Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Таямніцы полацкай гісторыі
Таямніцы полацкай гісторыі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Таямніцы полацкай гісторыі

Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
1 ... 136 137 138 139 140 141 142 143 144 ... 198
Перейти на страницу:

Ордэн, бацькам якога быў выдатны чалавек сваёй эпохі, гішпанскі дваранін Лаёла, рымскі папа зацвердзіў у 1540 годзе. Адной з асноўных задач Таварыства Ісуса лічьша змаганне з ерасямі праз літаратурную і навуковую палеміку, тэалагічныя дыспуты, выхаванне і адукацыю моладзі.

У 1579-м манахі ордэна ўключылі ў сферу сваёй дзейнасці Полацк. Сярод першых езуітаў, што ўбачылі крыжы святой Сафіі, быў між іншым, бліскучы матэматык Станіслаў Лянчынскі, а іх місію ўзначальваў першы рэктар Віленскай акадэміі знакаміты каталіцкі прапаведнік, пісьменнік і палеміст Пётр Скарга, што, дарэчы, добра валодаў беларускай мовай і напісаў на ёй шэраг твораў З’яўленне езуітаў звязанае з зарокам Сцяпана Батуры: падчас цяжкай аблогі Полацка ён дакляраваў у выпадку перамогі зафундаваць у горадзе іх кляштар.

Гісторыкі ордэна сцвярджаюць, што пасля вызвалення Полацкага ваяводства ад войскаў Івана Жахлівага ў ім налічвалася не болей за дзесяць шляхцічаў каталіцкага веравызнання, а ў самім горадзе — яшчэ меней. Нядзіва, што езуіцкіх пасланцоў варожа сустрэў і паспаліты полацкі люд, і сам ваявода Мікалай Дарагастайскі, цвёрды прыхільнік кальвінізму, а ддя Таварыства Ісуса — небяспечны ерэтык. Прыязна прыняў гасцей хіба што адзін полацкі камендант Францішак Жук. Ён даў ім ахову ад «схізматыкаў» і пасяліў у Верхнім замку, на пляцы пад назваю Ваўкова вежа, дзе раней стаяў праваслаўны манастыр Пятра і Паўла.

Ваявода выкрываў манахаў ва ўсіх магчымых і немагчымых грахах, а тыя пад абаронаю каралеўскай граматы рабілі сваю справу: выбіралі месца пад кляштар і калегіум, рыхтавалі планы будучых будынкаў двароў і садоў.

Палачане сталі сведкамі ладжаных езуітамі багаслоўскіх дыспутаў, дзе спрактыкаваныя ў такіх справах манахі перамаглі спярша кальвіністаў а потым арыянаў якіх прадстаўляў Сымон Будны. (Своеасаблівым прызнаннем выдатнай здольнасці езуітаў пераканаць любога апанента з’яўляецца адзін з аповедаў беларускага Мюнхгаўзена — Караля Радзівіла на мянушку Пане Каханку. Паміж гісторыямі пра тое, як ён меў раман з русалкай, пасля чаго ў Балтыйскім моры пачалі весціся селядцы, і пра злоўленага ў Налібоцкай пушчы чорта, якога тры дні адмочвалі ў святой вадзе, гэты славуты манюка апавядаў быццам у часе падарожжа па Міжземнамор’і ён праз вулкан Этну залез у пекла і бачыў там безліч езуітаў якія сядзелі ў надзейна закаркаваных і запячатаных бутэльках. Госцю расказалі, што іначай айцыезуіты перавярнулі б усіх рагатых ды хвастатых у каталіцтва.)

Батура падараваў ордэну маёмасць болыпасці полацкіх і навакольных манастыроў ды цэркваў, а таксама млын пад Верхнім замкам і перавоз цераз раку. У выніку абмену з горадам манахі набылі востраў на Дзвіне і слабодку Экімань. Падканцлер Вялікага Княства Астах Валовіч адмовіўся прыкласці да дарчай граматы дзяржаўную пячатку. Манарх апусціў руку на эфес мяча і рашуча заявіў: «Вось у нас пячатка, каб здзейснілася ўсё, што загадаем». Воля вялікага князя перамагла і тады, калі беларуская шляхта патрабавала выгнання езуітаў з Полацка на сойме.

У дадатак да манастырскіх зямлі і сялянаў велікакняжацкія камісары адабралі на карысць езуітаў тттмат маёнткаў у мясцовай шляхты і мяшчан: Палюдавічы ў пана Каніцкага, Духаравічы ў Глінскага, Улазавічы і Міткевічы ў Георгія Бучынскага, Межышча ў Сялюты, Іванск Вялікі і Кунцавічы ў князёў Лукомскіх, Іванск Малы ў Кярсноўскага, Туроўлю і Іванскае ў Якуба Губы, Якаўлевічы, Глыбокае і Міхайлаўшчыну ў Рэутаў Начу і Кушлікі ў архіепіскапа полацкага Нафанаіла Сяліцкага, частку Обалі і Гушчына ў Гушчаў Гарэплю і Бортнікі ў Сяляваў, Семянец і Вокараўшчыну ў мешчаніна Івана Місуны, Вяжышча, Гняздзілавічы, Учанавічы і Комлі ў Храпавіцкіх, Сляды і Сіверкава ў Гіжыцкіх. Ваяводу Мікалаю Дарагастайскаму непрыязнасць да ордэна каштавала маёнткаў Мосар, Кугоні і Некраж. Як вы здагадаліся, гэты падрабязны пералік адрасаваны аматарам генеалагічных росшукаў ды тым спадкаемцам старажытных полацкіх родаў якія захочуць выставіць ордэну маёмасныя прэтэнзй.

Трэба сказаць, што ў параўнанні з тутэйшымі панамі езуіты былі эксплуататары болып дасведчаныя і ўмелыя. Складзены ў 1623 годзе інвентар маёнткаў Полацкага езуіцкага калегіума налічвае 522 сялянскія гаспадаркі і 110 дамоў агароднікаў Палова сялянаў мела валоку (20 дзесяцін, або 21 гектар) зямлі. На адну гаспадарку прыпадала ў сярэднім па два кані. Чынш (грашовы аброк) быў пяць злотых з валокі, паншчына — ад аднаго да чатырох тыдняў на год. 3 валокі быў вызначаны аброк прадуктамі: паўбочкі (дваццаць вёдзер, або каля 250 л) жыта, асьміна (восьмая частка бочкі) пшаніцы, дзве асьміны ячменю, адна курыца, дзесятак яек, рабец, а з кожных дзвюх валокаў — баран і заяц. Жыхары паблізных вёсак былі не супраць памяняцца месцамі з прыгоннымі езуітаў Калі ў 1600 годзе Полаччыну напаткаў голад, ордэн карміў у сваім кляштары ад трох да чатырох сотняў сялян, што прыйшлі ў горад ратавацца ад смерці.

1 ... 136 137 138 139 140 141 142 143 144 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)