Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 134 135 136 137 138 139 140 141 142 ... 189
Перейти на страницу:

Пазыцыя Алексіевіч супала.

Яна піша на расейскай мове, але выступае супраць «рускага сьвету» як канцэпцыі, якая апраўдвае гвалт і палітычную экспансію Пуціна.

Яна грамадзянка Беларусі і катэгарычна асуджае той рэжым, які ўсталяваў у краіне Лукашэнка.

Яна пісала пра Чарнобыль, пра Афганістан, пра душэўны распад чалавека постсацыялістычнай эпохі.

І яна пісала таленавіта, зразумела і цікава. Яе чыталі і чытаюць.

І, спадзяюся, будуць чытаць.

Усё астатняе — праблемы не сусьветнага чытача, не сусьветнай літаратурнай супольнасьці, а наш унутраны міжсабойчык. Нават калі нам балюча ад таго, што наша пазыцыя, наша ўласнае меркаваньне не супадаюць з пазыцыяй і меркаваньнем Алексіевіч, пра гэта ня ведаюць чытачы Японіі, Нямеччыны, Швэцыі і ЗША. А калі пазнаюць — проста паціснуць плячыма ў зьдзіўленьні: якое дачыненьне ўсё гэта мае да «Нобэля для Алексіевіч»?

Нам трэба зрабіць усё, каб «Нобэль для Алексіевіч» стаў «Нобэлем для Беларусі». Яна ўнесла Беларусь у «парадак дня» сусьветнай культуры, і цяпер выдаўцы сьвету будуць цікавіцца яе меркаваньнем: ці ёсьць там, у яе краіне, іншыя пісьменьнікі, маладыя і таленавітыя, якіх варта перакладаць, варта даваць ім шанец. І чым больш новых, таленавітых кніг будзе выдавацца ў нашай краіне, тым прасьцей ёй будзе адказваць на гэтае пытаньне. І тым бліжэй будзе другі «Нобэль для Беларусі». І значна большы будзе шанец, што кнігі, за якія ён будзе ўручаны, будуць не пра мінулае, а пра будучыню, і што напісаны яны будуць на беларускай мове.

Дзьверы адчыніліся, сябры мае. Беларусь запрашаюць увайсьці ў сьвет...

Жарэс Алфёраў: «Алексіевіч — віншую, беларуская мова — мая, а Быкава я ведаў асабіста»

9 кастрычніка 2015

Сяргей Навумчык, Прага

Нобэлеўскі ляўрэат па фізыцы Жарэс Алфёраў вітае ўганараваньне Сьвятланы Алексіевіч і хоча запрасіць яе ў свой унівэрсытэт.

Жарэс Алфёраў нарадзіўся ў 1930 годзе ў Віцебску. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы (2000) за разьвіцьцё паўправадніковых гетэраструктураў для высокахуткаснай оптаэлектронікі. Дэпутат Дзяржаўнай думы РФ ад КПРФ, віцэ-прэзыдэнт Расейскай Акадэміі навук.

Навумчык: Спадар Алфёраў, Вы нарадзіліся ў Беларусі. Як Вы ўспрынялі прысуджэньне Нобэлеўскай прэміі Сьвятлане Алексіевіч?

Алфёраў: Я вельмі рады, што беларуская пісьменьніца атрымала Нобэлеўскую прэмію. Я ўсё шукаю яе электронную пошту, каб даслаць ёй віншаваньне.

Навумчык: А Вы што-небудзь чыталі Алексіевіч?

Алфёраў: Я праглядаў, разумееце. Адзінае, што я крыху больш глядзеў — гэта «У вайны не жаночае аблічча». Я магу сказаць наступнае. Гэта шосты пісьменьнік, які піша па-расейску — яна беларуска, так, — але гэта шосты пісьменьнік, які атрымаў Нобэлеўскую прэмію пасьля Буніна, Пастэрнака, Шолахава, Салжаніцына і Бродзкага. І Алексіевіч. Але, за выключэньнем Шолахава, ва ўсіх астатніх Нобэлеўскіх прэміях, я б сказаў, быў элемэнт антысаветызму ў працах, за які давалася Нобэлеўская прэмія. Я думаю, менш за ўсё гэта было ў Бродзкага. Прэмія Бродзскага ў мяне выклікала выключна станоўчую рэакцыю яшчэ і таму, што ён прадэманстраваў бліскучыя здольнасьці адначасна і як расейскі, і як ангельскі паэт.

Навумчык: А Вы ня бачыце нейкага палітычнага складніку?

Алфёраў: Напэўна, напэўна ён, магчыма, і ёсьць, але ў выпадку са Сьвятланай Алексіевіч... Па-першае, ужо часы іншыя, гэта раз. Па-другое, у мяне такое ўнутранае перакананьне, што ў яе гэта абсалютна шчыра. Я ня ўпэўнены, скажам, у шчырасьці Салжаніцына, у тым ліку і ў ягоным «Гулагу», і ў шмат якіх іншых рэчах. Хаця ён, вядома, цудоўны пісьменьнік, і для мяне «Матронін двор» — яго найлепшы твор. А вось у Алексіевіч, я думаю, гэта цалкам шчыра. Можна пра гэта размаўляць. Я думаю, я б з задавальненьнем зь ёй сустрэўся і паразмаўляў. І ў нашай Беларусі, і запрасіў бы яе да сабе ў акадэмічны ўнівэрсытэт. Я абавязкова яе прачытаю. Але з таго, што я цяпер пасьпеў паглядзець, гэта, безумоўна, шчыра і цікава. І я думаю, што яна цалкам заслужыла прэмію.

Навумчык: Вы родам зь Віцебску. Скажыце, а віцябляне і ўвогуле беларусы могуць Вас таксама лічыць «сваім» нобэлеўскім ляўрэатам?

Алфёраў: Ну, а як жа? Беларусы мяне і лічаць сваім нобэлеўскім ляўрэатам. Ня толькі віцябляне, але й мянчане. І калі я прыяжджаю ў Беларусь, я прыяжджаю ў сваю родную краіну.

Навумчык: Гэта справядліва так лічыць?

Алфёраў: Ну я там ня толькі нарадзіўся, я там скончыў школу. Мае бацькі пражылі практычна ўсё жыцьцё там. У мяне ўсе беларускія карані. Я люблю наш цудоўны народ. Я магу сказаць, што я неаднаразова казаў, што калі вы сёньня едзеце на аўтамабілі з Расеі ў Беларусь, у Пскоўскай вобласьці (асабліва летам гэта дакладна бачна) вы едзеце між палёў, што парасьлі бур’янам, — а потым пераяжджаеце і трапляеце ў сучасную, цывілізаваную, эўрапейскую краіну.

1 ... 134 135 136 137 138 139 140 141 142 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)