Таямніцы полацкай гісторыі
- Автор: Орлов Владимир Алексеевич
- Язык: белорусский
- Жанр: История
Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
Апошні бой на роднай зямлі рэшткі войска Вялікага Княства прынялі 22 снежня 1812 года на вуліцах Вільні. 3 царскімі салдатамі мужна біліся там егерскі батальён Плятэра, нацыянальныя гвардзейцы Казельскага, жандармерыя Храпавіцкага і татарскі эскадрон Ахматовіча. А вернуцца на радзіму апошнія жаўнеры Княства ў 1818-м, калі скончыцца тэрмін іх шасцігадовай службы.
На гэтым і завяршыцца гісторыя арміі «адноўленага» Напалеонам Вялікага Княства Літоўскага.
Ёсць нешта наканаванасімвалічнае ў тым, што падчас адступлення Банапарт зняў сваю трохвуголку, надзеў мундзір польскага улана і назваўся чужым імем у беларускім мястэчку Смаргонь, дзе князі Радзівілы трымалі сваю мядзведжую акадэмію. Маскарад з пераапрананнем таксама быў своеасаблівым цыркам. Можа, якраз тады імператар на ўсю поўніду спасціг горкую мудрасць уласнага выслоўя, што ад вялікага да смешнага — адзін крок.
Касалапыя цыркачы, якія зусім нядаўна весялілі яго жаўнераў паказваючы, як цар дае драла ад Вялікай арміі, ужо дэманстравалі нешта падобнае перад расійцамі. Толькі ў ролі ўцекача быў цяпер ён, валадар Еўропы. Але ён яшчэ збіраўся зрабіць крок назад, ад смешнага да вялікага — прыйсці з 300 тысячамі жаўнераў і ўсё ж паставіць Расію на калені.
У выгнанні, на закінутай у акіяне скалістай выспе Святой Алены, Напалеон, як сведчаць яго паперы, тттмат разоў вяртаўся ў думках на беларускую зямлю: узгадваў сустрэты на ёй дзень нараджэння з марамі пра сусветную ўладу, зноў трыумфальна ехаў па віленскіх вуліцах.
(3 таго часу, дарэчы, папоўніўся спіс полацкіх прывідаў Паблізу колішняга Ніжняга замка, у цёмных прысадах вала Івана Грознага, пачала з’яўляцца, палохаючы закаханыя парачкі, постаць мужчыны ў мундзіры французскага гусара. Паводде адной з версій, гэта пакутны дух напалеонаўскага афіцэра, атручанага за здраду юнай каханкай з вядомага ў горадзе шляхецкага роду. Згодна з іншым тлумачэннем, якое некалі пачуў у Полацку Вацлаў Ластоўскі, сваімі начнымі праменадамі «Чорны афіцэр» нагадвае пра несупакоеныя душы французаў, пахаваных тут, на беразе Палаты, у брацкіх магілах.)
Кажуць, Банапарт меў адмысловы спосаб засынаць у любой абстаноўцы. Ён уяўляў што яго галава складаецца з безлічы высунутых шуфлядак, наладаваных мноствам планаў, картаў і рэляцый, а потым намаганнем волі адразу зачыняў іх, і сон прыходзіў імгненна.
На выспе Святой Алены з гэтых шуфлядак часта вытыркаліся карты з нязвыклымі французу назвамі: Вільня, Віцебск, Полацк…
Наўрад Напалеон раскайваўся ў тым, што прынёс народам Еўропы незлічоныя няшчасці. Аднак дакладна вядома: на схіле дзён ён лічыў зробленыя ў Беларусі памылкі — не столькі ваенныя, як палітычныя — галоўнай прычынаю свайго разгрому ў 1812 годзе.
ALMA MATER POLOCENSIS[16]
Што мы ведаем пра езуітаў?
У Расійскай імперыі не надта шанавалі ўсе каталіцкія ордэны, але найболей даставалася сябрам Таварыства Ісуса (так афіцыйна называецца езуіцкі ордэн). Класавая нялюбасць гісторыкаў, а разам з ёю варожасць праваслаўнай царквы ўшрубавалі ў нашы галовы ўяўленне пра айцоўезуітаў як пра цемрашалаў, людзей небяспечных ды акрутных і наогул з усіх бакоў не нашых. Быў час, калі рэдактар газегы, дзе я працаваў на ўсякі выпадак выкрэсліваў з артыкулаў нават само слова «езуіт», незалежна ад таго, што пра іх гаварылася.
Як толькі ў кінафільме ці на старонках гістарычнага рамана з’яўляецца прадстаўнік гэтага ордэна, мы ўжо чакаем падкопаў і злачынстваў: падсыпанай у віно атруты, падасланай каханкі ці ўдару кінжалам у цёмных палацавых калідорах. У тым, што Таварыства Ісуса мусіць быць на вечным падазрэнні, пераконваюць і энцыклапедыі. Разгорнеш адну і чытаеш: «Езуіты ўнушалі народным масам ідэі пакорнасці, цярпення і падпарадкавання эксплуататарам». Другая страшыць яшчэ болып: «Сярод іх быў пашыраны шпіянаж, існавала разгалінаваная сеткаданосчыкаў». Карацей, іўначы не спалі, каб паболей нашкодзіць.
Зусім не збіраючыся адпускаць езуітам усіх грахоў зазначу, што яны зрабілі ў гісторыі і тттмат карыснага: займаліся дабрачыннасцю, змагаліся з паморкамі, адчынялі аптэкі і шпіталі, друкавалі кнігі… А найперш — стварылі самую перадавую для свайго часу сістэму асветы. «Бярыце прыклад з езуіцкіх школ, — пісаў філосаф Фрэнсіс Бэкан, — бо лепшых не існуе на свеце». Пералік сусветна вядомых вучоных і палітыкаў пісьменнікаў і мастакоў якія выхоўваліся ў навучальных установах айцоўезуітаў заняў бы некалькі старонак. На іх сустрэліся б імёны Мальера і Вальтэра, Дэкарта і Мантэск’ё, Казіміра Лышчынскага і Сімяона Полацкага…
16
Полацкі універсітэт (лац.).