Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 128 129 130 131 132 133 134 135 136 ... 189
Перейти на страницу:
Першая прэсавая канфэрэнцыя нобэлеўскай ляўрэаткі: «Сказала б дзякуй маім настаўнікам: Адамовічу і Быкаву»

8 кастрычніка 2015

Аляксандра Дынько, Радыё Свабода, Менск

Празь некалькі гадзінаў пасьля таго, як было абвешчана рашэньне Нобэлеўскага камітэту, Сьвятлана Алексіевіч дала першую ў новым статусе прэсавую канфэрэнцыю. У суправаджэньні швэдзкіх дыпляматаў і журналістаў яна прыехала ў рэдакцыю газэты «Наша Ніва», якую сама выбрала для прэсавай канфэрэнцыі. Некалькі дзясяткаў журналістаў не ўмясьціліся ў невялікае памяшканьне, шмат хто слухаў пісьменьніцу ў калідоры. Ніжэй — поўны тэкст прэсавай канфэрэнцыі.

Алексіевіч: Я канешне падумала ня пра сябе. Адзін тэатар нямецкі ставіў «У вайны не жаночае аблічча» і хацеў, каб некалькі гераінь прыехалі ў Франкфурт. І вы ведаеце, я абтэлефанавала нумароў 50, і нікога няма ў жывых. А перад гэтым у мяне такі самы досьвед быў з маім героем з Чарнобылю. І я падумала: а вось як шкада, што гэтыя людзі не даведаюцца. Але кнігу яны трымалі ў руках. Падумала пра тое, што гэта ня толькі мне ўзнагарода, а ўзнагарода... і наогул, нашу культуру ў нашай маленькай краіне, якая ўсю гісторыю і цяпер у нейкіх жорнах, калі яе ціснуць з усіх бакоў. Неяк я падумала пра гэта. Я ня буду хаваць, вядома, гэта была моцная асабістая радасьць, ну і вядома ж трывога, таму што ўсё ж такі вялікія цені такія — Бунін, Пастэрнак... Гэта занадта вялікія цені, і яны як бы ажылі для мяне, гэта вельмі сур’ёзна, і калі часам я задумвалася, што я стамілася, што я расчаравалася ў нейкіх рэчах, то цяпер я падумала, што не, планку немагчыма будзе зьнізіць.

Пытаньне: А каму б Вы хацелі падзякаваць ў першую чаргу?

Алексіевіч: У першую чаргу я б вядома сказала дзякуй маім настаўнікам: Адамовічу і Быкаву. Вось гэта мае настаўнікі. І Быкаў, які быў прыкладам такой чалавечай стойкасьці, і Алесь Адамовіч, які, вось як ставяць голас, я б сказала ён паставіў мне машыну мысьленьня, гэты чалавек. Я нікога роўнага яму ў беларускай культуры ня ведаю, па эўрапейскім размаху. Вось пра гэтых людзей, што тычыцца Беларусі, я падумала ў першую чаргу. А так у мяне шмат: мае героі, мае выдаўцы па ўсім сьвеце, людзі, якія прымушалі мяне пра нешта падумаць, якія дарылі мне нейкую здагадку пра чалавека, таму што каб новае пачуць, трэба па-новаму спытаць. Так што ўсе мы складаемся з настаўнікаў. Усе мы стаім на плячах роду, на плячах людзей, якіх сустрэлі.

Нядаўна, учора прачытала ў блогах, адзін кажа: калі мяне спыталі, як ты ставісься да таго, што Алексіевіч могуць даць прэмію. А другі кажа, я не чытаю яе кнігі, толькі фільм яе глядзеў. А я, кажа, адчуваю гонар. Вось я б хацела, каб гэта быў гонар. Што мы — маленькая ганарлівая краіна.

Пытаньне: Вы можаце растлумачыць, што азначае для Вас быць беларускім пісьменьнікам, які піша на расейскай мове?

Алексіевіч: Я пішу пра чалавека-ўтопію, пра чырвонага чалавека, 70 гадоў гэтай утопіі, а потым 20 гадоў, як мы выходзім з гэтай утопіі. І яна размаўляла на расейскай мове. І адсюль у мяне мова, паколькі мае героі гэта і ўкраінцы, і расейцы, і беларусы, і татары, і цыганы нават ёсьць там — адна гераіня цыганка, то бок вельмі розныя, і я б магла сказаць, што я сябе адчуваю чалавекам беларускага сьвету, чалавекам расейскай культуры, вельмі магутная прышчэпка расейскай культуры, і чалавекам, які доўга жыў у сьвеце і, вядома, касмапалітам. Чалавек, які глядзіць на сьвет як на велізарную касьмічную прастору. Яшчэ мяне пераканаў у гэтым Чарнобыль, калі я пасьля Чарнобылю вельмі шмат езьдзіла, і ў мяне ёсьць кніга «Чарнобыльская малітва», і там, вы ведаеце, не адчуваеш сябе «я беларус», а ты адчуваеш, што ўсё жывое ў адным сьвеце, што мы усе адзін від. Гэта вельмі моцнае адчуваньне.

Пытаньне: Чаму Вас дагэтуль не павіншаваў беларускі прэзыдэнт, і як увогуле да Вас ставіцца беларуская ўлада?

Алексіевіч: Ну, беларуская улада робіць выгляд, што мяне няма, мяне не друкуюць, я не магу нідзе выступаць, ва ўсякім выпадку беларускае тэлебачаньне... Беларускі прэзыдэнт таксама. Дзьве гадзіны прайшло, як абвясьцілі прэмію, і лістоў 200 я ўжо атрымала, і там адзін вельмі добры хлопец напісаў: вось цікава, як будзе паводзіць сябе Лукашэнка, вось Домрачавай ён даў героя Рэспублікі Беларусь, што ён будзе рабіць? Мяне павіншаваў толькі міністар інфармацыі Расеі, Грыгор’еў, ён мяне павіншаваў адным зь першых.

1 ... 128 129 130 131 132 133 134 135 136 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)