Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 138 139 140 141 142 143 144 145 146 ... 189
Перейти на страницу:

«Час second-hand» — гэта частка адной вельмі жывой і важнай усходнеэўрапейскай літаратурнай традыцыі, якая асабліва прысутная ў Польшчы, дзе кнігі нон-фікшн, літаратурныя рэпартажы і падарожныя нататкі выдаюцца з асаблівай увагай і шанаваньнем, а ў асяродзьдзі добра выхаванай літаратурнай публікі часам чытаныя больш за бэлетрыстыку і раманы. Такая традыцыя паклікаецца на волатаў накшталт Гамбровіча і Хэрлінг-Грудзінскага, а таксама на вялікага клясыка польскай рэпартажнай журналістыкі Рышарда Капусьцінскага, чые кнігі часта перакладаюцца і на нашы мовы. Калі ў 2011 годзе Сьвятлана Алексіевіч атрымала ва Ўроцлаве «Ангелуса», прэмію, якая прысуджаецца найлепшай сярэднеэўрапейскай кнізе, за кнігу пра жанчын, беларусак, украінак і расеек з франтоў Другой сусьветнай вайны, абышоўшы геніяльнага апавядальніка і раманіста Ісмаіла Кадарэ, ніхто не зьдзівіўся, не знайшлося на старонках сур’ёзных польскіх газэт і літаратурных часопісаў тых, хто б мудра разважаў пра адрозьненьні паміж журналістыкай і высокай літаратурай.

Пісьменьнікі накшталт Сьвятланы Алексіевіч магчымыя толькі ў краінах і культурах з традыцыяй прозы нон-фікшн, дзе ёсьць разуменьне таго, што гісторыя існуе толькі тады, калі яна расказаная і што сьведчаньняў пра эпоху не бывае па-за словамі і мовай.

Пісьменьнікі накшталт Сьвятланы Алексіевіч магчымыя толькі ў краінах і культурах з традыцыяй прозы нон-фікшн, дзе ёсьць разуменьне таго, што гісторыя існуе толькі тады, калі яна расказаная і што сьведчаньняў пра эпоху не бывае па-за словамі і мовай. Дарэмныя фільм і фатаграфія, дарэмная тэлевізія: чалавек — апавядальная істота, няма гісторыі па-за тэкстам. У нашых убогіх паўднёваславянскіх правінцыях ня будзе лёгка тым, хто зараз паспрабуе чытаць Сьвятлану Алексіевіч, каб зразумець, што было ў галаве ў Швэдзкай акадэміі, калі яна сёньня а першай гадзіне папаўдні абвясьціла гораду і сьвету сваё рашэньне. А што б усчалася, калі б знайшоўся нехта, хто б ім сказаў, што Акадэмія ўжо даўно не прымала такіх сьмелых і зь літаратурнага гледзішча чыстых рашэньняў.

Сустрэнем воплескамі Сьвятлану Алексіевіч і яе велічыню, сустрэнем воплескамі швэдзкіх акадэмікаў, бо яны сёньня далі нам нагоду пагаварыць пра гэтую жанчыну, якая і ўчора была нічым ня меншая. Яе ўшанавалі Нобэлем, але і Нобэль у нечым быў ушанаваны Сьвятланай Алексіевіч.

Яна нарадзілася 31 траўня 1948 году ў Станіслававе, які сёньня завецца Івана-Франкоўск, горадзе ў Заходняй Украіне, ад бацькі беларуса і маці ўкраінкі. Журналістыцы вучылася ў Менску і ў савецкія часы працавала ў розных мясцовых газэтах і літаратурных часопісах. Вядомасьць прынесьлі ёй кнігі-сьведчаньні пра Другую сусьветную вайну, Чарнобыльскую катастрофу, савецка-аўганскую вайну. Выгнаная рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, у 2000 годзе выяжджае з краіны і гадамі жыве ў Парыжы, Гётэборгу, Бэрліне, пакуль у 2011 годзе не вяртаецца ў Менск. Рэжым у міжчасе не зьмяніўся, але, думаю, рэжымныя псы ў міжчасе зразумелі, хто такая Сьвятлана Алексіевіч. На працягу дзевяностых і дзьвюхтысячных яна атрымлівае найважнейшыя літаратурныя прэміі па ўсёй Эўропе — у тым ліку і заснаваную ў 2011 годзе прэмію Рышарда Капусьцінскага, якая хоць далёка і ня самая важная, затое вельмі значная, знакавая — але мала перакладаецца на ангельскую мову. Гэта варта нагадаць, бо паасобныя амэрыканскія літаратурныя крытыкі і журналісты, ня бачачы праблему ва ўласнай культуры, могуць пагардліва сьцьвердзіць, што Нобэлеўскую прэмію зноў атрымаў нехта, пра каго яны ніколі ня чулі.

Сьвятлана Алексіевіч, як мы ўжо сказалі, мяшанага нацыянальнага паходжаньня — прынамсі з тутэйшай пэрспэктывы — а што яшчэ страшней, піша не на беларускай, а на расейскай мове. Беларускія пісьменьнікі часам бываюць схільныя яе гэтым папракаць, што і ня дзіўна, калі ведаеш, што іх мова, як і ўкраінская, аж да здабыцьця незалежнасьці была адсунутая на ўзбочыну жыцьця, а тыя, хто на ёй гаварыў, лічыліся нацыяналістамі і правінцыяламі. Але напэўна нікому ўжо й заўтра ня прыйдзе ў галаву сказаць, што Сьвятлана Алексіевіч не беларуская, а расейская пісьменьніца. Беларусь, як і Ўкраіна, дзьвюхмоўная ў такой ступені, што мова функцыянуе інклюзіўна, а не эксклюзіўна, выключаючы.

1 ... 138 139 140 141 142 143 144 145 146 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)