Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка

Электронная книга - «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка». Краткое содержание книги:

У сваіх нататках, якія я прапаную чытачу, я запісаў тыя падзеі ваеннага ліхалецця, якія адбываліся побач са мной, у нашай вёсцы і вакол яе і тое, што я пачуў ад свайго бацькі і ад аднавяскоўцаў. Я тады быў падлеткам, усім цікавіўся, запамінаў, ўпітаваў у сябе навіны, як губка. Усё аб чым я пішу — праўда, пабачаная на свае вочы.
Ілля Копыл
1 ... 122 123 124 125 126 127 128 129 130 ... 134
Перейти на страницу:

Ляжалі маці і сястра на возе зусім змёрзлыя. Каб у дамавіну палажыць, вытапілі лазню, адагрэлі. Ой! А мы, малыя, поўзаем каля дзвюх трун. Не давядзі Бога!

Пахавалі маці і сястру ў Замасточчы. А выжылі мы, малыя дзеці, толькі дзякуючы нашаму брату і таму, што ніколі не сварыліся, бераглі адзін другога. Дарэчы, у так званых партызанаў, казалі, была думка забіць і брата, каб не было каму адпомсціць. Але чамусьці пакінулі. І ён стаў для нас і бацькам, і маці, і братам. Яшчэ была цётка гарбатая, бацькава сястра. Так і жылі. Самі сябе кармілі: сеялі, жалі…

У 1944 годзе брата, семнаццацігадовага хлапчука, узялі ў армію, не паглядзелі, што на руках ў яго малалетнія дзеці… Памятаю, як у 1945 годзе чырвонаармейцы прывезлі ў Бягомль дапамогу сіротам, нейкую тканіну. Усе сіроты пайшлі, усім давалі: каму на кашулю, каму на сукенку. Суседка кажа нам: «Ідзіце, вы ж таксама сіроты». Пайшлі з сястрой, доўга стаялі ў чарзе. Чырвонаармеец адарваў нам паркалю на сукенкі, а намеснік старшыні райвыканкама, які, дарэчы, добра ведаў нас, бо быў жанаты на стрыечнай бацькавай сястры, сказаў: «Ім не трэба даваць, іх бацька быў рэпрэсаваны ў 37-м годзе». Чырвонаармеец паглядзеў на нас жаласліва, але тканіну забраў…

З усёй сям’і вышэйшую адукацыю атрымала толькі я, меншая. Бо ўсе ўжо працавалі і дапамагалі мне як маглі. Маю нават дзве вышэйшыя адукацыі, працую настаўніцай беларускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі. Але забыць пра мінулае не магу. Усё адабралі, спаганілі камуністы і савецкая ўлада: дзяцінства, юнацтва, маладосць.

Адзінае, што захавалі мы на ўсё жыццё, — гэта пачуццё чалавечай і нацыянальнай годнасці. Мусіць, моцныя ў нас гены, моцная парода…

Аляксандра Сенчанка (Шыла)

Канстанцін Гайдук:
«Увесь род наш зніштожылі»

Яго бацька быў рэпрэсаваны НКВД, вёску спалілі нацысты, дзядзькоў расстралялі савецкія партызаны.

Канстанцін Іванавіч Гайдук зведаў і больш сталінскіх рэпрэсій, і жахі вайны, і пасляваенную разруху. Ён нарадзіўся 79 год таму ў вёсцы Саўскі Бор, каля Бягомля. Спадар Гайдук абышоў усе ваколіцы, збіраючы сведчанні людзей, якія, як і ён, пацярпелі ў вайну і ад немцаў, і ад партызанаў.

1930-я: арышт за арыштам

«Я пачаў займацца гэтым пытаннем, таму што ўвесь род наш зніштожылі», — з горыччу кажа Канстанцін Іванавіч. Яго продкі — прыгонныя сяляне. Бацька, Іван Аляксеевіч Глазко, пайшоў у Чырвоную Армію добраахвотнікам. Пад Бягомлем трапіў у палон да палякаў, але здолеў збегчы.

У 1929 г. НКВД арыштавала дзядзькоў спадара Канстанціна, старэйшых братоў яго бацькі — Міхаіла і Аляксандра Глазко. Трыбунал у Віцебску асудзіў іх да дзесяці год лагераў як шпіёнаў. «Былі яны моцныя, здаровыя, працаваць умелі. Дзядзька Міхалка з зямлёй размаўляў, як з чалавекам. Ідзе па полі, возьме зямлю ў руку, прыкладзе да вуснаў: „Вой, зямліца мая, вой, ужо ж я хутка цябе буду араць ды засейваць!“» — узгадвае спадар Гайдук.

У 1933 г. — новы ўдар: арыштавалі бацьку спадара Канстанціна разам з пляменнікам Арціпам, сынам «шпіёна» Міхалкі. Дадому бацька ўжо не вярнуўся. Пазней Канстанціну Іванавічу паказалі ў КГБ загад на яго расстрэл. Рэпрэсіўная машына праглынула амаль усю мужчынскую частку сям’і.

Нечаканае вызваленне

«Жылі мы — не дай Бог, — узгадвае Канстанцін Гайдук. — У нас усё-ўсё забралі. Кубак, вядро, зерне да кропелькі. І нават забаранілі маме хадзіць у лес па дровы». А ў яе было трое малых дзяцей на руках. Знаёмы міліцыянер параіў жанчыне развесціся з мужам, ворагам народа. Інакш, маўляў, самі патрапіце ў Сібір. Так Канстанцін Іванавіч атрымаў прозвішча маці — Гайдук. Але — дзіва дзіўнае: у 1933 г. дзядзькі Міхалка і Аляксандр вярнуліся з лагераў у Карэліі, бо ім скарацілі тэрмін. Дзядзьку Міхалку дазволілі пасяліцца ў Лепелі. У начы ён употайкі прыходзіў у Саўскі Бор. Калі пачнецца вайна, Міхалка здолее вярнуцца ў родную хату. На сваю бяду…

Налёт карнікаў

Наступ немцаў быў імклівы. На акупаванай Бягомльшчыне пакрысе арганізоўваліся партызанскія атрады.

«Адна з групаў, пад кіраўніцтвам Сцяпана Манковіча і Рамана Дзякава, захапіла нямецкую машыну на шашы, расстраляла шафёра. І прыгнала яе ў нашую вёску! — распавядае Канстанцін Гайдук. — Нашто? Немцы ж расстрэльвалі сялянаў за малейшае падазрэнне ў сувязях з партызанамі! А атрад Міхаіла Бычкова прыйшоў у Бягомль і абрабаваў краму. Ішлі адтуль, курылі, кідалі паперкі — і зноў-такі ў нашую вёску. Ну, немцы паслалі карнікаў. Добра, што гэта былі літоўцы, яны толькі хаты знішчылі. Калі б немцы — яны б нас там як мышэй папалілі».

1 ... 122 123 124 125 126 127 128 129 130 ... 134
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)