Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
Гары Потэр і Рэліквіі Смерці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Рэліквіі Смерці

Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:

Гары Потэра чакае самае страшнае выпрабаванне ў жыцці — смяротная сутычка з Валан дэ Мортам. Чакаць дапамогі няма ад каго — Гары адзінокі як ніколі. Сябры і ворагі Гары паўстаюць у зусім нечаканым свеце. Мяжа паміж Дабром і Злом становіцца ўсё больш прывіднай...
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
1 ... 140 141 142 143 144 145 146 147 148 ... 245
Перейти на страницу:

— Дзякуй вялікае за мудрыя словы, Рапье, — падзякаваў Лі, — Паважаныя слухачы, чарговая сустрэча ў эфіры з "Потэр-Дазорам" падышла да канца. Мы не ведаем, калі зноў з вамі сустрэнемся, але гэта абавязкова адбудзецца. Заставайцеся на гэтай частаце. У наступны раз кодавым словам будзе "Вар’яцкае Вока". Беражыце адзін аднаго. Захоўваеце веру. Дабранач!

У дынаміку прычуўся трэск, і агні на панэлі радыё загаслі. Гары, Рон і Герміёна ўсё яшчэ свяціліся ад шчасця. Чуць знаёмыя, сяброўскія галасы было як глыток свежага паветра. Гары настолькі абвык да іх ізаляванасці ад астатняга міру, што ўжо забыўся, што ёсць яшчэ людзі, якія вядуць дужанне з Вальдэмортам. Ён нібы прачнуўся пасля доўгага сну.

— Выдатна, так? — радасна спытаў Рон.

— Пышна, — пацвердзіў Гары.

— Гэта вельмі адважна з іх боку, — уздыхнула Герміёна з захапленнем. — Калі б іх знайшлі…

— Ну, яны, мабыць, таксама не сядзяць на адным месцы, — спытаў Рон. —Як мы.

— Ты чуў, што сказаў Фрэд? — сказаў Гары ўсхвалявана. Зараз, калі перадача скончылася, яго думкі вярнуліся ў старое рэчышча. — Ён за мяжой! Напэўна шукае Палачку, я ў гэтым упэўнены!

— Гары…

— Ды добра табе, Герміёна, чаму ты так упарта адмаўляеш, што Валь…

— НЕ, ГАРЫ!

— … дэморт шукае Старэйшую Палачку?

— На імя накладзена табу! — загарланіў Рон, ускокваючы наногі, калі за сценкай намёта пачулася гучнае храбуценне. — Я казаў абе, Гары, казаў, што нам нельга вымаўляць яго ўголас. Нам трэба зноў узвесці вакол нас абарону. Неадкладна! Інакш…

Тут Рон замоўк, і Гары ведаў чаму. Брыдаскоп на стале запаліўся і пачаў круціцца. З ўсіх бакоў да намёта набліжаліся галасы, грубіянскія і ўзбуджаныя. Рон выцягнуў Дэлюмінатар з кішэні і пстрыкнуў ім. Усе лямпы ў намёце загаслі.

— Выхадзіце з паднятымі рукамі! — пачуўся з цемры скрыпучы голас. — Мы ведаем, што вы там! Шэсць палачак накіраваны на вас, і нам напляваць у каго мы патрапім!

XXIII. Маёнтак Малфояў

Гары глядзеў вакол на іншых дваіх, там, у цемры на зямлі. Ён убачыў, што Герміёна выцягнула сваю палачку, але яго стукнуў у твар прамень белага святла, і ён застагнаў у пакутах, няздольны бачыць. Ён закрыў вочы рукамі і адчуў, што яго твар хутка напух пад пальцамі, але тут яго атачылі буйныя фігуры.

— Уставайце, нягоднікі.

Невядомыя рукі грубіянска паднялі Гары з зямлі, і перш чым ён паспрабаваў іх спыніць, хтосьці абмацаў яго кішэні і выцягнуў цярновую палачку. Гары сціснуўся ад пакутлівага болю твара, пад пальцамі ён адчуў, што ён змяніўся да непазнавальнасці, раздуўся і спух, як калі б ён перанёс алергію. Яго вочы ператварыліся ў шчыліны, акуляры зляцелі, калі яго выцягвалі з намёта: усё, што ён мог разабраць — гэта невыразныя фігуры чатырох чалавек, якія схапілі Рона і Герміёну.

— Прыбяры…ад яе…рукі! — закрычаў Рон.

Непрыемны гук суставаў, якія ўдарылі цела, разануў слых: Рон хрукнуў ад болю, а Герміёна ўсхліпнула:

— Не! Пакіньце яго ў спакоі, пакіньце яго ў спакоі!

— Твайму сябруку будзе горш, калі яго імя ёсць у маім спісе, — прагучаў жудасна знаёмы, жудасны голас. — Цудоўная дзяўчынка … адно задавальненне … я люблю мяккую скуру …

Жывот Гары скруціла. Ён ведаў, хто гэта. Фэнрыр Грэйбэк, пярэварацень, якога Пажыральнікі Смерці нанялі за яго зверскую дзікасць.

— Абшукай намёт! — загадаў іншы голас.

Гары кінулі тварам уніз на зямлю. Глухі грук паведаміў яму, што Рона кінулі побач. — Яны не маглі чуць крокі; мужчыны перамяшчалі крэслы ў намёце, абшукваючы яе.

— Цяпер давайце паглядзім хто тут у нас, — зларадна сказаў Грэйбэк, і Гары перакацілі на спіну. Прамень святла палачкі асвятліў яго твар, і Грэйбэк засмяяўся.

— Мне трэба будзе доўга адмываць цябе. Што здарылася, вырадак?

Гары не адказваў.

— Я задаў пытанне, — паўтарыў Грэйбэк, Гары атрымаў моцны ўдар пад дых, і ён сагнуўся напалову ад болю, — што з табой здарылася?

— Уджгнулі, — прамармытаў Гары. — Мяне ўджгнулі.

— Так, падобна на то, — прагучаў другі голас.

— Прозвішча? — прагыркаў Грэйбэк.

— Дадлі, — адказаў Гары.

— А імя?

— Я … Вернан. Вернан Дадлі.

— Правер спіс, Скабіёр, — загадаў Грэйбэк, і Гары пачуў, як ён адышоў у бок, каб разгледзець Рона. — Ну а ты?

— Стэн Шанпайк, — сказаў Рона.

— Не ілжы, — сказаў чалавек па імі Скабіёр. — Мы ведаем Стэна Шанпайка; ён нам трохі дапамагаў.

Раздаўся яшчэ адзін глухі ўдар.

— Я Барды, — сказаў Рон, і Гары зразумеў, што рот яго сябра поўны крыві. — Барды Уіздлі

— А, Уізлі? — рыкнуў Грэйбэк. — Ты не бруднакроўка, але ты з’яўляешся сваяком здраднікаў крыві. Ну і нарэшце, ваша сімпотная, маленькая сяброўка …

1 ... 140 141 142 143 144 145 146 147 148 ... 245
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)