Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Таямніцы полацкай гісторыі
Таямніцы полацкай гісторыі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Таямніцы полацкай гісторыі

Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
1 ... 134 135 136 137 138 139 140 141 142 ... 198
Перейти на страницу:

Аб ваенным ліхалецці нагадвалі памяткі тых дзён. У калідорнай сцяне езуіцкага кляштара захрасла шасціфунтавае ядро, якое, згодна з паданнем, параніла маршала Удзіно. Пазней, калі ў старадаўніх мурах адчынілі кадэцкі корпус, над ядром выбілі на мядзянай пластцы дату здабыцця Полацка. Выява рэліквіі стане эмблемаю навучальнай установы, і з аздобленых ёю парцалянавых куфляў будуць у 1910 годзе піць «русскйй мед» удзельнікі святкавання 75-годдзя корпуса.

На пачатку мінулага стагоддзя на гарадскіх могілках яшчэ можна был о знайсці помнік над прахам афіцэраў 3 — й дружыны пецярбургскага апалчэння. Вечным помнікам стаў мост цераз Палату, што палачане называюць Чырвоным — не з прычыны нейкіх рэвалюцыйных падзеяў як мне аднойчы давялося пачуць з вуснаў ідэйна падкаванага гіда, а ад крыві, што заліла мост і афарбавала ваду ў рэчцы ў ноч штурму горада Віттенштэйнам.

7 верасня 1850 года, у гадавіну Барадзінскай бітвы, на корпусным пляцы быў адкрыты 25-метровы манумент перамогі расійскай зброі ў Полацку. На ўрачыстасці прысутнічаў спадкаемец трона будучы імператар Аляксандр II, які праз трыццаць гадоў загіне на набярэжнай Кацярынінскага канала ў Пецярбургу ад бомбы беларусанарадавольца Ігната Грынявіцкага.

Помнік зрабіўся адной з найадметнейшых дэталяў гарадскога краявіду. Спадзеючыся хоць крыху паскорыць вяртанне гораду гэтай славутасці, падаю яе апісанне з кнігі В. Вікенцьева «Полоцкий кадетский корпус»: «Памятнйк представляет восьмйстороннюю пйрамйду, увенчанную чешуйчатым куполом с позолоченным крестом. Основанйе его круглое; средняя часть украшена восьмью бронзовымй, золоченымй орламй, поставленнымй на колоннах, которые поддержйвают верхнюю коническую часть. Общая высота памятнйка 33 аршйна й 5 вершков. На двух протйвоположных его сторонах начертаны золотыми буквами следующие надписи: на стороне, обращенной к Вйтебской улйце, — «Бйтва прй Полоцке 5 й 6 августа й взятйе сего города прйступом 7 октября 1812 года. Поражение Удино й СенСйра графом Вйтгенштейном»; на стороне, обращенной к Нйколаевскому собору, — «Взято в плен непрйятеля 4500 человек, отбйто 3 орудйя». Под этой надписью находится в киоте образ святых Сергия й Вакха, в день памятй которых, т. е. 7 октября, войска наши вступйлй в Полоцк. Памятнйк окружает ограда йз железных цепей, подвешенных между 20 круглымй чугуннымй тумбамй. На уступе второго яруса к верхней стороне карниза прйвйнчена чугунная граната, найденная в земле, когда была вырыта яма для закладкй фундамента памятнйка. Отлйвка его пройзведена в Луганском заводе Екатеринославской губернии й обошлась в 58 000 руб., а постановка — в 14 721 руб. 94 коп. Употреблено металла 13 486 пудов 8 фунтов (чугуна — 13 417 пуд. 26 фун., бронзы — 55 пуд. 24 фун., железа — 12 пуд. 38 фун.)».

Існуе, праўда, думка, што аднаўляць разбураны ў 1932 годзе манумент няварта, бо ён, маўляў таксама сімвал нашай каланіяльнай залежнасці. Але ж помнік гэты пастаўлены не цару і не якомунебудзь дзеячу кшталту Суворава ці Мураўёва-«вешальніка», у якога рукі ў крыві беларусаў Адноўлены манумент мог бы нагадваць пра ўсіх палеглых на Полаччыне ў той вайне з абодвух бакоў (тым болып, што іх памяць у горадзе ніяк не ўшанаваная), а заадно — і пра тагачасныя няспраўджаныя надзеі нашых землякоў вырвацца з імперыі.

На заканчэнне размовы пра помнікі падзеям 1812 года да месца будзе згадаць і такі своеасаблівы, як востраў Полацку групе Паўднёвых Шэтландскіх астравоў каля берагоў Антарктыды. Яго даўжыня дасягае дваццаці кіламетраў шырыня — адзінаццаці, а плошча — 150 км2. Востраў з’явіўся на картах у выніку вядомай экспедыцыі Ф. Белінсгаўзена i М. Лазарава. Асабісты дзённік першага з іх паведамляе, што адкрыццё адбылося ў лютым 1821 года. «Остров Полоцк в шйроте 62°24’30» южной, долготы 59°46’ западной, в окружностй 21 миля, невысок й поверхностй достаточно ровной», — запісаў начальнік экспедыцыі. Разам з некалькімі іншымі адкрытымі астравамі, якія атрымалі назвы Барадзіно, Малаяраславец, Лейпцыг і Смаленск, невядомы раней шматок зямной паверхні быў названы знакамітым адміралам на ўспамін пра вайну 1812 года і замежны паход расійскай арміі. Застаецца дадаць, што на сучасных картах свету востраў Полацк прасцей знайсці пад назваю Робертс.

Напалеонаўская авантура каштавала Беларусі мільён яе жыхароў кожнага чацвёртага. Адны загінулі ў баявых дзеяннях, другія — ад голаду і паморкаў Частка беларускіх палкоў Вялікай арміі, дзе служылі 25 тысяч нашых суайчыннікаў, была разбітая, частка адступіла і ваявала ў Еўропе — зноў на чужыне і за чужыя інтарэсы.

1 ... 134 135 136 137 138 139 140 141 142 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)