Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 131 132 133 134 135 136 137 138 139 ... 189
Перейти на страницу:

Пытаньне: А вы плянуеце ехаць ва Ўкраіну?

Алексіевіч: А была нядаўна. Бабуля памерла ўжо, а больш такіх блізкіх сваякоў не засталося.

Пытаньне: На Вашу думку, ці ёсьць нейкія прыкметы перамен у Беларусі, ці надзея на перамены, і ў якім накірунку яны будуць разьвівацца?

Алексіевіч: У Лукашэнкі вельмі цяжкае цяпер становішча. Ён вельмі хацеў бы адарвацца ад Расеі. Але хто ж яму дасьць. З аднаго боку, яго трымае ягоная ўласная мінуўшчына. А з другога боку, яго трымае Пуцін. Пад уласным мінулым я маю на ўвазе, што ён ня ведае іншых правіл гульні. Ён з гэтым вырас, нягледзячы на тое, што трэба прызнаць: у яго вельмі моцная палітычная чуйнасьць.

Пытаньне: А базу яму навязваюць?

Алексіевіч: Базу яму, вядома, навязваюць. Я ня думаю, што ён гэтага хоча сам. Паратунак Беларусі, калі б яна павярнула ў бок Эўразьвязу. Але ніхто яе не адпусьціць.

Пытаньне: А што Вы хацелі б сказаць Нобэлеўскай камісіі?

Алексіевіч: Я не ведаю нікога зь іх. Я магу ім сказаць толькі дзякуй.

Пытаньне: А калі яны Вам патэлефанавалі?

Алексіевіч: За некалькі хвілін, як вы даведаліся пра ўсё гэта. Я якраз вярнулася зь лецішча, і яны патэлефанавалі.

Пытаньне: Дзе Вы былі ўчора, на лецішчы?

Алексіевіч: Так.

Пытаньне: Вы зьбіраецеся жыць у Беларусі?

Алексіевіч: Так.

Пытаньне: На што Вы прэмію патраціце?

Алексіевіч: За прэміі я заўжды купляю свабоду. Я пішу кнігі свае вельмі доўга — 5-10 гадоў. Гэта доўгі час, і трэба грошы, і трэба езьдзіць, друкаваць. Цяпер я магу спакойна працаваць, ня думаючы пра тое, дзе іх зарабіць.

Пытаньне: А ці ўплывае Ваша перамога на стаўленьне да беларускай культуры ў замежжы, у сьвеце?

Алексіевіч: Мне цяжка гаварыць, я думаю, трэба, каб існавала не адно імя. Ва ўсякім выпадку нядаўна я была ў Аўстрыі, да мяне падыходзяць у кавярні і пытаюцца: адкуль? Я кажу, зь Беларусі. А мне кажуць, о, Домрачава, Лукашэнка. Так што бачыце, ужо крыху ведаюць.

Пытаньне: У якой Беларусі Вы бы хацелі жыць?

Алексіевіч: Я, вядома, хацела б, каб Беларусь была падобная да скандынаўскіх краінаў. Гэта мара для маленькай краіны, як мы. Альбо хаця б на тое, як выглядае Прыбалтыка.

Пытаньне: Вы атрымалі прэмію і за Вашу працу пра Афганскую вайну. Ці лічыце Вы, што Пуцін рызыкуе паўтарыць досьвед Афганістану ў Сырыі цяпер?

Алексіевіч: Была гадавіна Афганістану і яму (Пуціну — РС.) задалі пытаньні, ці было гэта памылкай. А ён кажа: не, правільна, што мы там былі. Калі б ня мы, то былі б амэрыканцы. Я думаю так, пасьля Афгану былі чачэнцы, цяпер будуць сырыйцы. Я сустракала людзей, якія ў савецкім часе ваявалі ў Афрыцы. Гэта краіна салдатаў. Ці адкрытых салдатаў ці падпольных салдатаў. Але ўвогуле мы жывем у вайсковым асяродзьдзі, вайсковым мысьленьні. Яно зьверху данізу. Ад ураду да простых людзей.

Пытаньне: Гэта датычыцца Беларусі, Расеі, постсавецкай прасторы?

Алексіевіч: Так, на жаль, мы яшчэ завязаны ў гэты вузел.

Пытаньне: На беларускай мове не зьбіраецеся пісаць?

Алексіевіч: Мне часта задаюць такое пытаньне. Што такое беларуская мова сапраўды? Я ведаю беларускую мову, але ня так, каб добра на ёй пісаць. І тая мова, якую я ведаю, гэта наркамаўка. І ў мой час вучылі толькі такой мове. Для мяне гэта ніколі ня будзе самамэтай.

Пытаньне: Дзе Вам камфортней за ўсё жывецца, пішацца, у якой краіне? Вы шмат дзе жылі.

Алексіевіч: Напэўна, усё ж дома, у Беларусі. На лецішчы.

Пытаньне: Дзе Вы былі, калі Вам патэлефанавалі і сказалі?

Алексіевіч: Дома, дома была. Я прасавала, між іншым.

Пытаньне: Вы дваццаць гадоў не друкаваліся ў Беларусі? І ніводнай прэміі беларускай у вас няма?

1 ... 131 132 133 134 135 136 137 138 139 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)