Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
1 ... 126 127 128 129 130 131 132 133 134 ... 174
Перейти на страницу:

– Барамір! – выгукнулі разам чацьвёра людзей.

– Барамір, сын уладара Дэнэтара? – перапытаў Фарамір, і на ягоным твары зьявіўся дзіўны суворы выраз. – Вы вандравалі зь ім? Гэта насамрэч навіны, калі гэта праўда. Ведайце, маленькія незнаёмцы, што Барамір, сын Дэнэтара, быў найвышэйшым вартавым Белай вежы, нашым вярхоўным ваяводам. Моцна не стае нам яго. Хто вы такія й якое дачыненьне да яго маеце? Распавядайце хутчэй, бо сонца ўжо высока!

– Ці ведаеце вы загадку, якую Барамір прынёс у Долы Яр? – спытаў у адказ Фрода.

Шукайце клінок зламаны, У Імладрысе ён чакае.

– Тыя словы насамрэч вядомыя, – вымавіў уражаны Фарамір. – Гэта прыкмета тваёй праўдзівасьці, раз ты ведаеш іх.

– Арагорн, чыё імя я ўжо назваў, – носьбіт Зламанага Клінка, – дадаў Фрода. – А мы паўросьлікі, пра якіх гаворыцца ў загадцы.

– Гэта я бачу, – Фарамір задумаўся. – Ці бачу, што так яно можа падавацца. А што такое тады "Кон, Ісільдару вінны"?

– Гэта пакуль схаванае ад разуменьня, – зазначыў Фрода. – Безумоўна, з часам высьветліцца й тое.

– Нам трэба вызнаць болей, – вырашыў Фарамір, – а таксама даведацца, што прывяло вас так далёка на ўсход, пад самы цень, – ён паказаў на ўсход, не назваўшы імя гаспадара ценю. – Але ж ня зараз. Нас чакае справа. Вы ў небясьпецы й не прайшлі б далёка па гэтым шляху сёньня. Яшчэ да полудня тут будзе ладная бойка. А тады для нас – альбо пагібель, альбо хуткія ўцёкі да Андуйну. Для вашага спакою й майго я пакіну з вамі двух вартаўнікоў. Мудрыя не давяраюць выпадковым стрэчам на дарозе гэтых земляў. Калі вярнуся, я перамоўлю з вамі болей.

– Да сустрэчы, спадар, – Фрода нізка пакланіўся. – Што ні думалі б вы, я – сябра ўсіх, хто змагаецца з Ворагам. Мы пайшлі б з вамі на бітву, калі б была надзея, што хобіты здолеюць дапамагчы вам, такім моцным і дужым людзям, і калі б мой кон дазволіў тое. Хай асьветліць сонца перамогі вашыя мечы!

– Паўросьлікі – ветлы народ, кім бы яшчэ яны ні былі, – адказаў Фарамір. – Да пабачэньня!

Хобіты паселі зноў, але ўжо не казалі адзін другому анічога пра свае думкі й сумневы. Бо побач, пад самым пярэстым ценем цемналістых лаўраў, сядзелі два ахоўнікі. Яны раз-пораз здымалі маскі, каб прахаладзіцца, бо рабілася ўсё сьпякотней, і Фрода пабачыў, што на выгляд яны нязлыя: сьветласкурыя, цёмнавалосыя, шэравокія, з тварамі сумнымі й ганарлівымі. Яны размаўлялі адзін з адным спачатку на Агульнай мове, але ж вымаўляючы яе на старажытны лад, а тады па-собску. На вялікае зьдзіўленьне, Фрода пазнаў эльфаву мову ці нешта надта да яе падобнае й зразумеў, што яны мусяць быць дунаданамі Поўдня, нашчадкамі гаспадароў Захаду.

Праз колькі часу сам адважыўся загаварыць зь імі. Але тыя адказвалі неахвотна й асьцярожна. Назваліся Маблунгам і Дамрадам, ваярамі Гондару, сьледапытамі Ітыльёну, бо паходзілі ад тых, хто калісьці жытлаваў тут перад мордарскім захопам. З такіх людзей уладар Дэнэтар набіраў асаблівае войска, прызначанае, каб таемна перапраўляцца праз Андуйн (дзе й як – яны не казалі) і не даваць спакою оркам ды іншым ворагам, якія шнарылі паміж Эфэл Дуатам і Вялікай ракою.

– Адсюль амаль шэсьць міляў да ўсходняга берагу Андуйну, – паведаміў Маблунг. – Мы рэдка адыходзім гэтак далёка. Але ж маем асаблівы загад у гэтай выправе: падпільнаваць людзей з Хараду, праклён на іхнія галовы!

– А, клятыя паўднёўцы! – дадаў Дамрад. – Кажуць, наш Гондар у даўніну меў зносіны з каралеўствамі Хараду на далёкім поўдні, але ж сяброўства не наладжвалася аніколі. Тады межы нашыя праходзілі далёка на поўдні, за сутокамі Андуйну, і Ўмбар, найбліжэйшае зь іхніх каралеўстваў, прызнаваў нашую ўладу. Але ж тое было так даўно. Шмат чалавечых вякоў таму. А цяпер мы вызналі, што Вораг прыйшоў да іх і яны перадаліся яму ці ўпрост вярнуліся да яго, бо заўжды былі гатовыя выконваць ягоную волю, як і шмат хто на ўсходзе. I я не сумняюся, што дні Гондару ўжо адлічаныя, і адмераныя, і няшмат іх засталося. I муры Мінас Тырыту ня вытрымаюць, бо вялікімі зрабіліся ягоныя моц й ліха.

– Нягледзячы на тое, мы не чакаем склаўшы рукі й не дазваляем яму рабіць што заўгодна, – сказаў Маблунг. – Гэтыя клятыя паўднёўцы шпацыруюць па нашых старажытных шляхох, каб папоўніць арду Цёмнай вежы. Так, па тых самых шляхох, якія вырабіла майстэрства Гондару. I шпацыруюць усё бесклапотней, як мы вызналі. Бо мяркуюць, што моц іхняга новага пана так павялічылася, што адзін толькі цень ягоных гор можа абараніць іх. Ну, дык мы тут, каб іх крыху правучыць. Атрымалі зьвесткі колькі дзён таму, што іхняе вялікае войска рушыла на поўнач. Паводле нашых падлікаў, адна зь ягоных дружынаў якраз мусіць прайсьці да полудня там, дзе шлях вядзе праз калідор, прасечаны ў схіле. Прайсьці мусіць, але ж ня пройдзе! Ня пройдзе, пакуль Фарамір – наш гетман. Ён цяпер вядзе нас ва ўсе небясьпечныя выправы. Ці ягонае жыцьцё зачараванае, ці лёс захоўвае яго дзеля чагосьці, але ж заўжды яму шанцуе.

1 ... 126 127 128 129 130 131 132 133 134 ... 174
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)