўся расійскі лазарэт. За чвэрць мілі адсюль пачыналася Бельчыцкая слабада, якую тады чамусьці называлі Кабаком. Экіманскаму фальварку падпарадкоўваліся вёскі Хаценічы і Палюдавічы — з касцёлам і рэзідэнцыяй каталіцкіх місіянераў.

Казімірова на дзвінскім беразе насупроць Струні мела будаўнічы лес, тры азярыны і добры млын. Касцёл святога Казіміра стаяў нахіліўшыся і ніякіх каштоўнасцей, апрача абразоў, не меў Падрабязна апісаўшы Туроўлю, Загацце, Мосар, Наўліцы і болып далёкія ад Полацка маёнткі, рэвізоры ў другой частцы справаздачы пераходзяць да выстаўленых езуітам прэтэнзій.

Полацкая шляхта несла камісарам вялікага князя закладныя паперы, дамовы і запаветы, даводзячы правы на забраную ў ордэна маёмасць. Прэтэнзіі да Таварыства Ісуса былі ў полацкага канюшага Падзвінскага, паноў Ігната Садоўскага, Каспара Чыжа, Пятра Шыстоўскага, Рамана Крука, Міхала Бяганскага, Базыля Валькоўскага, у браслаўскага падкаморага Мірскага, земскага суддзі Полацкага ваяводства Пятра Буйніцкага. На сваю долю ў дзяльбе смачных езуідкіх пірагоў разлічвалі духоўныя асобы: прыёр Барысаглебаўскага кляштара Чудоўскі і прадстаўнік уніяцкага арцыбіскупа Аўгусцін Война — манахбазылянін і полацкі архівіст. У рэвізорскіх вопісах сустракаюцца і іншыя прозвішчы ваколічнай шляхты: Булгакі, Бутовічы, Бялевічы, Васілеўскія, Вішыцкія, Іласковічы, Жабы, Корсакі, Рэуты, Стаброўскія, Цяліцы, Шышкі…

Цікава зазірнуць у тую частку «рэвізіі», дзе гаворыцца пра шляхі павелічэння панскіх прыбыткаў і паляпшэння сялянскіх гаспадарак. У прыватнасці, у фальварках прапануецца стварыць збожжавы фонд дапамогі сялянам, штогод прадаваць кожнаму двару ў крэдыт і па самых нізкіх коштах паўбочкі солі, пару лемяшоў, касу і дванаццаць пачкаў тытуню. Панам раілі паклапаціцца, каб мужыкі заводзілі пчолы і садзілі сады. «Трэба таксама палепшыць жыццё падданых, — пісалі рэвізоры, — і дабіцца, каб кожны меў бульбу. Тады ён і збожжа захавае, і травы есці не будзе».

Усё гэта чынілася, аднак, на левым беразе Дзвіны, у іншай дзяржаве, а на правабярэжжы адбываліся рэчы, на першы погляд, неверагодныя. Замест таго, каб выкарыстаць пастанову Клімента ХГѴ ддя выгнання езуітаў праваслаўная імператрыца давала ім прывілей за прывілеем. Палітыка ордэна святкавала перамогу над самім рымскім папам.

Механізм перамогі быў досыць просты. Калі беларускія землі далучылі да імперыі, уніяцкае і лацінскае духавенства стала да новай улады ў адкрытую апазіцыю. Прысягаць на вернасць Кацярыне яно не спяшалася, адпаведным чынам настройвала і вернікаў Выконваючы царыцын наказ, людзі генералгубернатара Чарнышова нястомна сачылі за паводзінамі езуітаў і слалі ў сталіцу поўныя здзіўлення рэляцыі, чытанне якіх прыносіла Кацярыне не трывогу, а зусім іншыя пачуцці. Полацкія езуіты першыя прысягнулі ёй і з гэтае прычыны адправілі ў саборы святога Стэфана ўрачыстае набажэнства. Літургія прайшла ў храме і ў дзень імянінаў імператрыцы.

Mяінчане i шляхта слухалі казанні ў яе гонар і таксама пачыналі прысягаць расійскаму трону.

1 ... 144 145 146 147 148 149 150 151 152 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)