Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка

Электронная книга - «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка». Краткое содержание книги:

У сваіх нататках, якія я прапаную чытачу, я запісаў тыя падзеі ваеннага ліхалецця, якія адбываліся побач са мной, у нашай вёсцы і вакол яе і тое, што я пачуў ад свайго бацькі і ад аднавяскоўцаў. Я тады быў падлеткам, усім цікавіўся, запамінаў, ўпітаваў у сябе навіны, як губка. Усё аб чым я пішу — праўда, пабачаная на свае вочы.
Ілля Копыл
1 ... 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134
Перейти на страницу:

Вялікі дзякуй Анатолю Беламу (памёр 14.11.2011 г. Вечная яму памяць), Анатолю Валахановічу, сябрам клуба «Спадчына», што яны ацанілі маю працу і ўзнагародзілі Граматай.

Вялікі дзякуй маім замежным чытачам: Наталлі Бондар, г. Жытомір, Украіна; Марыне Кайзер-Баброўскай, г. Алма-Аты, Казахстан; Валерыю Дашкоўскаму, г. Чыта, Расія; Ларысе Пфунд, Германія і іншым.

Знайшліся аматары, якія перакладаюць кнігу «Нябышына. Вайна» на рускую мову. Адзін з іх: Паша Лебеда. Вось што ён напісаў пра кнігу:

«Меня эта простая книга потрясла… своей правдой той войны, когда самыми большими врагами белорусов были партизаны и полицаи. Именно так об этом говорили нам, детям, старшие, пережившие войну».

І яшчэ Паша Лебеда напісаў пра маю кнігу:

«Здесь доля золота в сотни раз превышает долю пустой породы».

Хачу сказаць вялікі дзякуй усім тым маім прыхільнікам, чытачам маіх успамінаў «Нябышына. Вайна», хто проста паціснуў мне руку і сказаў усяго некалькі слоў у маю падтрымку. Я нават уявіць сабе такое не мог, што шаноўны акадэмік, доктар геолага-мінералагічных навук, прафесар Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі пацісне мне руку і скажа: «Дзякуй за смеласць». Усяго два словы, але якія значымыя для мяне — яны прыдалі мне ўпэўненасці ў сваёй праўдзе, якую я выклаў у кнізе «Нябышына. Вайна».

Гэта адбылося ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Якуба Коласа Акадэміі навук у красавіку 2010 года. Там была сустрэча з айцом Аляксандрам Надсанам, на якой удзельнічаў Радзім Гарэцкі і прысутнічаў я.

Алег Анатольевіч Трусаў, кандыдат гістарычных навук, старшыня Таварыства беларускай мовы, сказаў пра маю кнігу наступнае: «Лепшага пра вайну, чым гэта кніга, не чытаў».

Мастак Алесь Цвіркуноў завітаў да мяне на кватэру, каб атрымаць кнігу «Нябышына. Вайна». Я быў рад гэтаму знаёмству.

Хачу выказаць падзяку паэту Генадзю Мікалаевічу Бураўкіну, які падтрымаў мяне і ў нашай размове даў мне некалькі слушных парад, калі я і надалей прадоўжу штосьці пісаць.

Мая падзяка Васілю Цімафеевічу Якавенку за падтрымку.

Не магу не выказаць падзяку і сваім апанентам: Анатолію Адоньеву, Аляксандру Пестракову, Івану Пярэдню, ветэранам, якія пратэставалі супраць маіх успамінаў і «Народнай Волі». Стаяць у пікеце — гэта не той узрост, нават калі яны і «няўдзельнікі». Сваімі пратэстамі, тэлепаказамі, скаргамі, інтэрв’ю, артыкуламі яны зрабілі добры «піяр» маёй кнізе. Пра яе даведаліся ўсе, нават лянівыя. Дабавілася шмат цікавага матэрыялу, які дае магчымасць дапоўніць кнігу.

І апошняе. Хачу вярнуцца да папярэджання, якое атрымала «Народная Воля». Мяне здзівіла тая валтузня вакол маёй кнігі: скаргі, экспертызы, суды… Я ж напісаў не навуковую працу, не манаграфію, не доктарскую дысертацыю, не падручнік для школ і ВНУ. Гэта ўсяго толькі ўспаміны і разважанні шараговага грамадзяніна. Чаму такі перапалох? Такія заўвагі можна знайсці ў любой кнізе, газеце, часопісу і ўсё забараніць, пазачыняць. І да чаго тады мы прыйдзем?

Ілля Копыл

Коратка пра аўтара

Ілля Копыл нарадзіўся 2 жніўня 1934 г. у вёсцы Нябышына Бягомльскага раёна Мінскай вобласці (зараз Докшыцкі раён Віцебскай вобласці).

Бацька Піліп Гіляравіч Копыл да ліпеня 1941 г. працаваў старшынёй мясцовага калгаса. Маці Копыл Еўдакія Кузьмінічна працавала ў калгасе на розных работах. У сямі, акрамя Іллі, было тры сына. Мікалай (1922 г. н.) загінуў у сакавіку 1944 г. у партызанскім атрадзе. Сяргей (1926 г. н.) памёр у блакадным Ленінградзе. Андрэй (1929 г. н.) трагічна загінуў на працы 4.02.1984 г.

У 1944 г. Ілля паступіў у 1-ы клас Нябышынскай сямігадовай школы, якую скончыў у 1951 г. У 1954 г. закончыў Бягомльскую сярэднюю школу і паступіў у Мінскае артылерыйска-мінамётнае вучылішча. З 1957 па 1961 гг. служыў у артылерыі Прыволжскай ваеннай акругі (у Саратаўскай вобласці). З 1961 па 1981 гг. праходзіў службу ў Ракетных вайсках стратэгічнага назначэння — РВСН. У 1965–1970 гг. вучыўся ў Растоўскім вышэйшым камандна-інжынерным вучылішчы. У снежні 1981 г. зволены ў запас па выслузе і ўзросту (47 год).

1 ... 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)