Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 132 133 134 135 136 137 138 139 140 ... 189
Перейти на страницу:

Алексіевіч: Так, няма.

Пытаньне: Вы сказалі, што ўсё ж належыце да беларускага сьвету. А што, па-Вашаму, такое — беларускі сьвет?

Алексіевіч: Вось мой бацька беларус. Яго ласкавы погляд, спакойны. Ніколі кепска ня скажа. Ён быў дырэктарам школы, потым у старасьці настаўнікам. Гэтыя старыя жанчыны, сярод які я вырасла. Вясковыя. Гэты голас. Вось гэтая паэтычнасьць іх позірку. І нават калі Чарнобыль быў, я бачыла разгубленасьць чыноўнікаў, вайскоўцаў, і толькі гэтыя старыя жанчыны, сяляне, прыродныя людзі, знаходзілі пункты апоры. Яны цэласна разумелі, што адбылося. Хоць гэта было жорстка. Прыродныя людзі напакутаваліся больш за ўсіх.

Пытаньне: Ці дапаможа Ваша перамога папулярызацыі беларускай літаратуры і больш шырокаму друку? І ў сьвеце, і ў нас?

Алексіевіч: Вы ведаеце, гэта не залежыць ад гэтага, усё залежыць ад кнігі. То бок калі прадставіць кнігу, яе надрукуюць, а не ад таго, што гэтую краіну ведаюць. Вось лацінаамэрыканцы, яны прапанавалі сьветапогляд новы, і ўвесь сьвет іх друкаваў. Рышард Капусьцінскі прапанаваў свой погляд, і яго паўсюль друкавалі. Куды, у якое выдавецтва я б ні прыехала — а вось мы Рышарда Капусьцінскага выдаем. Справа ня ў тым, што нехта там ёсьць у гэтай краіне, а ў тым, што мы павінны зь нейкім тэкстам прыйсьці ў гэты сьвет. У нас быў гэты тэкст, чарнобыльскі тэкст, цяпер гэта тэкст постдыктатуры, што муціруе, як... Але, на жаль, у постсавецкіх клішэ не даюць вырвацца і даць нейкае новае тлумачэньне гэтаму.

Пытаньне: Вы пішаце пра лёс маленькага савецкага і постсавецкага чалавека, ці згодны Вы з тым, што Ваша прэмія беларуская?

Алексіевіч: Усё ж напэўна шырэйшая, бо героі маіх кніг — гэта ўся постсавецкая прастора. «У вайны не жаночае аблічча»… Я памятаю, мне адзін навуковец казаў, а навошта ты брала гераінь расейскіх жанчын? Трэба было нашых браць, беларусак. Не, бо мая кніга шырэйшая, па-філязофску: жанчына і вайна, чалавек і вайна. Так што гэта больш шырокі ахоп.

Пытаньне: Вы казалі пра Капусьцінскага, а паўзьдзейнічала яго творчасьць на Вас?

Алексіевіч: Ну, ва ўсякім выпадку, мне быў вельмі цікавы яго погляд, і я прачытала першы раз яго кнігу «Імпэрыя» і ўбачыла, як цікава ён шукаў у гэтай вобласьці дакумэнтальнага рэпартажу, у якой я працую. Мне падабалася польская Ханна Краль, вельмі цікава працуе ў гэтым накірунку, і Капусьцінскі. І нічога падобнага няма ў Беларусі, хоць тут ёсьць кніга Адамовіча, Брыля і Калесьніка «Я з вогненнай вёскі», я лічу, гэта геніяльная кніга, але там гэта цэлы пласт культуры ў Польшчы — дакумэнтальная кніга. Таму што расейская, беларуская культуры яшчэ як бы не пусьцілі сябе ў сьвет, крыху традыцыйныя, яны працуюць самадастаткова, самі ў сабе. І я адкрывала сьвет менавіта праз такія фігуры, як Ханна Краль, Капусьцінскі.

Пытаньне: Вы сказалі, што ня будзеце галасаваць на выбарах, таму што ў гэтым няма ніякага сэнсу, Вы лічыце, што грамадзяне краіны павінны пайсьці за Вашым прыкладам?

Алексіевіч: Байкатаваць выбары ні ў якім разе нельга. Таму што калі вы байкатуеце, то Лукашэнка атрымлівае больш шанцаў... Таму што калі прагаласуе з тысячу чалавек васемсот чалавек, то ён можа паставіць сабе такую колькасьць галасоў. А калі прыйдзе толькі пяцьсот чалавек, то вырастуць яго працэнты. Гэта няправільныя паводзіны. Я лічу, што заклік да байкоту — гэта памылка апазыцыі. Гэта можна элемэнтарна падлічыць, што калі мы байкатуем выбары, мы даем шанец павысіць колькасьць працэнтаў Лукашэнкі. Гэта вельмі проста. Я ўжо недзе расчараваная ў нашай апазыцыі, і ў нашым народзе, калі так можна сказаць. Што мы ніяк не прачнемся. Я думаю, што гэта доўгі шлях.

Пытаньне: Калі Ваша кніжка апошні раз выходзіла ў Беларусі? Ці помніце Вы гэта?

Алексіевіч: Гадоў 25 таму…

Пытаньне: Апошні Ваш «Час second-hand» выйшаў?

Алексіевіч: Ой, так, але ж гэта такая паўпадпольная кніга, недзяржаўная.

Пытаньне: А дзяржаўныя выдавецтвы калі апошні раз выдавалі і якую?

Алексіевіч: Па-мойму «Цынкавыя хлопчыкі» нейкае маленькае выдавецтва выдавала… «Беларусь» выдавецтва. Але гэта таксама было маленькае выдавецтва і асабісты ўчынак рэдактара.

Пытаньне: Калі б Вам давялося ў адным паведамленьні сказаць нешта беларусам, што б гэта было?

Алексіевіч: Давайце пастараемся жыць у вартай краіне. Кожны павінен штосьці для гэтага зрабіць. Ня трэба чакаць, што гэта зробіць сусед, сын твой, усе павінны нешта рабіць. Інакш па адным вельмі лёгка нас шантажаваць, напалохаць, з намі расправіцца. Давайце будзем ісьці разам, але разам з тым я супраць рэвалюцыі. Мне не падабаецца кроў. Я не хачу, каб хаця б адно жыцьцё маладога хлопца было страчанае. Я лічу, мы мусім знайсьці свой беларускі «гандзізм». Калі мы будзем разам, мы яго знойдзем, вядома.

1 ... 132 133 134 135 136 137 138 139 140 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)