Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 132 133 134 135 136 137 138 139 140 ... 263
Перейти на страницу:

А цяпер бывайце. Кланяйцеся ад мяне Надзеждзе Андрэеўне, нашай каханай Іне Анатольеўне, паважанаму А[ляксею] Нікіфаравічу [Карпюку] і дарагім сваім хлопцам.

Ларыса Геніюш.

Аляксею Пяткевічу

Зэльва, 12 чэрвеня 1966 г.

Шчыра паважаны Аляксей Міхайлавіч!

Спадзяваліся мы сустрэць Вас у Гудзевічах. Быў, акрамя нас з мужам, М. Прашковіч. Хацеў Вас бачыць. Баюся, што гасцінным гаспадарам усё ж было крыху непрыемна з мае прысутнасці на папялішчах і слядох майго дзеда – колішняга ўласніка гэтых Гудзевіч. Дай Божа, каб усё гэта прайшло ім гладка…

Быў у нас апошнім часам сябра Траяноўскі – рэдактар “Звязды”, Валодзя Караткевіч з мамаю – некалькі мілых дзён, сябра Прашковіч і іншыя.

Я ўсё яшчэ хварэю. Да Вас маю просьбу. Наша сваячка Галіна Іванаўна Сячэйка, з 1945 году нараджэння, сёлета 16 чэрвеня пакінула па сваёй волі Педінстытут у Брэсце. Працуе цяпер настаўніцай у вельмі глухой, калісьці вельмі партызанскай вёсцы Лупачы Мастоўскага р-на. Вучылася яна на ІІІ курсе фізмата. Вось гэтае дзяўчо цяпер адумалася і хоча, прагне вучыцца далей, толькі не ў Брэсце. Хоча вучыцца ў Гродне, далей на фізмаце. Ці не маглі б Вы асабіста дапамагчы ці хоць пасадзейнічаць ёй паступіць на стацыянар у Ваш інстытут? Калі б гэта было зусім немагчыма, дык прашу Вас уладзіць яе хоць завочна. Аднак вельмі пажадана, каб зачыслілі нармальнай студэнткай. Яе адрас: Мастоўскі р-н, школа ў сяле Лупачы, Сячэйка Г.І. Вельмі прашу Вас парадзіць нам. Чакаем Вашага адказу.

Усе навіны я напісала Дануце [Бічэль]. Кніга мая мае выйсці ў І-ай чвэрці 1967 г., прыгожа аформленая, з адпаведнай прадмовай – так піша наш Максім Танк.

Бывайце здаровыя! Са шчырым прывітаннем да ўсёй Вашай сямейкі – Ларыса Геніюш.

Максіму Танку

Зэльва, 11 кастрычніка 1966 г.

Максім Танк, вельмі паважаны і ўсім нам дарагі!

Спадзяюся, што Вы ўжо вярнуліся са слаўнай краіны дружных генацвале, што Вы здаровыя. Як прайшло падарожжа? У прэсе нічога няма аб гэтым, калі Вы вернецеся...

Я Вам не пісала, толькі зноў паслала верш. Вершам лягчэй гутарыць. Цяпер спакойна ля нас, проста не верыцца. Я баялася дзякаваць Вам за гэта, але цяпер бачу, што гэта трывала. Дзякую, шчыра і шчыра дзякую. Вы харошы. Ужо не скачуць зайчыкі страху ў вачах мужа, калі адыходзіць на працу, і я спакайней сустракаю яго, адчыняючы дзверы. Стала лягчэй. У апошнім лісце сын не піша аб хваробе і болі, знача, лепей яму. Цешыцца з працы і піша, што шчасце ў лячэнні яму ўсміхаецца, хворыя яго любяць.

Я зусім веру Вам, што калісьці паеду паглядзець сваіх унукаў. Мне хочацца ў гэта верыць, Максім Танк. Я крыху тэмпературу, але пакуль Вы прыедзеце, гэта міне. Паслушна глытаю лекі. Яшчэ крыху хістаюцца мае ногі. Смешна. Вы не бойцеся вельмі, я толькі прастыла ў лесе. З прыемнасцю прачытала Вашыя “Селядцы з вершамі”. З гэтых стручкоў вылускваюцца харошыя зерняты мысляў. Я Вас найболей люблю з “Нарачы”. Вы там да немагчымасці свой... У малюнках самой Нарачы Вы дасканалы. Я не хвалю Вас, Максім Танк, я шчыра толькі гутару з Вамі. Я думаю, што Вы здаровыя.

Аднойчы я загледзелася на Вас, як Вы падкідалі паленцы на вогнішча Міхася Лынькова — гэта было па тэлевізары. Што да маэстра, то я, здаецца, была крыху суровая адносна яго. Судзіце па-свойму, Максім Танк, аб ім. Я магу быць крыху неаб’ектыўнай, бо я яго не люблю. У кожным выпадку, калі гэта магчыма, заўсягды будзьце добрым.

У нас цяпер хораша і цёпла. Зусім не думаецца аб тым, што заўтра можа быць холадна і дажджліва. Мы Вас вельмі чакаем, я часта паглядаю на брамку, ці не Вы адчыняеце яе... Вас так доўга няма. З нашых явараў ля хаты ўжо хутка зусім спадзе лісце...

Будзьце здаровыя! Застаюся з пашанай да Вас – Ларыса Геніюш.

Максіму Танку

Зэльва, 1 лістапада 1966 г.

Максім Танк!

Я чула, што Вы на мяне не вельмі ўжо злуецеся. Дзякую Вам за гэта. Зразумейце, харошы Максім Танк, што я не магла не напісаць гэтага ліста. Мушу сказаць, што ўражанне з нашага знаёмства і той мір і дабрата, якую адчуваю з Вашага боку, — усё гэта перамагло мае старыя і даволі яшчэ балючыя раны. Не будзем болей успамінаць мінулага, а будзем яшчэ гэтых пару хвілін жыцця ісці наперад ды тварыць у меру сілаў. Калі б у Вашым сэрцы згасла апошняя іскрачка злосці на мяне, дык пару слоў напішэце.

1 ... 132 133 134 135 136 137 138 139 140 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)