Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)
- Автор: Пацюпа Юрий
- Язык: белорусский
- Жанр: Прочее научное
Электронная книга - «Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)». Краткое содержание книги:
Іх мы і возьмем у якасьці нормы. Наступнае чатырохрадкоўе мае два радкі слушныя (2-і, 3-і) і два інвэрсіяваныя (1-ы, 4-ы):
Здавалася б, іх яскравая інвэрсіяванасьць магла б «згладзіцца» за кошт пераносу пульсантаў на службовыя словы (пазначаныя курсівам) ды ўзьнікненьня «спандэю». Але гэта адбываецца толькі часткова. І зь дзьвюх прычынаў: раз — бо інвэрсія ня моцна шкодзіць рытму, а два — бо словы маці і печ стаяць пад лягічным націскам. Таксама можна заўважыць, што інвэрсіяваныя радкі, чыста схематычна, прачытваюцца як дзьвюхступовыя амфібрахі. І ўсё ж, хоць з гэтага «квазіамфібраху» пачынаецца страфа — у цэлым верш мае «настойлівую» тэндэнцыю да пэону першага. (Апошняя загадка наагул вымагае асобнага зьясьненьня.)
Возьмем іншы прыклад, дзе 1-ы і 2-і радкі інвэрсіяваныя, як з гледзішча харэю, так з гледзішча пэону першага, 3-і інвэрсіяваны з гледзішча пэону, але слушны з гледзішча харэю, а 4-ы — цалком слушны:
3-і радок, дзе вытрымваецца харэй, але мацнейшы адступ ад пэону, гучыць як больш інвэрсіяваны, чым 1-ы і 2-і, дзе ёсьць падвоеная інвэрсія, але меншы адступ ад пэону. Гэта гаворыць пра тое, што ў шасьціскладовіку, гэтаксама як і ў васьміскладовіку, — пэон дамінуе. Але супраць васьміскладовіка тут харэй наагул мала што значыць, бо адступы ад яго зусім ня шкодзяць сьпеўнасьці.
Адначасна, пры пільным чытаньні, заўважаецца, што радкі шасьціскладовіка, дзе слушны харэй, але інвэрсіяваны пэон першы, імкнуцца да аднаўленьня пэону і «перацягваюць» рытмавы націск на першы склад, утвараючы нейкі «дадатковы акцэнт». Гэтакім спосабам доўгаму слову можа надавацца пабочны націск (1-ы радок):
Або службовыя словы могуць рабіцца «мацней націсьненымі» (1-ы, 2-і радкі):
Пры скандаваньні імаверныя націскі «ўяўнага» пэону ў шасьціскладовіку харэевай кадэнцыі з пульсантаю на другім ікце надаюць вершу надзвычай энэргічнае, «выбуховае» гучаньне. А пры скандаваньні радкоў амфібрахавай кадэнцыі «перацягваньня» націску практычна не адчуваецца, бо «ўяўны» ікт пэону першага стаіць змычком з рэальным іктам амфібраху, што надае радку зьменлівае, «пералівістае» гучаньне. Фактычна мы маем дзьве праявы: дыясталу і інвэрсію. Надалей інвэрсію пэону першага ў шасьціскладовіку з націскам на другім складзе (г. зн. амфібрахавай кадэнцыі) вобразна называцьмем пераліў, а дыясталу на першым складзе (харэевай кадэнцыі) — выбух. З грунту ж, калі шукаць больш уніфікаваных тэрмінаў, дык пераліў і выбух — гэта рэгрэсійная інвэрсія пульсанты, адпаведна, першае і другое ступені, ці, яшчэ прасьцей, — першая і другая рэгрэсія пульсанты.
Цікава, што пры пераліве сэмантычны слоўны націск, які дае пульсанту, і рытмавы, які ўтварае другую канстанту, задаючы тым самым канстантавы рытм, могуць падаць нават на адну лексэму, як у цытаваным вышэй вершы — на словы баліць, душа. Яны існуюць нібы ў розных вымярэньнях, адначасна і незалежна адзін ад аднаго. Гэта, на першы пагляд, не паддаецца рацыянальнаму зьясьненьню. Менавіта ў такой разнамежневай біакцэнтнасьці і замыкаецца ўся цяжкасьць бытаваньня гэтак званага сылябічнага вершу. Пэўна што на месцы меркаваных моцных іктаў за кошт інтанацыі можа ўзьнікаць (або даўнімацца) рытмавы націск іншае прыроды, які зусім не ўступае ў супярэчнасьць з слоўным моцным, г. зн. дынамічным, эксьпіраторным. Ці можа такое быць?
Традыцыйная тэорыя вершу палягае на старых «школьных» уяўленьнях аб прыродзе беларускага (адпаведна, украінскага, расейскага) націску як дынамічнага, заснаванага толькі на моцы. Аднак лінгвісты даўно ўжо прыйшлі да высновы, што ўсе славянскія націскі ў той ці іншай меры камбінаваныя і маюць у сабе розныя адзнакі, якія могуць і супадаць, і разыходзіцца. Прыкладам, у сэрбскай і харвацкай мовах праяўляюцца і моц, і тон, але пераважае апошняе, у чэскай мове назіраюцца моцныя (на першым складзе) і доўгія націскі, якія заразом не супадаюць. Відаць, і ў вершы адбываюцца складаныя, пакуль што мала вывучаныя фанэтычныя працэсы, у тым ліку — зьява, ведамая як інтанацыйнае падаўжэньне ў пэўных фразавых пазыцыях.