Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 129 130 131 132 133 134 135 136 137 ... 263
Перейти на страницу:

А мяне зноў цягаюць. На гэты раз зноў нейкі яўрэй, нейкі важны начальнік, відно. Угаворвае па-добраму напісаць памілаванне ці жалабу, каб нарэшце пусцілі мяне. «Сколько можно порядочным людям сидеть?» — крычыць мне, што пусцяць нас у Чэхаславакію ці сюды, толькі каб я напісала, ён хоча ведаць, што ўгаварыў мяне. Не, не і яшчэ раз не! Я ні за што сядзела, і няхай у мяне просяць, каб даравала! Плачу і ўцякаю. Праз увесььь лагер няма ў мяне просьбаў да іх! Мяне не мелі права судзіць, і яны гэта ведаюць і няхай дадуць мяне туды, скуль узялі! Што тут робіцца, чаго яны хочуць? Шкадаваць яны нікога не шкадуюць, і гэта я ведаю, яны хочуць мяне абмануць, знача, хочуць мяне тут пакінуць, выпусціць на маю просьбу, ага, так яно выглядае... Трэба рабіць так, каб адвезлі ў Еўропу, там сын, людзі болей чалавечыя й няма Комі. Ах, якія ж шчаслівыя немкі і ўсе, каму ўдалося вырвацца згэтуль. Сталіна няма, але яны тут родзяцца, як грыбы, і хто ведае, ці зноў з якога духоўнага семінарыста не вылупіцца падобны чорт? Не, не, толькі ўпарта старацца, каб як далей згэтуль! Мы, беларусы, сентыментальныя скрыпкі, раскісаем без Радзімы й лецімо да яе на загубу. Нас можна так вылушчыць да апошняга, ап’яненых любоўю да сёлаў! Трэба жыць розумам, а святасць пачуццяў захаваць аж на дно душы. Тут галоўнае — быць і застацца чалавекам, пасля ўжо быць сацыялістам, пралетарам ці кім хто хоча, але чалавекам трэба быць перад усім, а тут нельга!

Раны ў душы пякуць, як агонь, муж не загіне, ён піша, што цяпер працуе лекарам і гэта жыць можна, але вось сын мой у горы, малы мой сын... «Мама, я піў гарэлку, я быў як нелюдз, — скажа ён мне пасля, — іначай яны мяне не выпусцілі б...» Так, яны выпускаюць толькі, калі заб’юць у людзей сумленне, а за граніцу — дык толькі запэўненых сваіх стукачоў, усё знекуль ведаю, але ведаю гэта напэўна. Перахітрыць ворага й не быць у яго крывавых руках прыладдзем да яго спраў. Мяне яны ўжо не абмануць, а вось як мой муж? Гэта непакоіць мяне, і я ўжо хацела б забыцца аб ім, бо чую з яго лістоў, што мы розныя людзі. Ён піша аб Варкуце, аб сустрэчы, аб шчасці тут, на Поўначы... Якое, чалавек, шчасце, калі ўсё тут на абмане, на трупах і патрэбная барацьба!

З эпісталярнай спадчыны (1943—1983)

Кастусю Езавітаву

Прага, 30 ліпеня 1943 г.

Высокапаважаны сябра!

Позна адказваю, але не гневайцеся. Падарожжа, з якога я прывязла нават мужа назад у Прагу, і іншыя клопаты, не дазволілі мне Вам напісаць.

Долю архіва ўжо, хіба, знаеце. Яго сілай забраў др. Ермачэнка з прадстаўнікамі з Менску і па адпаведнай рэвізіі ён цяпер ляжыць у архіве пры Мініст[эрстве] ўнутр[аных] спраў.

1 ... 129 130 131 132 133 134 135 136 137 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)