Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка

Электронная книга - «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка». Краткое содержание книги:

У сваіх нататках, якія я прапаную чытачу, я запісаў тыя падзеі ваеннага ліхалецця, якія адбываліся побач са мной, у нашай вёсцы і вакол яе і тое, што я пачуў ад свайго бацькі і ад аднавяскоўцаў. Я тады быў падлеткам, усім цікавіўся, запамінаў, ўпітаваў у сябе навіны, як губка. Усё аб чым я пішу — праўда, пабачаная на свае вочы.
Ілля Копыл
1 ... 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134
Перейти на страницу:

Жыццё пасля вайны было цяжкае. Мужчыны загінулі — хто ў сталінскіх лагерах, хто на вайне. Гаспадарку цягнулі жанчыны і падлеткі. Неўзабаве калгас, у якім працаваў малады Косця Гайдук, расфармавалі, і ён падаўся на Мінскі трактарны завод. Папрацаваў пяць год і паступіў у педінстытут на завочнае аддзяленне. 35 год адрабіў школьным настаўнікам. Толькі пад самую пенсію вярнуўся ў родны край. Яшчэ і дзецям, і ўнукам дапамагае грашыма з пенсіі ў часы крызісу: «Але і тое гэта радасць, што ёсць каму памагчы! Здаецца, недарма жыву…»

Ілюзіяў пра нацыстаў спадар Гайдук не мае:

«Ідэя іх была галоўная — зрабіць нас рабамі. Трэба было немцаў перамагчы. Бо ў нас бы інакш і кропелькі свабоды не было. І так яе не бачылі, а калі б немцы прыйшлі — то нам было б вельмі цяжка».

Спадар Канстанцін не мае нянавісці да партызанаў, але прагне гістарычнай справядзівасці:

«Я бачыў партызанаў, я бачыў, што там многія пакутуюць, але бачыў і тое, што там многія былі прахадзімцы. Скуралупы. Не кажу, што ўсе партызаны былі дрэнныя. Я ж вазіў у шпіталь раненых, хворых. Былі сапраўды добрыя, шараговыя. Бачыў партызана ў самаробных лапцях з гумы. У яго сумлення не хапала ў некага зняць боты. Былі сапраўдныя партызаны. Але былі і нягоднікі, у тым ліку і сярод тых, каго цяпер лічаць героямі».

І ўсё роўна, калі Канстанцін Гайдук узгадвае, як падлеткам працаваў у партызанскім шпіталі, то ў яго вачах запальваюцца зухаватыя агеньчыкі: «Калі б, не дай Бог, і сёння… То зноў бы ў партызаны пайшоў, чэснае слова!»

Запісаў Алесь Кудрыцкі.

Аўдыёзапіс ўспамінаў Канстанціна Гайдука

слухайце на сайце www.NN.by

«Сцяпан Сцяпанавіч Манковіч не любіць шмат расказваць пра свае падпольныя і баявыя справы», — такімі словамі пачынаецца кніга «Брыгада „Жалязняк“».

Сакратар бягомльскага райкама партыі С. Манковіч лічыцца стваральнікам мясцовай партызанкі. Першы атрад ён стварыў у красавіку 1942 г. на базе групы падпольшчыкаў і афіцэраў-акружэнцаў.

Што да адмоўных успамінаў вяскоўцаў пра партызанаў, то ў афіцыйных публікацыях пашырана такое тлумачэнне: «Паліцаі, якія рабавалі сялянаў, часцяком прыкідваліся партызанамі, каб настроіць іх супраць сапраўдных народных мсціўцаў».

Варта адзначыць, што брыгада «Жалязняк» складалася ў асноўным з мясцовых людзей. Паводле афіцыйных звестак, партызанілі 23 % жыхароў Бягомльскага раёна. Прытым вайскоўцы, якія выйшлі з акружэння ці збеглі з палону і далучыліся да мясцовай партызанкі, складалі не больш за 8 % брыгады.

Кіраўнікі брыгады «Жалязняк» Манковіч і Ціткоў атрымалі званне Героя Савецкага Саюза.

Вы прачыталі расказ Канстанціна Гайдука, які сам, яго сям’я і сваякі перанеслі ўсе пакуты жыцця як у даваенныя часы, так і ў часы вайны, нацярпеліся і ад савецкай улады і ад немцаў і ад партызан. Зараз ён імкнецца данесці пра ўсё перажытае людзям, звяртаецца ў газету «Народная Воля». Я думаю, што ён застаўся незадаволены тым, што газета надрукавала яго ліст у скароце і не назвала прозвішчы партызанскіх камандзіраў і камісараў брыгады «Жалязняк», якія тэрарызавалі мясцовае насельніцтва на Бягомльшчыне. Тады Канстанцін Гайдук звярнуўся ў газету «Наша Ніва». Тут ён сустрэў паразуменне.

Я мог бы для былога партызана ветэрана вайны Івана Пярэдні проста ўзяць цытату з расказа Канстанціна Гайдука, дзе камісар партызанскай брыгады «Жалязняк» Сцяпан Манковіч асабіста сам забівае людзей, страляе ў галаву жанчыне. Ён упіваецца сваёй уладай, што можа зрабіць што заўгодна з бездапаможным чалавекам. Гэта яскравы прыклад, што партызаны змагаліся больш з мірным насельніцтвам, чым з акупантамі. Мой апанент Іван Пярэдня мог бы абвінаваціць мяне, што я наўмысна выбіраю кампрамат, каб ачарніць светлы вобраз камісара Сцяпана Манковіча, якога І. Пярэдня так абяляе. Я разлічваю, што рэдакцыя маёй любімай газеты «Наша Ніва» даруе мне, што скарыстаў яе артыкул цалкам.

Далей Іван Пярэдня ў сваім артыкуле «Непаразуменне і агіда» напамінае мне, што з маёй вёскі Нябышына «у барацьбе з ворагам 10 чалавек загінулі, ваюючы ў партызанскіх атрадах, 25 на франтах у радах Чырвонай Арміі, 47 вяскоўцаў загублена ў час карных аперацый фашыстамі». Ён папракае мне, што вось пра іх я нічога не напісаў. Давайце будзем разбірацца. 10 чалавек загінулі ў партызанах. Як яны загінулі?

Першы загінуўшы партызан — гэта Мікалай Ляўко, адзіны паліцай нашай вёскі і самы першы партызан. Ён са сваёй зброяй перайшоў да партызан, але партызаніў нядоўга. Яго знайшлі забітым стрэлам у патыліцу побач з партызанскім лагерам. Другі партызан Аляксандр Толік. Знойдзены мёртвым на ўскрайку суседняй вёскі, заколаты віламі. Хутчэй за ўсё яго закалоў нехта з сялян, таму што немцы і паліцаі былі ўзброены стралковай зброяй, а не віламі. Майго роднага брата, партызана Мікалая Копыла забіў кулямётнай чаргой другі партызан у час адпачынку.

1 ... 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)