Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 133 134 135 136 137 138 139 140 141 ... 189
Перейти на страницу:

Пытаньне: Цяпер шмат войнаў, ці няма ў Вас расчараваньня, што кнігі нібыта нічому ня вучаць? Ці магчымае цяпер збліжэньне Ўсходу і Захаду, ня новая халодная вайна, а агульны «мир», не расейскі, не заходні?

Алексіевіч: У сьвеце ёсьць ня толькі кнігі, Талстой, яшчэ нехта, а ёсьць і Біблія, і Францішак Асызскі, і Антоні Суражскі, на камяні стаяў колькі дзён, рэлігійныя гэтыя пакутнікі… А чалавек не зьмяняецца. Але ўсё ж хочацца верыць, што нешта зьмяняецца, хоць падзеі ў Данецку і вайна ў Адэсе мяне напужалі. Як хутка зьлятае культура, і як хутка вылазіць зьвер з чалавека. Так што я думаю, калі мы кінем рабіць сваю справу, можа быць яшчэ горш. Як там у апостала Паўла, гора мне, калі я перастану прапаведаваць. Што тычыцца антызаходніцтва, як гэта цяпер у Расеі, то я лічу, што гэта сыдзе. Сыдзе разам зь цяперашнімі лідэрамі. Няма гэтай нянавісьці ў народзе. Ні ў расейскім, ні ў беларускім няма нянавісьці да Захаду, да Эўропы. Гэта ўсё пена, якая створаная палітыкамі. Ну і заўсёды знойдуцца маладыя, якім захочацца згуляць у сваю нейкую гульню. Так што гэта не глыбока, але адзінае, што ў прамежкавым часе мы будзем жыць яшчэ доўга. Мы занадта былі наіўныя ў 90-я гады, калі думалі, што раз — і тут жа мы станем свабоднымі. Не, гэта немагчыма, як выявілася. Усім здавалася, людзі прачытаюць Салжаніцына — і тут жа зробяцца чыстымі, а людзі кожны дзень некага забівалі ў пад’ездах. Я думаю, самая цяжкая спадчына, якая засталася ад сацыялізму — гэта траўмаваны чалавек, таму што лягер разбэшчвае і кáта, і ахвяру.

Нобэль для Беларусі

8 кастрычніка 2015

Аляксандар Фядута, Кіеў

Аспрэчваць рашэньне Нобэлеўскага камітэту — справа бессэнсоўная і нікчэмная. Ня нашы грошы, ня нам і вырашаць, каму іх аддаваць. І хто іх варты — ня нам вырашаць: не прапісваў такой працэдуры нябожчык Альфрэд Нобэль.

Нам застаецца толькі радавацца таму, што самая вядомая зь літаратурных прэмій сьвету стала ўзнагародай для грамадзяніна сувэрэннай Рэспублікі Беларусь. І радавацца таму, што гэтую прэмію атрымала пісьменьніца з сапраўды сусьветнай вядомасьцю. Гэтага, я думаю, нават самыя жорсткія апанэнты «Нобэля для Алексіевіч» ня будуць адмаўляць.

Рынак — справа суровая. Ён галасуе. Наклады перакладаў на асноўныя мовы сьвету — сьведчаньне ўзроўню запатрабаванасьці таленту пісьменьніка і ўзьнятай ім тэмы. Мы жывем не ў савецкія часы, калі пераклады «арганізоўваліся», калі перакладчыкам з брацкіх краінаў і левых партый паказвалі, каго ім перакладаць і якія менавіта тэксты. Цяпер — ня так.

Я бачыў людзей каля паліцаў з кнігамі Сьвятланы Алексіевіч у Варшаве, Кіеве, Маскве. Яны выходзілі з кнігарняў зь яе выданьнямі, калі яна яшчэ не была нобэлеўскім ляўрэатам.

Ніхто не прымушаў іх даставаць грошы і банкаўскія карткі і купляць «Час second-hand». Прычым гэта былі людзі рознага ўзросту, пераважна — тыя, хто маладзейшы за мяне, для каго апавяданьні герояў Алексіевіч — гісторыя.

Чаго яны там шукалі?

Мне здаецца, адказу на пытаньне, чаму мы ўсе жывем так, а не інакш. Цяперашняе тлумачыцца мінулым; мінулае па-іншаму прымушае ацэньваць сучаснасьць. І тая лютасьць, зь якой расейская ўлада рабіла ўсё, каб Захар Прылепін перамог Сьвятлану Алексіевіч у конкурсе на прэмію «Вялікая Кніга» — гэта лютасьць пацыента ў адносінах да лекара, які дакладна паставіў дыягназ.

«Нобэль» Сьвятлане Алексіевіч — прэмія лекара, які паставіў дакладны дыягназ постсавецкім грамадзтвам. Усім, без выключэньня. Зь іх нецярпімасьцю, неталерантнасьцю, гатовасьцю ў любы момант прыступіць да выкарыстаньня гвалту адзін супраць аднаго. «Ветлівыя зялёныя чалавечкі» — мутанты, выпушчаныя з нашых душ на дзяржаўным узроўні. Алексіевіч пра гэта не пісала, але з напісанага ёю вынікала, што такое — магчыма.

Часам мне здаецца, што спакой і нават холад, якія дэманструюцца самай вядомай пісьменьніцай сучаснай Беларусі ў адносінах і да нашай краіны, і да нашых праблем — гэта холад і спакой лекара-дыягноста, які спрабуе не памыліцца.

І не памыляецца.

З гэтым можна згаджацца, можна не згаджацца. Але, падобна, яна мае рацыю.

Кажуць, што «Нобэль» па літаратуры гранічна палітызаваны. Што яго ўручаюць з улікам таксама і палітычнай пазыцыі аўтара — наколькі супадае яна з агульнасусьветным парадкам дня.

1 ... 133 134 135 136 137 138 139 140 141 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)