Таямніцы полацкай гісторыі
- Автор: Орлов Владимир Алексеевич
- Язык: белорусский
- Жанр: История
Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
i-'.1-3
«Йзломав штыкй, французы оборонялись прйкладамй. Почерневшйе от порохового дыма, онй, медленно отступая по улйцам к переправе, сражались с неизъяснимою храбростью, внушаемою отчаянием й страхом попасть в плен. Теснймые со всех сторон, успели однако ж переправиться за Двину й снять мосты: два понтонные, которые частью изрубили, й одйн плавучйй йз бревен на канатах».
Яшчэ да світання нядаўнюю кватэру СенСіра заняў граф Вітгенштэйн. Тут ён нецярпліва разарваў атрыманы напярэдадні ад цара пакет з надпісам: «Распечатать по взятйй Полоцка». У пакеце ляжаў указ пра ўзвядзенне графа ў «поўныя» генералы ад кавалерыі.
Цьмянае ад дыму сонца асвятліла жудаснае відовішча: безліч трупаў, разбураныя артылерыяй будынкі, бяздомныя людзі, што, быццам цені, блукалі сярод руінаў.
Калі падлічылі страты, выявілася, што абодва бакі ў баях за горад страцілі прыкладна па сем тысяч забітымі. Сорак пяць напалеонаўскіх штабі оберафіцэраў трапілі ў палон. У ліку трафеяў былі тры гарматы і правіянцкі магазін. Муры езуідкага кляштара далі прытулак тром сотням параненых перамождаў.
21 кастрычніка ў Сафійскім саборы адбылося падзячнае праваслаўнае набажэнства, а потым — паніхіда па палеглых воінах. Храм, паводде ўспамінаў расійскіх афіцэраў зеўраў выбітымі вокнамі і дзвярыма, палохаў расколатымі абразамі. Гарматнае ядро трапіла ў самы вялікі гарадскі звон, і ён крыху псаваў сваімі брынклівымі ноткамі агульную мелодыю ажно да 1904 года, калі «ветэрана» пералілі і зноў паднялі на званіцу колйпняга храма святога Стэфана, які ўжо быў праваслаўным Мікалаеўскім саборам.
Будзем памятаць, што французаў хавалі на Ніжнім замку, расійцаў — на гарадскіх могілках. Прах адных і другіх ляжыць таксама на ўзгорку ўсцяж Палаты недалёка ад Сафіі. Час зраўняў магілы з зямлёю, і гэта не робіць Полацку гонару. У 1970-я гады ў час раскопкаў на стадыёне археолагі ўскрылі французскія брацкія пахаванні. Месца вядома, і там трэба хоць сціплым помнікам ушанаваць памяць тых, хто прыйшоў на беларускую зямлю, паверыўшы геніяльнаму палкаводцу і авантурніку, як верыў яму шмат хто з нашых суайчыннікаў.
Падняўшыся на вежу езуіцкага сабора, генерал Вітгенштэйн камандаваў абстрэлам праціўніка, што акопваўся ў Задзвінні (тое месца палачане дагэтуль называюць Батарэяй). 11 кастрычніка расійцы фарсіравалі раку і пачалі пераслед варожых аддзелаў На маршы салдаты спявалі складзеную ў тыя дні песню:
За плячыма ў іх заставаўся абязлюднены і галодны горад. Перад вайною ён меў дванаццаць вуліц, восем вулачак, 29 завулкаў 1300дамоўі9тысячжыхароў ВайнаперапланавалаПолацк пасвойму і ў некалькі разоў скараціла яго насельніцтва. Ёсць звесткі, што падчас кампаніі 1812 года памерла ад голаду і хваробаў дзве тысячы полацкіх яўрэяў. Наведаўшы Полацк праз шэсць гадоў пасля вайны, лейбгвардзеец Фінляндскага палка будучы дзекабрыст А. Розен яшчэ бачыў у прадмесцях глыбокія акопы і чалавечыя косці на месцы баёў.
Неўзабаве пасля вайны 1812 года праз Полацк ехаў ужо вядомы нам з папярэдняга раздзела расійскі навуковец і тттттіён Аляксандр Башняк, які занатаваў такія ўражанні: «Горад даволі дрэнна збудаваны, вуліцы прамыя, крамы мураваныя, але ўвагі не вартыя, затое на чатырохвугольны пляц паглядзець прыемна: з аднаго боку ён упрыгожаны езуіцкім кляштарам і акадэміяй, з другога — дамініканскім, а з двух іншых — мураванымі скарбовымі і прыватнымі дамамі, крытымі бляхай або дахоўкаю… 3 іншых будынкаў заслугоўвае ўвагі грэкарускі манастыр на беразе Дзвіны, мураваны, пад бляшаным дахам. Прадмесце за Дзвіной пабудаванае бедна, але аздобленае мураваным бернардзінскім кляштарам. Полацк вельмі пацярпеў ад вайны; шмат якія дамы пашкоджаныя ядрамі, а некаторыя і зусім зруйнаваныя або спаленыя… Пераехаўшы па драўляным мосце цераз Палату і абмінуўшы Пецярбургскі бок, статую абаронцы горада святога Яна, французскія ўмацаванні і батарэі, ехаў я далей праз бярозавыя лясы і гаі да мястэчка Белае, што складалася з аднаго мураванага касцёла і карчмы». У Клясціцах падарожнік не заўважыў ніякіх слядоў «адчайнай бітвы, ад якой залежаў магчыма, лёс Пецярбурга».
Даваенная колькасць жыхарства ў горадзе аднавілася толькі ў сярэдзіне XIX стагоддзя, але і тады насельнікаў у Полацку было не болей, чым за князем Усяславам Чарадзеем.
Падымаючыся з руінаў, горад значна змяніў свой твар. Замкі зусім страцілі абарончую значнасць, на Ніжнім палачане ўжо ставілі сялібы. Равы пакрысе заплылі зямлёю. Астрогі і вежы сталі даўнім успамінам.