Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Таямніцы полацкай гісторыі
Таямніцы полацкай гісторыі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Таямніцы полацкай гісторыі

Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
1 ... 138 139 140 141 142 143 144 145 146 ... 198
Перейти на страницу:

Не зважаючы на зацверджаны царскімі ўладамі генеральны план горада, езуіты перагарадзілі Іллінскую вуліцу новым трохпавярховым корпусам з калонамі. Яго шыкоўныя размаляваныя фрэскамі залы далі прыстанак карціннай галерэі, музею, хімічнай лабараторыі, фізічнаму, гістарычнаму і этнаграфічнаму кабінетам.

Тут займаліся вучні Полацкага калегіума.

Пра тое, як сябры Таварыства Ісуса «ўбівалі ў галаву працоўнаму люду ідэю пакорлівасці», у нас напісана шмат. Я хачу распавесці, як яны вучылі. Бо выраз «езуіцкая адукаванасць» мае не меншае, а, бадай, болыпае права на існаванне, чым звыклыя нам словазлучэнні тыпу «езуіцкая хітрасць» або «езуіцкае вераломства».

ГісторьшПолацкагакалегіумабярэпачатак2ліпеня 1580 года. На яго закладзінах прысутнічаў Сцяпан Батура, а першым рэктарам быў Пётр Скарга. Спярша калегія размяшчалася на востраве — магчыма, у сценах колішняга манастыра Іаана Прадцечы. Напэўна, ордэн кіраваўся меркаваннямі бяспекі, але тут былі і свае мінусы: на пачатку і ў канцы зімы ненадзейны лёд адразаў вучняў і настаўнікаў ад горада. Таму калегіум хутка перабраўся на бераг.

У першы навучальны год бацькі прывялі да манахаў усяго пяць хлопчыкаў ды неўзабаве бар’ер недаверу быў зламаны, іў калегіум паступілі нават сыны праваслаўнага полацкага епіскапа Феафана і самога ваяводы Дарагастайскага.

Калі б вы жвтлі ў Полацку ў 2-й палове XVI — пачатку XIX стагоддзя і вырашалі, куды пайсці вучыцца або куды аддаць у навуку дзяцей, я параіў бы вам — да езуітаў Балазе, вучылі яны не толькі добра, але і задарма, і ад шкаляроў не патрабавалася быць католікамі ад нараджэння або мяняць веру. Неабавязкова было належаць і да шляхецкага ці духоўнага стану: манахі з Таварыства Ісуса ахвотна прымалі ў свае школы дзяцей сялянаў і мяшчанаў.

Якраз у 1581 годзе, калі адчыніў дзверы Полацкі калегіум, генеральная кангрэгацыя ордэна пастанавіла падрыхтаваць ддя езуіцкіх школ агульную праграму і методыку. У аснову гэтага дакумента пад назваю «Спосаб і лад навучання» леглі працы педагогаў эпохі Рэнесансу і прынцыпы адукацыі Парыжскага ды іншых еўрапейскіх універсітэтаў «Спосаб і лад», абавязковы для ўсіх калегіумаў і акадэмій, быў складзены так прадбачліва, што дзейнічаў да XIX стагоддзя. Паводле яго вучыліся ў езуіцкіх школах у Мадрыдзе, Рыме і Лісабоне, у Старым і Новым свеце. Паводде яго ітттло навучанне і ў Полацку.

У палове XVIII стагоддзя ў сучасных межах Беларусі існавала дзевяць езуіцкіх калегіумаў якія можна з пэўнымі агаворкамі назваць вышэйшымі навучальнымі ўстановамі гуманітарнага кшталту, блізкімі да універсітэтаў Полацкі калегіум належаў да гэтак званых поўных і адрозніваўся ад універсітэта фактычна толькі тым, што не меў яго аўтаноміі ды права прысуджаць навуковыя ступені.

Паспрабуем уявіць, што мы нарадзіліся два з паловаю стагоддзі таму і бацькі даручылі клопат пра нашую адукацыю полацкім езуітам.

Парог калегіума мы пераступім у дзесяць гадоў ужо навучыўшыся ў парафіяльнай школцы або ў хатняга настаўніка-дарэктара чытаць ды пісаць і — абавязкова — трохі ведаючы лаціну. Узыходжанне да вяршыняў ведаў пачынаецца з пяцікласнай гімназіі. Тут выкладаюцца дысцыпліны з цыкла вольных мастацтваў— граматыка, рыторыка, паэтыка… За шэсць гімназічных гадоў (у апошнім, пятым, класе вучыліся два гады) трэба засвоіць гэтыя навукі і дасканала авалодаць лацінскаю ды старажытнагрэцкаю мовамі.

Пашыранай думцы пра забарону ў езуіцкіх школах беларускай мовы пярэчаць факты. Мяркуючы па гадавых справаздачах калегіумаў навучанне ў малодшых класах, пакуль хлопчыкі не зусім вольна пачуваліся ў лаціне, прынамсі да сярэдзіны XVII стагоддзя, йпло менавіта пабеларуску. 3 1584 года старабеларуская мова выкладалася ў Полацкім калегіуме як самастойная дысцыпліна. Потым прыйшла палыпчызна, бо так хацела сама шляхта. Але і пазней у навучальнай праграме прысутнічаў адмысловы курс беларускай, ці, якяна называецца ў дакументах калегіума, «заходнерускай», мовы. Сам статут Таварыства Ісуса вымагаў каб, прыбываючы ў чужую краіну, сябры ордэна адразу авалодвалі яе мовай.

Мы — навучэнцы Полацкага калегіума. У першым гімназічным класе нашы галоўныя намаганні прысвечаныя лаціне — мове ўсёй адукаванай Еўропы. Мы займаемся граматыкай, чытаем выбраныя лісты Цыцэрона, падступаемся да старажытнагрэцкае мовы. Праграма другога класа ўскладняецца: творы Юлія Цэзара, «Журботныя элегіі» Авідзія… Трэці клас: тонкасці лацінскай граматыкі, Цыцэронава прамова «Аб сяброўстве», «Энеіда» Вергілія, байкі Эзопа. Новая прыступка называецца класам паэтыкі. Узровень ведаў ужо дазваляе нам чытаць антычных гісторыкаў оды Гарацыя, урыўкі з Гесіёда, Феагніда ды іншых любамудрых грэкаў.

1 ... 138 139 140 141 142 143 144 145 146 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)