Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 130 131 132 133 134 135 136 137 138 ... 263
Перейти на страницу:

Між іншым, з архіва звяртаюцца да Вас цераз мяне з просьбаю аб надасланні камплекту выданых цяпер у Вас газетаў, часопісаў, адозваў і г.д. і аб надсыланні рэгулярна ўсяго па-беларуску ці аб Беларусі, што толькі будзе выдавацца. Можна паслаць ім “наложным плацяжом” на адрас: Weisruttenisches Archiv beim Archiv des Ministeriums des inneru Prag IV Lorettogasse 6. Было б добра, каб Вы ім напісалі, што я да Вас звярнулася, і на якіх варунках будзеце з імі працаваць. Патрабуем туды чалавека, будзем прасіць, каб дазволілі прыехаць Бакачу.

Маю ўражанне, што Вашы пісьмы з архіва дзядзя недзе схаваў…

Наагул, Ермачэнка нападаў, галоўнае, на мяне, што архіў не цэлы і г.д. Але Вы, мілы змагару, мяне разумееце, справы Бацькаўшчыны ў мяне перадусім, і нічога ў мяне не магло згінуць…

Дзякую Вам шчыра за апошні мілы ліст і крыху “няскромныя” пажаданні, як на сянняшні ваенны час, а і наагул, я з Вамі згаджаюся, але муж – дзе там! Уражанні мае такія розныя, бурныя, сумныя і вясёлыя, ускружылі мне галаву, і цяпер маю вочы, поўныя Беларусі, а сэрца – поўнае болю.

Але пакуль бывайце. Шчыра вітаю Вас.

Ваша – Ларыса Геніюш.

Лорэнсу Стайнгарду

Прага, 5 верасня 1945 г.

Ваша высокадастойнасць!

Дазволю сабе патурбаваць Вашу высокадастойнасць вельмі паважнай просьбай, да якой мяне падштурхоўвае адчайная сітуацыя, у якой апынулася я і мая сям’я, а таксама давер да Вашай шляхотнай велікадушнасці.

Я – знаная беларуская пісьменніца, выйшла замуж за доктара медыцыны, які закончыў у Празе медыцынскі факультэт і цяпер працуе заводскім лекарам на Чэшска-Мараўскіх машынабудаўнічых заводах. У Чэхіі я з 1937 году, калі са сваім сынам прыехала ў Прагу. Калі ў 1939 годзе мая радзіма Беларусь была анексаваная СССР, мы хацелі выехаць у родны край, але даведаліся, што нашу сям’ю там без сумнення альбо вынішчылі, альбо адправілі на выгнанне. З гэтай прычыны мы засталіся ў Празе, жывучы тут як людзі без грамадзянства і працуючы на карысць саюзнікаў і чэшскага народу, не падтрымліваючы кантактаў з нямецкімі акупантамі.

Калі ў Прагу прыйшло савецкае войска, мы сустрэлі яго гасцінна і прыхільна.

Апошнім часам вакол нас пачалася новая бяда. Супрацоўнікі савецкага ГПУ спрабавалі мяне ўгаварыць, каб я вярнулася ў Савецкі Саюз. Калі я адмовілася, бо ведала, якая доля мяне там чакае, агенты ГПУ хацелі мяне выманіць з кватэры. Пасля таго, як я зноў адмовілася, яны, як я ведаю, гатовыя мяне сілай выцягнуць з Прагі, ад майго мужа і сына, і вывезці ў Расею.

Мы ніколі не былі савецкімі грамадзянамі, і я была паінфармаваная, што немагчыма выдаць ордэр на наш арышт. Але ўсё ж у падобных выпадках людзей часам прымусова вывозяць у Савецкі Саюз, там звінавачваюць і караюць.

Агенты ГПУ ўжо спрабавалі гвалтоўна ўварвацца ў маю кватэру. Я з сям’ёю была вымушаная хавацца ў знаёмых, каб пазбегнуць тых жахаў, якія зрыхтаваныя для мяне ў Расеі.

Чэхаславацкія ўлады не могуць нічога зрабіць дзеля нашай бяспекі насуперак савецкім агентам. Я ведаю, што савецкія агенты хочуць мяне зацягнуць у канцлагер у Страшніцах і адтуль як злачынцаў дэпартаваць у СССР, дзе нас чакае бяда, калі не смерць.

Гэтая сітуацыя таксама спрычынілася да таго, што я адважылася звярнуцца да Вашай высокадастойнасці. Я апелюю да гуманнасці і велікадушнасці грамадзяніна Злучаных Штатаў, прашу аб дапамозе, прашу, каб мяне і маю сям’ю ўзялі пад апеку ўлады і войскі Злучаных Штатаў у Чэхаславакіі.

Я ўпэўненая, што Вашая высокадастойнасць, Вашая высокая ўлада знойдзе належны спосаб дапамогі і выбавіць мяне і маю сям’ю з-пад пераследу людзей, якія не маюць права займацца нашай бяспекай, але якія да гэтага імкнуцца.

Прашу Вашую высокадастойнасць аб дапамозе, запэўніваю Вас у сваёй найглыбокай і ўдзячнай адданасці.

Ларыса Геніюш.

Прага – VII, Гежманова, 7.

Васілю Быкаву

Зэльва, 11 красавіка 1964 г.

Паважаны сябра!

Вельмі цешуся, што Ваша “Альпійская баляда” ўбачыць свет і на экране. Жадаю Вам смеласці, глыбокага роздуму, шырокага палёту ў кожнай найменшай дэталі фільму, ну і, безумоўна і галоўна – у цэласці. Спадзяюся, усё, пачынаючы ад прыгажосці краявіду і да жудасці лёсу, да трагізму непаўторных момантаў і балючага, жывога лірызму чалавечай душы, усё будзе падкрэслена, усё будзе добра. З адным толькі цяжка мне згадзіцца, я ўсё сабе думаю, што Івана прабіла куля. Як гэта жудасна, сябра Васіль, – канаць ад сабачых зубоў чалавеку… Не, не слухайце мяне, не мяняйце канцоўкі, я замнога “разлезлая і танкаструнная”…

1 ... 130 131 132 133 134 135 136 137 138 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)