Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
- Автор: Копыл Илья
- Год: 2014
- Язык: белорусский
- Год: Інстытут Беларускай гісторыі і культуры
- ISBN: 978-9984-897-11-0
- Жанр: Биографии и мемуары
Электронная книга - «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка». Краткое содержание книги:
Ілля Копыл
Пра блакаду Ленінграда можна распавядаць бясконца, але, мяркую, хопіць нагружаць Івана Пярэдню, хай асэнсуе напісанае.
Іван Пярэдня скардзіцца, што не лепшымі словамі я ахарактэрызаваў С. С. Манковіча, камісара брыгады «Жалязняк». Тады я параіў бы ветэрану прачытаць, што пішуць пра Манковіча, пра партызан іншыя жыхары Бягомлыпчыны.
Уважаемая «Народная Воля!»
Каждый раз, когда речь заходит о массовых репрессиях 30–50-х годов прошлого века, символом которых стали у нас, в Беларуси, Куропаты, находятся люди, которые если и не отрицают эти преступления, то говорят примерно так: зачем, мол, тревожить эту рану, уже все известно, надо сплотиться для будущего. А как же без достоверного знания того, что было в прошлом, «сплачиваться» для будущего?
Сам я житель Бегомля, провожу свое расследование событий, которые происходили в этих местах до войны, во время войны и после войны.
Для нашей семьи эти события начались в январе 1929 года, когда арестовали двух старших братьев моего отца — Михаила и Александра Глазко. Отвезли на хутор в Пострежье, заперли в сарай, а через неделю, придушенных холодом и голодом, доставили в Витебск, где 10 апреля военный трибунал приговорил их к 10 годам каждого за… шпионаж.
Дальнейшие подробности пока опущу. Скажу только, что деревню, где с начала войны жили дядька Михалка и семья его сына Виктора и где одно время базировались партизаны, 9 июля 1942 года сожгли каратели. Людей, правда, не тронули…
19 декабря 1942 года партизаны снова заняли Бегомль. И тут же составили списки так называемых неблагонадежных. В эти списки попали те, к кому немцы в хату заходили, кто в прошлом «нарушал» советские законы и т. п. Попали в список и дядька Михалка и его сын Виктор.
8 января 1943 года начался массовый отстрел «неблагонадежных». Отвозили в ближайший лес под Бересневку и с левой стороны, в ельнике расстреливали. Отвезли туда и дядьку Михалку. Виктора расстрелял сам партизанский начальник. Прибежала жена Виктора Настя — он и ее застрелил. Потом приказал их тела повесить на дереве. Но люди зароптали, и тела отвезли куда-то в лес… Где их косточки — никто не знает…
В тот день расстреляли более 60 человек. Спецгруппы выезжали в деревни и истребляли людей семьями. Не щадили даже младенцев и детей. А потом пять дней не разрешали забирать тела для погребения…
Когда я расследовал эту историю, то получил письмо от Александры Андреевны Сенченко (см. ниже. — Ред.). Напечатайте, пожалуйста, это письмо, чтобы люди знали ВСЮ правду.
Константин Гайдук.
г. п. Бегомль Витебской области.
…Хачу, каб хоць хтосьці пачуў крык душы. Таму і пішу адкрыта, бо ўжо даўно перастала баяцца, выпрамілася, падняла галаву. Адзінае: баюся за сваіх дзяцей і ўнукаў. Многа разоў думала напісаць пра нечалавечыя пакуты, якія выпалі на нашу сям’ю, на дарослых і нас, дзяцей. Хоць самі ўжо састарэлі, а боль не сціхае…
У 60-х гадах нам прыслалі рэабілітацыю на бацьку. Але бальшавікі і тут не маглі без маны: пісалі, што бацька памёр ад запалення варотнай вены ў 1942 годзе. Прыдумалі ж хваробу!
Прайшлі гады. Мой старэйшы сын быў у Віцебску і папрасіў у КДБ дакументы на майго бацьку. Яму паказалі. Там было толькі два лісты: адзін пратакол, у якім ён адмаўляў прыпісаную яму контррэвалюцыйную дзейнасць, а ў другім — поўнасцю пацвярджаў. Так яго там катавалі! У канцы другога допыту было напісана: расстраляць. І прыгавор быў выкананы 19 снежня 1937 года. А ўзялі яго ў жніўні. Мама казала: «Як аўсы жалі…».
Засталося нас у мамы чацвёра, і яшчэ дзяўчынка нарадзілася пасля бацькі, пятая. З калгаса выкінулі, соткі абрэзалі…
У нашым пасёлку быў завод, дзе палілі вугаль, гналі скіпідар. Мне тады было чатыры гады, а ўжо хадзіла вугаль сеяць, каб не памерці з голаду, да сіта не даставала, цягнулася ручонкамі… Як нас маці зберагла — не ведаю. Толькі памятаю голад, голад, голад…
Пачалася вайна. Каго першымі трывожылі «партызаны»? Нас! Памятаю, прыехалі, паставілі калодку сярод хаты, налавілі гусей, паадсякалі ім галовы і паехалі ў Асавы, дзе пражылі гэтых гусей і пілі гарэлку. Ой, было, было… Слова не скажы — ворагі…
Арыштавалі маці і сястру Ніну дзесьці ў студзені 1943 года, патрымалі некалькі дзён у Бягомлі ў партызанскай камендатуры, а потым расстралялі ў лесе пад Бераснёўкай. Там было многа расстраляных. Не давалі і пахаваць. Брат (яму было тады 15 гадоў) некалькі разоў ездзіў, каб скрасці забітых маці і сястру і пахаваць. Удалося яму гэта дзесьці ў сакавіку, бо, памятаю, ужо было сонечна і таяў снег.