Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
- Автор: Копыл Илья
- Год: 2014
- Язык: белорусский
- Год: Інстытут Беларускай гісторыі і культуры
- ISBN: 978-9984-897-11-0
- Жанр: Биографии и мемуары
Электронная книга - «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка». Краткое содержание книги:
Ілля Копыл
19 снежня партызаны занялі Бягомль і пачалі складаць спісы вяскоўцаў, падазраваных у сувязях з немцамі. Патрапіў у спісы і «былы шпіён» дзядзька Міхалка. Далей разыгралася драма, пра якую Канстанціну Гайдуку расказваў яе непасрэдны ўдзельнік, партызан Пётр Шаман:
«На другі дзень Каляд, 8 студзеня, партызаны пад’ехалі да хаты, дзе жыў дзядзька Міхалка: „Хадзі-ка сюды, садзіся“. Завезлі пад вёску Бераснёўку, у ельнічак: „Злазь!“ Дзядзька Міхалка перахрысціўся, стаў. Ведаў ужо, што апошняя дарога. Раптам — ляціць вазок. Пад’язджае чалавек з Дамжарыц, Вашкевіч Іван, сябра Манковіча. Гэты Іван дужа ненавідзеў дзядзьку Міхалку. Як нашых арыштавалі, ён, Вашкевіч, забраў сабе хату Уладзіміра, малодшага брата дзядзькі Міхалкі.
Прыйшоў дадому — а ні сёстраў, ні жонкі, ні бацькі няма. Жанчынаў партызаны застрэлілі, а бацьку — немцы.
І вось дзядзька Міхалка патупаў па снезе, шапка такая старэнькая, валёнкі старэнькія — ну дзе ж яму, ведаеце, было пасля лагера новае справіць… А Іван Вашкевіч узяў у аднаго з партызанаў вінтоўку і сам яму ў спіну стрэліў. Такая была нянавісць!»
Пра тое, што адбылося далей, спадару Гайдуку распавяла яго пляменніца, Надзея Глазко: «Сын дзядзькі Міхалкі, Віктар, паехаў у Бераснёўку на Каляды ў госці. Партызаны — за ім. І павезлі ў тое самае месца, каб расстраляць».
Кала ўзлеску іх дагнала сястра Віктара, Ксенія, якая ехала следам. А з суседняй вёскі ўжо ляцела поўная жаху Надзея Глазко. Па дарозе ехалі і іншыя людзі з Бераснёўкі — за сенам. Паднялі крык: «А што вы робіце! Немцы забівалі, а цяпер вы забіваеце!» — узгадвае спадар Канстанцін аповед Надзеі. Тады партызаны пасадзілі Віктара ў сані і прывезлі ў штаб да Манковіча. Ен на іх: «Чаму не расстралялі?» А Віктар з Манковічам — землякі, разам служылі ў арміі ў 1922 г., ложкі побач стаялі. Цераз дзверы было чутно, як Манковіч казаў Віктару: «Я памыляўся ў табе. Чаго ты жывеш са шпіёнам?» «Гэта ж мой бацька, які ён шпіён?» — спытаўся Віктар. Грымнуў стрэл. А жонцы Віктара Насці ўжо сказалі, што Віктара забралі. Тая так ляцела, здаецца, ніякая б сіла не спыніла. Уламілася туды, упала на мужа: «Ай, мой родненькі!» А Манковіч падышоў — і ёй у галаву стрэліў. Потым сказаў: «Вязіце ў Беразіно (гэта радзіма Манковіча, дваццаць кіламетраў ад Бягомля) і павесьце там на дрэве».
Вёз трупы ў Беразіно той самы партызан Пётр Шаман, з якім спадар Гайдук гутарыў пасля вайны: «Прывезлі. Сабраліся людзі: „Каго ж будуць казніць, што такое?“ Іх целы выкінулі з вазка, адзін партызан, прахадзімец такі, пачаў вяроўку вешаць на бярозе. А людзі як закрычалі! Яны пабачылі, што гэта Віктар. Знаёмыя, нават родныя былі. Дык партызаны трупы зноў у вазок за рукі-ногі ўкінулі і кудысьці завезлі».
«Я вельмі шмат пахадзіў па гэтым раёне, у кожнай хаце быў, — запэўнівае Канстанцін Гайдук, гартаючы свае запісы. — Вось, напрыклад, Іван Ставер. Польскую вайну прайшоў, фінскую прайшоў і на другі дзень добраахвотнікам у гэтую вайну пайшоў. Абараняў Маскву, Ленінград, быў двойчы паранены. Прыйшоў дадому — а ні сёстраў, ні жонкі, ні бацькі няма. Жанчынаў партызаны застрэлілі, а бацьку — немцы. Яго сёстраў, Кацю і Алу, і жонку Марыю партызаны абвінавацілі ў супрацоўніцтве з немцамі і расстралялі ў лесе пад Бераснёўкай. Чаму, маўляў, не забаранялі немцам да вас у хаты заходзіць? А куды людзям было падзецца? Увогуле, у тыя дні партызанскія спецгрупы знішчылі ў нашых ваколіцах больш за 60 чалавек».
Гісторыя са спаленай вёскай Саўскі Бор мела крывавы працяг. Партызаны абвінавацілі сям’ю Рашэўскіх, якая жыла на хутары Перасоў, у тым, што яны навялі карнікаў. «Усю сям’ю выбілі, — абураецца Канстанцін Гайдук. — Партызаны самі след праклалі ў вёску скрадзенай нямецкай машынай. Але трэба было на некім адыграцца».
Хлопчык, які ў калысачцы быў, закрычаў. Дык партызаны яму прыкладам разбілі ўсю галоўку.
Канстанцін Гайдук добра ведаў Рашэўскіх: «На тым хутары адзінаццаць чалавек жылі, у асноўным — жанчыны і дзеці. Добрыя былі людзі, бедныя. Бацька да вайны лесніком быў». Пра тое, што адбылося на хутары, Канстанціну Гайдуку распавёў сын гаспадара хутара Канстанцін Рашаўскі, які тады быў яшчэ хлопчыкам і цудам выжыў. Спадар Гайдук адшукаў яго пасля вайны ў Барысаве: «Ён мне расказваў, што тата і мама плакалі, прасілі: вы нас пастраляйце, дзяцей толькі не кранайце. А партызаны іх і пачалі страляць. Хлопчык, які ў калысачцы быў, закрычаў. Дык яны яму прыкладам разбілі ўсю галоўку. Яму тры годзікі было. А другі хлопчык, Косця, які ляжаў на ложку (яму пяць год было), галаву прыўзняў, і нехта стрэліў яму ў грудзі. Куля дайшла да хрыбетнік і засела. І ён згубіў прытомнасць. Праз нейкі час людзі з вёскі Вускрам’е ішлі туды, за раку, у ягады. Падышлі да хутара, а там сабакі брэшуць, выюць.! Каровы равуць дзіка! Яны зайшлі ў хату, а там — трупы. Тады яны хуценька паведамілі ў Падстрэжжа, дзе гэтых хутараў, католікаў, радня. Прыехалі яны на хутар і заўважылі, што гэты хлопчык жывы, кроў цячэ… Адвезлі яго ў Падстрэжжа. Там дактары партызанскія яму рабілі аперацыю, дасталі кулю».